Усё, што створана намi, застанецца дзецям
Усё, што створана намi, застанецца дзецям
Штрыхi да партрэта фiрмы, дзе iмкнуцца быць адной вялiкай сям’ёй У ЗША каля 85 працэнтаў ад усяго бiзнэсу належыць сямейным карпарацыям. А цi ёсць сямейны бiзнэс у Беларусi? Зразумела, ёсць, у чым можна пераканацца ў асноўным на рынках. Адна сямейная пара з Гродзенскага раёна працуе так: на мужы — асноўныя клопаты па даходзе за пчальнiком, а жонка гандлюе ў абласным цэнтры мёдам i iншымi прадуктамi пчалярства. Сямейная справа, як правiла, i на прысядзiбных участках, у фермерскiх гаспадарках, у агратурызме... Ды i не толькi ў малога, сярэдняга, але i ў буйнога бiзнэсу ў нашай краiне таксама ёсць, аказваецца, сямейнае аблiчча. I ў чым жа яго асаблiвасцi i мэты? У чым сакрэты паспяховасцi? Адказы на гэтыя пытаннi карэспандэнт "Звязды" паспрабаваў атрымаць у будаўнiча-мэблевым аб’яднаннi "ЗОВ" — у холдынгу, дзе сёння ажно 27 прадпрыемстваў рознага профiлю, каля 1800 супрацоўнiкаў i прыкладна 30 тысяч квадратных метраў вытворчых плошчаў. З генеральным дырэктарам аб’яднання, Ганаровым грамадзянiнам г. Гродна Уладзiмiрам Зухавiцкiм мы сустрэлiся ў яго офiсе. Спачатку накiравалiся на галоўнае прадпрыемства холдынгу — сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЗОВ-ЛенЕўрамэбля", якiм кiруе Алег Зухавiцкi, сын Уладзiмiра Львовiча. Мэбля вырабляецца толькi па iндывiдуальных замовах (як кажуць, любы капрыз за вашы грошы) i добра вядомая не толькi ў Беларусi, але i ў Расii, Казахстане, Украiне, краiнах Прыбалтыкi, ЗША, Iзраiлi. Вытворчасць, якая ўзнiкла на месцы неперспектыўнага даўгабуду, цяпер аснашчана камп’ютарызаванымi аўтаматычнымi лiнiямi i самымi сучаснымi тэхналогiямi. У тым лiку i па энергазберажэннi — на ацяпленне выкарыстоўваюць не прыродны газ, а ўласныя адходы. Нягледзячы на афiцыйны, а на некаторых прадпрыемствах i вымушаны выхадны, стаянка каля мэблевай вытворчасцi была запоўненая асабiстымi аўтамабiлямi супрацоўнiкаў "ЗОВа". А значыць, працавалi ў звычайным рэжыме. — Спатрэбiцца — i ў навагоднюю ноч працаваць будзем, — кажа Алег Зухавiцкi. — Але ж сёння толькi i размоў, што пра глабальны крызiс... — Сiтуацыя цяпер сапраўды вельмi складаная, ды i ў наступным годзе ў фiнансавым плане нiчога добрага не прадбачыцца. Аднак i ў крызiс трэба працаваць, а не сядзець у будзе i чакаць, што будзе. Я гляджу, што ў нас людзi цяпер яшчэ больш аб’ядноўваюцца, больш старанна падыходзяць да працы. Бо разумеюць i сваю адказнасць за прадпрыемства, не хочуць страцiць тое, што стваралася гадамi. У сiстэме холдынгу "ЗОВ" працуе не толькi Алег Зухавiцкi, але i яго жонка Таццяна — дырэктар гандлёвага цэнтра. Нехта падумае, што гэта i ёсць той самы сямейны капiталiзм, калi з падачы, так бы мовiць, патрыярха клана бiзнэс размяркоўваецца памiж сваякамi, а затым аўтаматычна перадаецца ў спадчыну дзецям i ўнукам. Але гэта не зусiм так, дакладней, зусiм не так. Натуральна, Уладзiмiр Львовiч на пэўным этапе (а гэта быў распад СССР) прыклаў руку, каб далучыць сына да прыватнага бiзнэсу. Аднак Алег не трапiў на ўсё гатовае, ён сам пачынаў з узятага ў арэнду невялiкага памяшкання, дзе збiралася самая простая кухонная мэбля. I цяпер у кожнага свая пасада i свае абавязкi — i ў яго, i ў Таццяны, i ў бацькi. А наконт сямейнасцi ў бiзнэсе Алег Зухавiцкi лiчыць так: — Пасада ў спадчыну не перадаецца. Дзецi павiнны быць самастойнымi, думаць сваёй галавой. ...Кiраўнiка холдынгу Уладзiмiра Зухавiцкага многiя гродзенскiя старажылы ведаюць па працы на дзяржаўных прадпрыемствах. Зрэшты, за савецкiм часам iншых i не было. А вось з пачаткам гарбачоўскай перабудовы з’явiлiся, як кажуць, варыянты. Аднаму з iх, стварэнню кааператыва, i аддаў перавагу Уладзiмiр Львовiч. — Як да такога "рэвалюцыйнага" рашэння паставiлася ваша жонка? — Каб не яна, то i бiзнэс не склаўся б... — Вы, дапусцiм, у нядзелю разам з сынам сустракаецеся за сямейным абедам, гуляеце ў тэнiс. А цi можаце заўтра аддаць яму вытворчы загад, прыняць валявое рашэнне, якое супярэчыць пазiцыi Алега Уладзiмiравiча? — У мяне з сынам канкурэнцыi няма. Ён сёння мяне ў многiх справах апярэджвае, i я гэтаму радуюся. А што датычыцца загадаў, валявых рашэнняў, то нi ў аднаго члена нашай сям’i i ўвогуле ў аб’яднаннi няма цэнтралiзаванай адмiнiстрацыйнай улады, а ёсць сiстэма iнтарэсаў памiж усiмi прадпрыемствамi. Так, мы абмяркоўваем i вырашаем агульныя для холдынгу задачы. Аднак нiхто не можа прасунуць iдэю, якая не адпавядае мысленню кiраўнiка той цi iншай структуры. У гэтым ёсць цяжкасцi пераканання. Але гэта i залог таго, што ты не прымеш нейкiх дрэнных рашэнняў. Заўсёды кажу, што фiрма — гэта не Зухавiцкi. Я — такi ж вiнцiк у гэтай сiстэме, толькi маю ў ёй нейкую долю. Гэта фiрма для ўсiх. Жывiце, развiвайцеся. I калi будуць правiльныя ўзаемаадносiны, калi будзем глядзець у перспектыву — фiрма пройдзе праз стагоддзi. Менавiта па iнiцыятыве генеральнага дырэктара створаны, пэўна, найбуйнейшы сярод беларускiх прыватных фiрмаў прафсаюз, у складзе якога сёння больш за 900 чалавек. За кошт прадпрыемства — навучанне кадраў, аказваецца фiнансавая дапамога ў складаных жыццёвых сiтуацыях, калi, напрыклад, патрэбная аперацыя за мяжой, людзi падарожнiчаюць, займаюцца спортам... Хаця, лiчыць Уладзiмiр Львовiч, сацыяльная складовая яшчэ недастатковая, ідзе работа над шэрагам праектаў па вырашэннi жыллёвых i iншых праблемаў супрацоўнiкаў. I для старажылаў фiрмы, i для моладзi, выпускнiкоў ВНУ. — Я мару, каб уся фiрма была як адна вялiкая сям’я, — кажа Уладзiмiр Зухавiцкi. I, мабыць, невыпадкова ў гiмне аб’яднання "ЗОВ", якi ўпершыню прагучыць на пераднавагодняй карпаратыўнай вечарынцы, ёсць такiя словы: "Усё, што зроблена намi, застанецца дзецям".Франц Мамуль, старшыня праўлення Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання "Клуб прадпрымальнiкаў": — Другая палова 2008 года была адметная для бiзнэссупольнiцтва Беларусi дзвюма важнымi асаблiвасцямi. Першая: на жаль, распачаўся сусветны фiнансава-эканамiчны крызiс. I другая: кiраўнiком дзяржавы была абвешчана лiбералiзацыя, у тым лiку i эканамiчных адносiнаў. Пры гэтым, лiчу, вельмi важна, што ў краiне пачынаюць складвацца традыцыi сямейнага бiзнэсу. Пацвярджэнне таму — вопыт ТАА "ЗОВ". Мала таго, што Уладзiмiр Львовiч далучыў да бiзнэсу членаў сваёй сям’i. З яго удзелам створана 27 фiрмаў, узаемаадносiны ў якiх i з якiмi можна назваць "працоўнай сямейнасцю". А ўнутры гэтых фiрмаў ужо выраслi сямейныя дынастыi, напрыклад, Франца Аўдзея, Аляксандра Пасвiсцелiка, Валерыя Яўстраценкi. На Гродзеншчыне многiя сямейныя фiрмы паспяхова вядуць свой бiзнэс. Сярод iх — ТДА "Свiдравiна" (Сяргей Зылькоў з двума сынамi), ТДА "Грокард" (Iван Iлькевiч працуе разам з дачкой i ўжо прыцягвае да справы сына-школьнiка), фiрма "Атлантык" (Юрый Гардон з жонкай i сынам), ТАА "Шкла-пласт" (Анатоль Лазоўскi з дачкой), фiрма "Юлас-Гродна" (браты Юрый i Аляксей Рэвера) i iншыя. Жадаю, каб у 2009 годзе ўсiх прадстаўнiкоў бiзнэсу Беларусi абышлi наступствы сусветнага крызiсу i ва ўсiх справах спадарожнiчала ўдача. Здароўя i шчасця! Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ЗША каля 85 працэнтаў ад усяго бiзнэсу належыць сямейным карпарацыям. А цi ёсць сямейны бiзнэс у Беларусi? Зразумела, ёсць, у чым можна пераканацца
|
|