21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чым запомніўся вам гэты год?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чым запомніўся вам гэты год?

Вадзiм Сашурын, 5-разовы чэмпiён свету па бiятлоне:

— Мне складана гаварыць пра штосьцi яркае i добрае, бо сёлета я пахаваў роднага брата... Ва ўсякiм выпадку, запамiнальным для мяне быў удзел у рэалiцi-шоу "Цудоўная сямёрка". Гэта стала выдатным шанцам пазнаёмiцца з новымi людзьмi — я ўдзячны лёсу за такую магчымасць, бо я ж чалавек, вельмi далёкi ад шоу-бiзнэсу, таму блiзкае знаёмства з многiмi артыстамi i тэлевядучымi стала проста адкрыццём.

Алеся, спявачка:

— Самым запамiнальным для мяне стаў удзел сына Анатоля ў дзiцячай "Новай хвалi". Думаю, гэта стала прыемнай падзеяй не толькi для мяне, але i для многiх iншых людзей — усё ж абодва галоўныя прызы, першая прэмiя, i прыз глядацкiх сiмпатый, прыехалi ў Беларусь! Мы яшчэ на хвалi гэтых эмоцый, i на цяперашнi момант — гэта самая яскравая падзея года, пра якую я магу гаварыць бясконца. Бо, як любая мацi, вельмi люблю сваё дзiця i лiчу, што гэта яго заслужаная ўзнагарода. А сам сын — мой самы галоўны навагоднi падарунак, бо ён нарадзiўся напярэдаднi свята, 27 снежня.

Алёна Бiкранёва, актрыса i тэлевядучая (Фея з "Калыханкi"):

— Галоўная падзея года — нараджэнне дачушкi Дыяны, безумоўна. Я стала самай шчаслiвай мацi на свеце. Нiякая праца i паспяховая кар’ера не заменiць гэтага шчасця — трымаць на руках любiмую дачушку, жыць сваёй сям’ёй. Гэта для мяне цяпер самае галоўнае, так што Новы год мы будзем сустракаць з мужам Дзiмам i дачкой, хоць пастараемся наведаць таксама ўсiх нашых бабуль i сястрычак, каб свята было сапраўды агульнасямейным.

Венера, спявачка:

— У маiм жыццi адбылося некалькi буйных падзей, якiмi запомнiўся гэты год. У творчым сэнсе гэта, па-першае, выхад на сцэну новага клiпа якраз пад iмем Венера, па-другое, выпуск песнi "Big Gаmе", якая ўвайшла ў паўфiнал адбору на "Еўрабачанне" — гэта заўважны рух наперад, што для мяне асаблiва прыемна. А яшчэ я ўпершыню адпачывала ў Малайзii, на востраве Пенанг — i гэта дакладна запомнiцца на ўсё жыццё, вельмi спадабалася... Нягледзячы на крызiс у краiне, у мяне стала значна больш працы, мяркую нават па заказах на навагоднiя карпаратывы — iх разы ў два больш, чым летась.

Павел Клышэўскi, лiдар гурта "Тяни-Толкай":

— Кажуць, высакосны год нешчаслiвы? Пэўным чынам гэта пацвердзiлася — сёлета ў суседзяў па доме, у знаёмых было вельмi многа пахаванняў... Але ж гэта жыццё, i трэба рухацца далей, не спыняцца ў самоце i дэпрэсii. У нас год быў вельмi ўрадлiвым у творчасцi — былi новыя песнi, новы клiп, так што грэх скардзiцца.

Іна Афанасьева, спявачка:

— Гэты год быў для мяне не толькi юбiлейны (артыстка адзначыла адразу два юбiлеi — асабiсты i творчы. — Аўт.), многа чаго адбылося. Нягледзячы нi на якiя эканамiчныя крызiсы, я рада, што мы паспелi зрабiць новы альбом, "Буду з табой" — прыгожы i дастойны. Чула, некаторыя гавораць, што ён занадта дарагi для Беларусi. А чаму б i не, я лiчу, беларусы не менш за еўрапейцаў вартыя самага лепшага музычнага прадукту! Акрамя таго, хацелася зрабiць "фiшку" ў дадатак, каб не быў проста альбом, як ва ўсiх. Доўга думала, i вырашыла выпусцiць... духi. У стварэннi водару ўдзельнiчаў вядомы парфумер Алег Выглазаў. Ён прапанаваў нам на выбар 20 варыянтаў паху, з якiх я выбрала 8, з iх — 4, а потым — адзiн... Два месяцы мучылася, але адзiн выбраць усё ж не змагла, так што атрымалася дзве разнавiднасцi: "дзень" i "ноч". "Дзень" — больш падабаецца мне самой, гэта мой iдэальны водар, "ноч" больш упадабалi i ацанiлi мужчыны, якiя знаёмiлiся з навiнкай на маiх канцэртах. Назву брэнда — "Аf Inа" — прыдумала мая сяброўка, стылiст Жанна Лявонава. Акрамя таго, мы нарэшце адкрылi свой прадзюсарскi цэнтр, а пры iм створаны дабрачынны фонд. Я рада, што вакол мяне за гэты год падабралася выдатная кампанiя людзей — сяброў, калег, аднадумцаў. Менавiта таму ўсё атрымалася.

* * *

Гэтае ж пытанне мы задалi нашым чытачам на сайце www.zviаzdа.bу. Свае варыянты, якiмi падзеямi i з’явамi найбольш запомнiўся iм 2008 год, даслалi больш як 100 чалавек. Карцiнка атрымалася, праўду кажучы, неадназначная:

Пачатак сусветнага крызiсу вызначылi для сябе як галоўную падзею года 29 апытаных;

Феномен футбольнай каманды БАТЭ, якая сёлета парадавала балельшчыкаў, вылучылi на першае месца па значнасцi 16 чалавек;

Толькi 12 наведвальнiкаў сайта заўважылi, што 2008 год — высакосны;

Па 11 галасоў былi аддадзеныя за падзею культурную i спартыўную — перамогу Расii на "Еўрабачаннi-2008" i Алiмпiйскiя гульнi ў Пекiне;

Запуск вялiкага адроннага калайдара — няўдалы, але затое шырока разрэкламаваны праз СМI — прыгадалi 10 чалавек;

Прыемную для аўтамабiлiстаў навiну — бензiн патаннеў! — адзначылi 8 чалавек;

I толькi 4 чалавекi прыгадалi сенсацыю ў ЗША — выбранне першага ў гiсторыi цемнаскурага прэзiдэнта. Зрэшты, яно i зразумела: заўжды цiкавей, што адбываецца пад бокам, а не дзесьцi далёка.

Прыемных вам навiнаў i добрых, запамiнальных падзей у новым годзе!

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Мне складана гаварыць пра штосьцi яркае i добрае, бо сёлета я пахаваў роднага брата... Ва ўсякiм выпадку, запамiнальным для мяне быў удзел у рэалiцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика