Прэзiдэнт Беларусi накiраваў у парламент праект закона аб амнiстыi
Прэзiдэнт Беларусi накiраваў у парламент праект закона аб амнiстыi
Прэзiдэнт Беларусi накiраваў на разгляд у парламент праект закона "Аб амнiстыi ў сувязi з 65-годдзем вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў". У беларускiм грамадстве напярэдаднi юбiлею Перамогi актыўна абмяркоўваюцца пытаннi, звязаныя з праяўленнем дзяржавай акта гуманiзму ў выглядзе амнiстыi асуджаных. Законы аб амнiстыi выступаюць у якасцi iнструмента публiчнай дапамогi асуджаным, якiя сталi на шлях выпраўлення. У нашай рэспублiцы ўжо стала добрай традыцыяй iнiцыяванне такiх законаў кiраўнiком дзяржавы. Падчас нядаўняга iнтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкi кiраўнiкам вядучых беларускiх сродкаў масавай iнфармацыi ўзнiмалася пытанне аб правядзеннi ў Беларусi амнiстыi. У сувязi з гэтым кiраўнiк дзяржавы пацвердзiў, што гэта пытанне ўсебакова прапрацоўваецца, з улiкам iнтарэсаў грамадзян i дзяржавы, для прыняцця ўзважанага заканадаўчага рашэння. У вынiку падрыхтаваны законапраект прадугледжвае правядзенне ў 2009 годзе амнiстыi, што прымеркавана да 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Паводле папярэднiх разлiкаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў, у вынiку плануемай амнiстыi з папраўчых устаноў закрытага тыпу могуць быць вызвалены амаль 2495 чалавек, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — 1849. Як мяркуецца, агульная сума эканомii фiнансавых сродкаў рэспублiканскага бюджэту складзе Br2 млрд. У адпаведнасцi з праектам закона традыцыйна будуць вызвалены ад крымiнальнай адказнасцi льготныя катэгорыi асобаў (у тым лiку няпоўнагадовыя, цяжарныя жанчыны, жанчыны, якiя маюць няпоўнагадовых дзяцей, i адзiнокiя мужчыны, пенсiянеры, iнвалiды, хворыя на актыўную форму туберкулёзу, ВІЧ-iнфiцыраваныя, ветэраны баявых дзеянняў, удзельнiкi лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асобы, якiя атрымалi раненнi пры выкананнi абавязкаў у перыяд праходжання службы), якiя ўчынiлi злачынствы, што не ўяўляюць вялiкай грамадскай небяспекi (да 2 гадоў пазбаўлення волi) i менш цяжкiя злачынствы (да 6 гадоў пазбаўлення волi)... Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. (Больш падрабязна ў наступным нумары.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi накiраваў на разгляд у парламент праект закона "Аб амнiстыi ў сувязi з 65-годдзем вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх зах |
|