Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 708
Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 708
Аб назначэннi П.М. Руднiка старшынёй Магiлёўскага аблвыканкама Назначыць Руднiка Пятра Мiхайлавiча старшынёй Магiлёўскага аблвыканкама i прысвоiць яму вышэйшы клас дзяржаўнага служачага. Унесцi кандыдатуру П.М. Руднiка на зацвярджэнне Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка 29 снежня 2008 г., г. Мiнск.
Бiяграфiя Руднiка Пятра Мiхайлавiча Руднiк Пётр Мiхайлавiч нарадзiўся ў 1957 годзе ў в. Аляксееўка Брагiнскага раёна Гомельскай вобласцi. У 1985 годзе скончыў Дрэздэнскi тэхнiчны унiверсiтэт, а ў 2007 годзе — Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Беларусi. Працаваў на магiлёўскiм вытворчым аб’яднаннi "Тэхнапрыбор", у будаўнiчых арганiзацыях Магiлёва, на Магiлёўскiм лiфтабудаўнiчым заводзе. З 1995 па 2000 год займаў пасаду намеснiка дырэктара завода "Магiлёўлiфтмаш". З 2000 па 2003 год быў камерцыйным дырэктарам Магiлёўскага завода лiфтавага машынабудавання, а з 2003 года ўзначалiў гэта прадпрыемства. 29 снежня 2008 года назначаны старшынёй Магiлёўскага аблвыканкама. Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугi".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб назначэннi П.М. Руднiка старшынёй Магiлёўскага аблвыканкама Назначыць Руднiка Пятра Мiхайлавiча старшынёй Магiлёўскага аблвыканкама i прысвоiць я |
|