21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: у Беларусі ва ўмовах сусветнага крызiсу неабходны нешаблонныя рашэннi

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: у Беларусі ва ўмовах сусветнага крызiсу неабходны нешаблонныя рашэннi

Беларуская эканомiка павiнна хутка адаптавацца да новых рэалiй у сувязi з сусветным эканамiчным i фiнансавым крызiсам, i ў сувязi з гэтым у краiне сёння асаблiва запатрабаваны дасведчаныя кiраўнiкi, якiя могуць прымаць нестандартныя рашэннi i цвёрда дабiвацца выканання пастаўленых iм задач. Аб гэтым заявiў 31 снежня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Магiлёўскай вобласцi.

Кiраўнiк дзяржавы прадставiў новага старшыню Магiлёўскага аблвыканкама Пятра Руднiка, якi ў гэты ж дзень раней быў зацверджаны на пасадзе на сесii Магiлёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Паводле слоў Прэзiдэнта, цяпер у кадравай палiтыцы ў краiне стаўка робiцца менавiта на работнiкаў вытворчасцi — людзей, якiя добра ведаюць эканомiку i могуць вырашаць складаныя шматмэтавыя задачы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў добрыя арганiзатарскiя здольнасцi Пятра Руднiка i выказаў упэўненасць, што атрыманы вопыт кiраўнiцтва шматтысячным калектывам дасць магчымасць яму таксама паспяхова арганiзаваць работу народнагаспадарчага комплексу вобласцi.

"Галоўнае, што ў яго ёсць неабходны iнтэлектуальны патэнцыял, высокiя арганiзатарскiя здольнасцi i добрая практыка кiравання ў вытворчай сферы. Ён на справе паказаў сваё ўменне гаспадарыць, вытрымлiваць канкурэнцыю ў жорсткiх умовах сучаснага рынку", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы павiншаваў Пятра Руднiка з назначэннем на пасаду старшынi аблвыканкама i ўручыў яму службовае пасведчанне.

Гаворачы аб новых патрабаваннях i падыходах у кадравай палiтыцы, Аляксандр Лукашэнка заявiў, што ва ўмовах сусветных крызiсных з’яў у Беларусi патрэбны прынцыповыя кiраўнiкi, якiя добра ведаюць сваю справу i пры гэтым могуць прымаць нешаблонныя рашэннi.

"Усё, што можна было зрабiць "зверху" для работы народнагаспадарчага комплексу i жыцця людзей, мы зрабiлi. Сёння патрэбны рашучыя дзеяннi з боку iншых кiраўнiкоў", — сказаў Прэзiдэнт.

Паводле яго словаў, наступны год можа быць няпростым з пункту гледжання пераадолення негатыўных наступстваў фiнансавага крызiсу, якi ахапiў планету. "Быць убаку ад гэтага ў нас наўрад цi атрымаецца, мы гэта ўжо сёння адчуваем", — лiчыць кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што эксперты ва ўсiм свеце знаходзяцца ў няпэўнасцi: "Нiхто не ведае, колькi крызiс прадоўжыцца, як ён будзе развiвацца. Я некалi сказаў, што ў аснове гэтага крызiсу вялiкi складальнiк мае карупцыя. Сёння ўжо на ўзроўнi ААН гэта пацверджана".

Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што больш за ўсё негатыўныя наступствы сусветнага крызiсу адчуваюць экспартаарыентаваныя прадпрыемствы. "Але я папярэдзiў ужо: нiякай скiдкi на гэта не будзе. Сёння не час хадзiць i ныць, прынята рашэнне — яго трэба выконваць любымi спосабамi, нават калi гэта патрабуе ломкi нейкiх сталых уяўленняў. Калi мы гэта не зробiм, то наступны год можа быць для нас складаным. А калi вытрымаем у 2009 годзе на патрэбным узроўнi, не апусцiўшыся да гранiчнай планкi, то ў нас будзе ўсё для таго, каб затым, калi пачнецца ў свеце ўздым, хутчэй за iншых уварвацца са сваёй прадукцыяй на рынак. Гэта наша галоўная задача, паколькi ў нас экспартаарыентаваная эканомiка. Знешнiя рынкi выстаўляюць высокiя патрабаваннi да ўзроўню вытворчасцi, таму мы павiнны вельмi хутка адаптавацца. Прадукцыя, якую мы выпускаем, патрэбна ва ўсiм свеце", — перакананы Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў, што неабходна максiмальна развiваць iмпартазамяшчэнне, насычаць свой уласны рынак той прадукцыяй, якую беларусы могуць вырабляць. "Трэба выпускаць тое, што можна прадаць, за што можна атрымаць грошы i дзякуючы гэтаму захаваць вытворчасць i рабочыя месцы", — сказаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы дадаў, што знiжэнне цэнаў на прадукцыю — непазбежнае. "Цэны ўпалi ва ўсiм свеце ў 2-3 разы, у тым лiку на рэсурсы. Тое ж самае будзе i ў нас. На нафту цэны знiзiлiся ў 3-4 разы. З першага квартала 2009 года цэны на прыродны газ будуць высокiмi, але плацiць мы будзем па-боску. Яны да канца года ўпадуць у 3 разы, гэта ўжо дакладна, нягледзячы на тое, як будзе складвацца цана на прыродны газ на сусветным рынку. Будзе заключаны кантракт, i там будзе ўсё прапiсана. Прынамсi, калi за апошнi час нiчога ў перагаворах з Масквой не змянiлася, у нас ёсць магчымасць мець прыблiзна тую ж цану на газ, якую маем у гэтым годзе", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе Прэзiдэнт даў станоўчую ацэнку рабоце папярэдняга губернатара Магiлёўшчыны Барыса Батуры, якi за гады кiраўнiцтва вобласцю зрабiў сур’ёзныя захады па нарошчваннi эканамiчнага патэнцыялу, правядзенні пазiтыўных пераўтварэнняў ва ўсiх сферах.

Аляксандр Лукашэнка, падводзячы прамежкавыя вынiкi работы вобласцi, адзначыў пазiтыўную дынамiку развiцця Магiлёўшчыны. У рэгiёне створана i мадэрнiзавана нямала прамысловых прадпрыемстваў, захоўваецца высокая дынамiка сацыяльна-эканамiчнага развiцця, актыўна вядзецца iнвестыцыйная дзейнасць, паспяхова развiваецца знешнеэканамiчны сектар. Аднак, як падкрэслiў Прэзiдэнт, вытворчы i рэсурсны патэнцыял Магiлёўшчыны рэалiзаваны яшчэ не ў поўнай меры. Паводле словаў кiраўнiка дзяржавы, неабходна прадоўжыць работу па фiнансавым аздараўленнi суб’ектаў гаспадарання, тэхнiчным перааснашчэннi, стварэннi навука- ёмiстых i рэсурсазберагальных вытворчасцяў, рэканструкцыi прадпрыемстваў хiмiчнага i нафтахiмiчнага комплексу.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў канцы пяцiгодкi кiраўнiцтву вобласцi давядзецца трымаць справаздачу за прынятыя меры па развiццi малых i сярэднiх гарадскiх паселiшчаў. Павышаную ўвагу, на думку кiраўнiка дзяржавы, неабходна ўдзялiць будаўнiцтву жылля, сацыяльна-культурнай сферы, бытавому абслугоўванню насельнiцтва, а таксама падбору на кiруючыя пасады дасведчаных, прафесiйна падрыхтаваных i адказных людзей. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на недастатковую работу са зваротамi грамадзян. На яго думку, не павiнна быць месца павярхоўнаму разгляду скаргаў, няякаснаму фармальнаму рашэнню па iх.

Прэзiдэнт лiчыць неабходным прадаставiць большую iнiцыятыву кiраўнiкам прадпрыемстваў, даць магчымасць творча працаваць на карысць дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што неабходна рашуча адмовiцца ад тактыкi бяздумнага адмiнiстравання, бюракратычнай валакiты пры прыняццi рашэнняў у эканамiчных сiтуацыях, якiя хутка змяняюцца. На яго думку, сiстэма нагляду i розных абмежаванняў толькi адбiвае жаданне прымаць аператыўныя рашэннi на сваiм узроўнi. Прэзiдэнт сказаў, што праз паўгода па яго даручэннi павiнен быць распрацаваны нарматыўна-прававы акт, якi дакладна рэгламентуе кантрольную дзейнасць.

"Яшчэ раз папярэджваю — пакiньце кiраўнiкоў прадпрыемстваў у спакоi! Ім трэба выжываць у няпростых умовах, любой цаной утрымаць знешнi рынак, прадаваць прадукцыю i захаваць рабочыя месцы", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што абавязковымi правiламi гаспадарання павiнны стаць энергазберажэнне i эканомнае выкарыстанне iснуючых рэсурсаў. "Мы павiнны навучыцца рабiць больш за меншыя грошы, пазбавiцца ад любых другасных, залiшнiх тратаў i расходаў. Сёння гэта найважнейшае патрабаванне эканамiчнай, а значыць, i нацыянальнай бяспекi", — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка выразна абазначыў пазiцыю дзяржавы ў пытаннi рэалiзацыi важнейшых рэспублiканскiх праграмаў. Усе яны павiнны быць выкананы ў поўным аб’ёме, але з меншымi фiнансавымi затратамi. Пры гэтым Прэзiдэнт падкрэслiў, што, нягледзячы на iснуючую сiтуацыю, запланаваныя на наступныя гады аб’ёмы будаўнiцтва жылля павiнны быць поўнасцю выкананы.

Кiраўнiк дзяржавы звярнуў асаблiвую ўвагу на неабходнасць развiцця вытворчай сферы ў малых i сярэднiх гарадах краiны. У прыватнасцi, размова iдзе аб стварэннi новых перапрацоўчых вытворчасцяў. У якасцi пазiтыўнага прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў нядаўна ўведзены ў строй цэх па вытворчасцi сухой сыроваткi на Бярэзiнскiм сыраробным камбiнаце.

Звяртаючыся да актыву вобласцi, Прэзiдэнт жорстка папярэдзiў чыноўнiкаў аб недапушчальнасцi карупцыйных праяў. Ён прывёў некалькi характэрных прыкладаў, якiя датычацца работы некалькiх былых кiруючых работнiкаў вобласцi. Кiраўнiк дзяржавы заявiў, што ў краiне неабходна дасканала прааналiзаваць работу рэгiянальных органаў дзяржбяспекi на прадмет эфектыўнасцi iх работы i чысцiнi чэкiсцкiх кадраў.

Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з актывам Магiлёўскай вобласцi i адказаў на пытаннi ўдзельнiкаў нарады.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская эканомiка павiнна хутка адаптавацца да новых рэалiй у сувязi з сусветным эканамiчным i фiнансавым крызiсам, i ў сувязi з гэтым у краiне сён
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика