Зніклага знайшлi... ў дзiцячым садку
Зніклага знайшлi... ў дзiцячым садку
Больш за пяць гадоў лёс 46-гадовага мiнчанiна, якога расшуквалi як знiклага без вестак, заставаўся невядомым. Толькi цяпер праваахоўнiкам удалося ўстанавiць акалiчнасцi крымiнальнага здарэння, якое адбылося ўвечары 15 лiпеня 2003 года на тэрыторыi аднаго са сталiчных дзiцячых садкоў. Як высветлiлася, тады ў будынку садка з няшчасным з дапамогай сякеры расправiўся 36-гадовы сталiчны жыхар: зрабiў ён гэта з карыслiвых мэтаў. А цела схаваў... на тэрыторыi дзiцячага садка — закапаў. Ігар ГРЫШЫН. У Мiнску на жанчыну ўпала дрэва Дрэва ўпала на жанчыну ў двары дома па вулiцы Адоеўскага. Як паведамiў прэс-сакратар Мiнскага гарадскога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Аляксандр Лапанiк, прычынай надзвычайнага здарэння стала налiпанне на крону дрэва вялiкай колькасцi снегу. Жанчыну з закрытай траўмай грудной клеткi, пераломам рэбраў i сцягна даставiлi ў бальнiцу, дзе ёй была аказана медыцынская дапамога. Стан пацярпелай здавальняючы, пагрозы для жыцця няма. Андрэй ШМЫГIН, "Мiнск—Навiны". Такое кіно...Кiнамеханiк аднаго з сельскiх дамоў культуры Лоеўскага раёна такiм макарам "удасканалiў" метады сваёй працы, што атрымаў за тры гады прымененых хiтрыкаў 2427 тысяч рублёў. Грошы былi незаконныя, можна сказаць, знятыя з паветра таго СДК. Якiм чынам? "Рацыяналiзатар" складаў фiктыўныя справаздачы аб правядзеннi кiнасеансаў, якiя i не думаў праводзiць. А цяпер у яго — непрыемнасцi. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за пяць гадоў лёс 46-гадовага мiнчанiна, якога расшуквалi як знiклага без вестак, заставаўся невядомым. Толькi цяпер праваахоўнiкам удалося ўст
|
|