Стартаваў Калядны хакейны турнiр
Стартаваў Калядны хакейны турнiр
У Мiнску стартаваў пяты Калядны турнiр аматараў хакея на прыз Прэзiдэнта Беларусi. У iм бяруць удзел восем камандаў, спаборнiцтвы праходзяць па традыцыйнай формуле. На папярэднiм этапе каманды падзелены на два квартэты. Першы склалi дружыны Беларусi, Германii, Швейцарыi i Фiнляндыi, гульнi будуць праходзiць у Палацы спорту. У другую групу ўвайшлi прадстаўнiкi Расii, Аўстрыi, Канады i Славакii, якiя базiруюцца ў Лядовым палацы. Беларусь на турнiры прадстаўлена камандай Прэзiдэнта краiны. Адкрываючы спаборнiцтвы, кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нягледзячы на сваю маладосць, турнiр ужо набыў шырокую вядомасць i прызнанне як у нашай краiне, так i за яе межамi. "Мэта яго правядзення высакародная: папулярызацыя i развiццё хакея, далучэнне да гэтага мужнага i прыгожага вiду спорту больш людзей розных узростаў. І вядома ж, такiя аматарскiя матчы садзейнiчаюць замацаванню добрых i сяброўскiх сувязяў памiж краiнамi-ўдзельнiцамi", — цытуе БЕЛТА кiраўнiка дзяржавы. У дзень адкрыцця турнiру, 4 студзеня, каманда Прэзiдэнта Беларусi сустракалася з дружынай Швейцарыi i разграмiла гасцей 16:3. Самымi вынiковымi ў складзе беларускай каманды быў яе капiтан Андрэй Асташэвiч i нападаючы Андрэй Кавалёў. На рахунку Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi адна галявая перадача. Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску стартаваў пяты Калядны турнiр аматараў хакея на прыз Прэзiдэнта Беларусi. У iм бяруць удзел восем камандаў, спаборнiцтвы праходзяць па традыц
|
|