21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ражджэственскае пасланне Мітрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ражджэственскае пасланне Мітрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi Узлюбленыя архiпастыры, пастыры, манахi i ўсе верныя дзецi Беларускай Праваслаўнай Царквы!

У час радаснага свята Ражджаства Хрыстовага мы з асаблiвым натхненнем паўтараем словы Вечнадзевы Марыi, якiмi Яна абвесцiла пра Сына Свайго Iiсуса, Якi меў прыйсцi ў свет: "Велiчае душа Мая Госпада, i ўзрадаваўся дух Мой у Богу, Спасiцелi Маiм" (Лк. 1: 46—47).

Наша сумесная радасць з Прачыстай Мацi не дарэмная. Бо, паводле вучэння Царквы, кожная душа, якая шчыра iмкнецца да Бога, спадабляецца насiць у сабе iскрынку Божае благадацi. Не выпадкова i айцы старажытнай Царквы, як, напрыклад, свяшчэннамучанiк Iгнацiй Антыяхiйскi, iменавалiся Баганосцамi, таму што ў iх сэрцах неадступна знаходзiўся Сам Гасподзь.

Але не толькi старажытнасць упрыгожана святасцю. I ў наш далёкi ад Ражджаства Хрыстовага час усе мы, паслядоўнiкi Яго, паклiканы да ўдзелу ў радасцi, абвешчанай Дзевай Марыяй праведнай Елiсавеце: "Ад гэтага часу будуць зваць Мяне блажэннай усе роды" (Лк. 1: 48). Бо Сам Гасподзь, звяртаючыся да тых, хто выконвае Яго волю, кажа: "Каб радасць Мая ў вас была i каб радасць ваша была поўная" (Iн. 15: 11).

Паўната гэтай святой радасцi заключаецца ў тым, што i Прасвятая Багародзiца, i святыя Баганосцы станавiлiся абiцеллю (Iн. 14: 23), у якой знаходзiцца Айцец, Сын i Дух Святы. Такое жыццё з Богам i ў Богу з’яўляецца сэнсам нашага з вамi iснавання ў гэтым дольнiм свеце. Мы дакранаемся да гэтага жыцця ў святых царкоўных таiнствах, дзеля яго мы здзяйсняем нашы пасiльныя подзвiгi малiтваў i посту.

I вось сёння мы святкуем Ражджаство Хрыстова! Перад намi ў Вiфлеемскiх яслях ляжыць Дзiця Запавету: Сын Божы i Сын Чалавечы. Лагоднасць i пакорлiвасць Бога, Якi ўмясцiўся ў яслях, кожны раз уражваюць нашы сэрцы, звыклыя з мiтуслiвым светам. Спавiваючы Свайго Сына, Марыя зноў, нiбы расой, акрапляе нашы душы трапятаннем i замiлаваннем, бо з Ёю разам мы бачым у Дзiцятку — Бога, нашу сапраўдную надзею i спадзяванне, крынiцу дасканалай радасцi.

Святкаванне Ражджаства Хрыстовага яўляе чалавечаму роду цуд. Бо немагчыма прызвычаiцца да таго, што "Дзева сёння нараджае Вышэйшага за ўсялякую iстоту" (кандак Ражджаства Хрыстовага). Гэты цуд навучае i нас са шчырай руплiвасцю i клопатам ставiцца да ўсяго, што ў веку гэтым уяўляецца нам малым i слабым, але, разам з тым, шматкаштоўным.

Больш за ўсё гэта датычыцца дзяцiнства. У кожным дзiцяцi, якое прыходзiць у свет, мы можам i павiнны малiтоўна чакаць прадцечу спасення нашых сем’яў, грамадства i свету. Безабароннасць i крохкасць дзяцiнства няхай не перашкаджаюць нашаму спадзяванню на дзяцей, якiя цяпер прыходзяць у гэты свет. Бо ангелы Божыя з’яўляюцца ахавальнiкамi тых тайнаў, якiя Гасподзь рыхтуе нам у кожным нованароджаным дзiцяцi.

Менавiта ангельскае воiнства абвесцiла тайну Ражджаства Хрыстовага вiфлеемскiм пастухам. Яны ўбачылi, як "раптам з’явiлася з Ангелам шматлiкае воiнства нябеснае, усхваляючы Госпада i прамаўляючы: слава ў вышнiх Богу, i на зямлi мiр, у людзях добрая воля" (Лк. 2: 14).

Гэтае Вiфлеемскае адкравенне пераконвае нас у тым, наколькi вялiкая сiла Божай любовi, якая адкрываецца ў сонме ангельскiх воiнстваў. Яны абвяшчаюць нам волю Божую, яны ж сваiм славаслоўем указваюць нам шляхi да спасення.

Таму што менавiта ўзносячы славу "у вышнiх Богу", нашаму Тварцу, мы робiмся здольнымi дасягнуць спасiцельнага мiру ў самiх сабе! Але для гэтага перш за ўсё неабходна, каб у нашых сэрцах пачала дзейнiчаць добрая воля, каб мы шчыра iмкнулiся заўсёды праяўляць добрую волю да Бога i да свайго блiжняга. Нам трэба ў сэрцах сваiх узрасцiць думку пра тое, што радасць удзячнасцi — гэта праца, праца хаджэння чалавека перад Богам.   Як знамянальна, што гэтае Ангельскае павучэнне было дадзена людзям якраз у ноч Ражджаства Iiсуса Хрыста — Сына Божага, Сына Челавечага! З паслання апос-тала Паўла мы ведаем, што Хрыстос Спасiцель, "Адзiн са Святой Троiцы", у днi Свайго зямнога жыцця быў такiм самым чалавекам, як мы, i быў "як i мы, спакушаны ва ўсiм, акрамя граху" (Яўр. 4: 16).

Мы ведаем i заклiкi Святых Айцоў да таго, каб кожны хрысцiянiн усiмi сваiмi сiламi iмкнуўся быць падобным да Госпада Iiсуса Хрыста — новага Адама, дасканалага ў духоўнай барацьбе i ў дасягненнi перамогi над смерцю, якую апос-тал Павел называе нашым "апошнiм ворагам" (1 Кар. 15: 26).

Але як i з чаго пачаць чалавеку, асаблiва ў юным узросце, сваё ўзыходжанне да Бога? Як сумясцiць у зямным жыццi ўсю шырыню Нябёсаў i велiч Вечнасцi з даляглядам нашай паўсядзённасцi i з марнасцю жыццёвай мiтуснi? Не выпадкова мы задумваемся пра гэта сёння, калi пачынаецца Новы год добрасцi Божай.

I як заўсёды, адказ на гэтае пытанне мы знаходзiм у Бiблii: "Ухiляйся ад зла i рабi дабро, шукай мiру i следуй за iм" (Пс. 33: 15). Падобна да Ражджэственскага славаслоўя Ангелаў, гэтая запаведзь з’яўляецца самым дасканалым педагагiчным правiлам i для юнака, i для старца, i для дзiцяцi, i для яго бацькоў.

Рабiць дабро — гэта нашае хрысцiянскае паклiканне ў свеце. Вось чаму, становячыся старэйшымi, нашы дзецi павiнны бачыць перад сабою прыклады дабрадзейнасцi i ў сям’i, i ў грамадстве, каб змоладу вучыцца любовi да Бога i да чалавека. Яны могуць з дзейснай i малiтоўнай дапамогай старэйшых навучыцца адрознiваць дабро i зло i выбiраць першае, ухiляючыся ад зла. Тым больш, што ў дзецях глыбей развiты прыродныя пачуццi праўды i справядлiвасцi, мiласэрнасцi i спачування, якiя хоць i могуць прытупiцца з гадамi, але робяцца ўсё больш запатрабаванымi па меры ўзрастання чалавека.

Пошук мiру ўласцiвы сталаму ўзросту, бо з гадамi ўсё больш зразумелым i жаданым робiцца здзяйсненне заклiку прападобнага айца нашага Серафiма Сароўскага: "Здабудзь дух мiрны, i тысячы вакол цябе спасуцца".

I, нарэшце, на схiле гадоў для чалавека асаблiва жаданай робiцца магчымасць атрымаць асалоду таго мiру, якi ён узрошчваў на працягу ўсяго свайго жыцця.

Узлюбленыя браты i сёстры! У надыходзячым годзе споўнiцца чвэрць стагоддзя з таго часу, як нашаю Мацi-Царквою было ўстаноўлена святкаванне ў гонар Сабора Беларускiх святых.

За гэтыя гады Сабор значна павялiчыўся! Мы ўдзячны Госпаду за тое, што Ён адкрывае iмёны нашых нябесных хадайнiкаў. Ведаючы гэтыя iмёны, мы малiтоўна звяртаемся да беларускiх святых i праслаўляем iх, радуючыся той перамозе праўды Божай, якая ўмацоўваецца iх подзвiгам.

Успамiнам пра гэтую памятную гадавiну мы працягваем асэнсаванне 1020-годдзя Хрышчэння Русi — гэтай трыадзiнай урачыстасцi, якая аб’яднала рускi, украiнскi i беларускi народы. I сёння мы з асаблiвай яснасцю ўсведамляем, што 25 гадоў таму, калi пра змены ў жыццi краiны нiхто не мог i падумаць, а духоўнае праабражэнне гiстарычна хрысцiянскiх народаў i адраджэнне Праваслаўнай Царквы здавалася справай вельмi далёкай, — мы пачалi сваё духоўнае адраджэнне з малiтоўнага звароту да нашых святых суайчыннiкаў.

I яны адклiкнулiся ўсёю сiлаю сваiх сэрцаў! Бо нашы набожныя продкi вельмi жадаюць, каб падобна да iх i мы, жыхары ХХI стагоддзя, маглi стаць суграмадзянамi святым i сваiмi Богу, паводле натхнёных слоў апостала Паўла (Эф. 2: 19).

Многiя iмёны нашых беларускiх мучанiкаў былi ўнесены ў святцы па благаславеннi Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя Другога, якi спачыў у днi пасвята Увядзення Багародзiцы ў храм. Пад яго ж святым амафорам прайшлi святкаваннi юбiлею Хрышчэння Русi. Ён быў вялiкiм працаўнiком, якi ўсё жыццё прысвяцiў служэнню Мацi-Царкве i народу Божаму. Да святкавання Юбiлею быў прымеркаваны VI апостальскi вiзiт Свяцейшага Патрыярха ў Беларусь. Адпраўляючы богаслужэннi ў гарадах нашай Бацькаўшчыны, Яго Свяцейшаства сапраўды ўмацоўваў веру нашу "не на мудрасцi чалавечай, а на сiле Божай" (1 Кар. 2: 5).

Яго малiтвамi i свяцiцельскiм подзвiгам адраджалiся душы нашых суайчыннiкаў пасля дзесяцiгоддзяў жыцця без Бога. I гэтае адраджэнне было сапраўдным увядзеннем у храм для ўсёй нашай Айчыны, якая назаўсёды захавае ў сваiх сэрцах вобраз добрага пастыра зямлi Рускай, Свяцейшага Патрыярха Аляксiя.

Дарагiя браты i сёстры! У гэтыя святыя днi Ражджаства мы накiроўваем нашы вiтаннi да ўсiх адзiнаверных братоў i сясцёр нашых, да суайчыннiкаў, якiя жывуць па ўсiм аблiччы зямлi, i да ўсiх блiжнiх i дальнiх: "Хрыстос нараджаецца — слаўце! Хрыстос з нябёсаў — сустракайце! Хрыстос на зямлi — ўзносцеся!" (1-я песня канона Ражджаства).

Хрыстос пасярод нас — i ёсць, i будзе! Амiнь.

Фiларэт Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi.

Ражджаство Хрыстова 2008/2009

Мiнск.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узлюбленыя архiпастыры, пастыры, манахi i ўсе верныя дзецi Беларускай Праваслаўнай Царквы! У час радаснага свята Ражджаства Хрыстовага мы з асаблiвым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика