21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Я шукаў вас усё жыццё

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я шукаў вас усё жыццё

Гэта здарылася ў Маскве праз 35 гадоў пасля вайны. На сустрэчы ветэранаў 5-й гвардзейскай танкавай армii, як звычайна, было многа слёз, радасцi, успамiнаў. Марыя Пятроўна сядзела за столiкам са сваiмi аднапалчанамi. Ёй далi слова, яна выступiла. Як заўсёды, блiскуча, уражлiва. Яна i не здагадвалася, што праз колькi столiкаў насупраць за ёй уважлiва сочыць пара вачэй. Ён пазнаў яе, але настолькi быў узрушаны, што не змог зрабiць кроку, сказаць слова. А яна нiчога не заўважыла. Пасля адразу пабегла на таксi, спяшалася яшчэ ўбачыцца са сваякамi. Яна ж масквiчка...

Маша Ражнова нарадзiлася ў Маскве ў iнтэлiгентнай сям’i. Яны жылi ў вялiкiм асобным доме. Прыяцель бацькi працаваў у крамлёўскай бальнiцы ўрачом-гамеапатам. Дзяцей лячылi толькi травамi, i з маленства яны нiчым не хварэлi. Самым яркiм успамiнам дзяцiнства застаўся для яе той прасторны дом бацькоў, у якiм панавалi спакой i згода. У 1941-м ёй споўнiлася 17 гадоў. Калi пачалася вайна, дзяўчаты з класа ўсе як адна пайшлi працаваць на ваенны завод. "Праца была вельмi цяжкая, — успамiнае Марыя Пятроўна. — Тады ж за спазненнi судзiлi. І мы баялiся спазнiцца, начавалi прама на заводзе. Там пад iнтэрнат быў адведзены куток са старымi матрацамi. I пасля змены мы падалi, звычайна, як снапы. Часам галодныя, бруднаватыя за тыдзень, мы нiколi не скардзiлiся, нiколi не наракалi на лёс. Наадварот, калi выходзiлi пасля працоўнага тыдня перад выхадным на вулiцу, вельмi ганарылiся, што ў новых зачахлёных гарматах ёсць наша праца. Такое тады было выхаванне. Мы нi кропелькi не крывiлi душой, мы былi напоўненыя пачуццямi патрыятызму знутры. I рвалiся на фронт, хоць, як цяпер кажуць, паняцця зялёнага не мелi, што такое вайна".

Разам з сяброўкамi Марыя скончыла курсы медсясцёр i, як толькi споўнiлася васямнаццаць, пайшла на фронт. I з пятай танкавай армiяй прайшла ўсю вайну ад Масквы да Берлiна. Што такое фронт, юныя маскоўскiя школьнiцы даведалiся ў першы дзень, як толькi iх прывезлi. Непадалёк iшоў бой, кругом раўло, выбухала, свiсталi кулi, трашчаў кулямёт. Першае, што адчулi дзяўчаты, калi павыскоквалi з машыны, — страх i разгубленасць. Але назад дарогi не было. I на роздум, самааналiз таксама часу не прадугледжвалася. Бой азначаў наяўнасць параненых. Свайго першага параненага яна памятае да гэтай пары. Ён быў малады, прыгожы, ляжаў нерухома i амаль без дыхання. Ад шкадавання, ад страху, ад уласнай бездапаможнасцi яна горка заплакала. Але падышоў хiрург i сказаў: "Маша, не трэба плакаць, у цябе не хопiць слёз на ўсiх. Iм болей патрэбныя твае рукi". Памалу ўцягнулася ў сваю работу. Побач былi баявыя таварышы, такiя, як доктар Антанiна Фёдараўна Дзямiдава, з якой перапiсвалiся i сябравалi потым да самай яе смерцi. Заўсёды адна адной дапамагалi, спачувалi. На фронце хутка станавiлiся дарослымi.

I калi ў лесе пад Каўнасам яна засталася адна з цяжкапараненымi, то з поўнай адказнасцю прымала рашэннi сама. Справа ў тым, што палявы шпiталь тэрмiнова перакiдвалi ў iншае месца. Усiх параненых пагрузiлi на машыны i павезлi, а тых, у каго адкрылася гангрэна, разам з iншымi перавозiць было нельга. Iх пакiнулi да ранку у палатцы з медсястрой. Не было нават вады, але, на шчасце, выпаў снег. Маша збiрала яго ў кацялок, стрыгла нажнiцамi iглiцу хвоi i гатавала вiтамiнны напой для хворых. Ноч падалася бясконцай. Асаблiва цяжкiм быў малады афiцэр. Ён ляжаў у гарачцы, увесь час трызнiў. А потым выразна так стаў клiкаць i прасiць: "Мама, падыдзi да мяне, мама!"Ён так жаласлiва-адчайна клiкаў мацi, што яна не вытрымала, падышла, узяла за руку. А ён стаў прасiць прабачэння ў мацi за ўсе крыўды, за свае неразумныя ўчынкi, за тое, што не заўсёды слухаўся. I яна, гэта дзяўчынка, як умела, адпускала яго грахi, паўтарала: "Усё добра, сынок, я люблю цябе, сынок". Да ранiцы ён памёр. А яна знайшла сярод яго рэчаў няскончаныя пiсьмы да мацi i да дзяўчыны, напiсала пра апошнi яго час адной i другой.

— Тады дзейнiчала па нейкай iнтуiцыi, — разважае Марыя Пятроўна. — А потым праз многа гадоў, калi сама стала мацi, зразумела, што зрабiла правiльна.

Яна ж была вопытным франтавым медработнiкам, загартаваным у такiх складаных аперацыях, як Арлоўска-Курская дуга. Курская бiтва, паводле слоў былой медсястры, самы цяжкi эпiзод вайны. Спякота за 30 градусаў яшчэ больш узмацняла горыч i атруту дыму. Iм час ад часу прысылалi падмогу, i ўсё адно катастрафiчна не хапала медперсаналу. Дапамагаць санiтарам прыходзiлi добраахвотнiкi з мясцовага насельнiцтва, але не заўсёды iм можна было давяраць. Машы ледзь не з кулакамi давялося кiнуцца на адну жанчыну, але ж было ўжо позна... Папярэджвала ж, што параненым у жывот нельга нi ў якiм разе даваць вады. Салдацiк жа так жаласлiва прасiў пiць, плакаў, вось i напаiла пажылая вясковая кабета гаротнiка на яго пагiбель. Iх, параненых, было так многа, што Маша чапляла iм на грудзi бiркi з нумарам чаргi, каб такiм чынам падтрымлiваць справядлiвасць лёсу. Хiрургi працавалi суткамi, але не паспявалi аперыраваць усiх. Не спала другiя суткi i Маша. Адкiнула прасцiну з аднаго параненага, а ў яго ўсе бiнты прамоклi на грудзях, пачала падбiнтоўваць i адключылася. Упала i заснула на яго грудзях. Недзе праз хвiлiну-другую ачомалася, падняць галавы не магла, а вось галасы чула. Яе клiкалi iншыя раненыя, некаторыя выкiдвалi нават брудныя жарты, а той, на каго яна мiжволi ўпала, гаварыў вельмi цiха: "Пашкадуйце сястрычку, яна ж не спала колькi начэй".

Вось у такiм пекле яна i сустрэла салдата, больш правiльна сказаць, прыцягнула байца адтуль, дзе яго цяжка паранiла. Ён страцiў многа крывi, ляжаў белы, як мел. Доктар сказаў, што з такой стратай крывi аперацыю ён не вытрымае. Запасаў крывi не было, заставалася прамое пералiванне. Хiрург спытаў тады ў яе: "Ну што, Маша, будзем ратаваць яго, у цябе таксама першая група са станоўчым рэзусам?". Яна не пярэчыла. Колькi ўзялi крывi, яна не бачыла, пад канец страцiла прытомнасць. Потым прыйшла ў сябе, убачыла, што побач ляжыць хлопец не такi белы, як раней, а крышку паружавелы. Здаецца, ён сказаў тады ёй колькi слоў, нешта накшталт падзякi i таго, што яны сталi цяпер кроўнымi сваякамi.

Потым яго прааперыравалi i накiравалi ў шпiталь у Саратаў. Са шпiталя ён папрасiўся назад у свой полк, сваё падраздзяленне, ён спадзяваўся знайсцi яе, але яны размiнулiся. Потым было яшчэ адно раненне, яшчэ адзiн шпiталь. Ён не ведаў нават прозвiшча медсястры. Ведаў толькi — Маша з пятай танкавай армii. Яна таксама ўспамiнала танкiста Колю, якому аднойчы дала сваю кроў. Са сваёй часцю Марыя дайшла да Берлiна, распiсалася на рэйхстагу. Потым жыццё пайшло сваiм парадкам, выйшла замуж, пераехала па месцы службы мужа ў Брэст. Нарадзiўся i вырас сын. Пасля вучэнняў у Тоцкiх лагерах захварэў на рак i лiтаральна за месяц "згарэў" муж. А на 35-годдзе Перамогi была сустрэча ў Маскве, пра якую гаварылася напачатку.

Мiкалай Iванавiч вярнуўся дадому ў Краснаярск i трапiў у бальнiцу з iнфарктам. Потым напiсаў ёй пiсьмо. Ён пiсаў, што шукаў яе, чакаў усё жыццё. Расказваў пра ўсе пражытыя гады, праблемы са здароўем. Да таго часу ён таксама застаўся адзiн. Дзецi выраслi, жонка пайшла з жыцця. Пасля вайны ён скончыў iнстытут i працаваў вядучым iнжынерам у КБ аднаго з закрытых ваенных заводаў Краснаярска. I прасiў дазволу прыехаць.

Праз некаторы час Марыя Пятроўна сустракала госця на брэсцкiм вакзале. Было нейкае свята, у яе сабралiся блiзкiя сябры, суседзi. Калi яго назвалi, ён тут жа сказаў: "Я прыехаў рабiць прапанову гэтай жанчыне". Адразу нават разгубiлася. Дамовiлiся, што яна прыедзе пагасцяваць да яго ў Краснаярск. Якраз наблiжаўся дзень Перамогi, i Мiкалай Iванавiч запрасiў на "агеньчык" свайго прадпрыемства. Потым яна зразумела, што мерапрыемства было арганiзавана дзеля яе. Знайшоўся нават чалавек, якога яна, як i Мiкалая, вынесла з поля бою. Яго жонка горача дзякавала Марыi, казала ўзнёслыя словы. Усё было так прыгожа. Тады ж яны i распiсалiся. Сваё незвычайнае вяселле Марыя Пятроўна памятае да драбнiц. У самым прыгожым рэстаране Краснаярска сабралася КБ у поўным складзе — 13 чалавек. Усе вельмi любiлi Мiкалая Разанцава, i кожны пастараўся расказаць пра свайго таварыша як мага лепей. Карацей, зрабiлi прэзентацыю спецыяльна для нявесты, нешта накшталт таго, як на пiкнiку ў Гошы у фiльме "Масква слязам не верыць".

Вельмi хутка пасля вяселля ён зноў трапiў у бальнiцу. Доктар тады сказаў ёй: "Навошта вы выходзiлi замуж, ён не жылец ужо". Але яна сказала мужу, што разам яны адолеюць хваробы. I ён паверыў ёй. Вырашана было пераязджаць у Брэст. Здароўе яго было няважнае, але вельмi строгае захаванне дыеты, выкананне усiх прызначэнняў, старанне i цярплiвасць рабiлi сваю справу, чалавек упэўнена iшоў на папраўку.

— Гэтыя 22 гады, што пражыла з Мiкалаем Iванавiчам, — кажа Марыя Пятроўна Разанцава, — сталi самымi шчаслiвымi гадамi майго жыцця. — Ён быў вельмi стрыманы, iнтэлiгентны, памяркоўны, сцiплы чалавек i ўраўнаважваў маю прыродную актыўнасць, энергiчнасць. Нам было вельмi добра разам. Мы гулялi па вулiцах горада i глядзелi на з’явы, на людзей, здавалася, аднымi вачыма. Як цудоўна было адкрываць адно ў адным аднадумцаў! Я вельмi любiла падарожнiчаць, абышла Карпаты, Крым, Каўказ, пабывала ў многiх краiнах. Для мяне новыя дарогi як жыццё. Ён з-за дрэннага здароўя не мог раздзялiць мае паходы-падарожжы, але з радасцю адпускаў мяне. Я прывозiла фотаздымкi, i мы перажывалi ўсе мае ўражаннi ўжо ўдваiх, разам. Мы любiлi хадзiць у госцi i сустракаць гасцей. Я такая весялуха, аматарка спяваць, танцаваць. А ён глядзеў на мяне i радаваўся.

З Марыяй Пятроўнай перагортваем альбомы з мноствам фотаздымкаў, яна згадвае розныя сустрэчы, паездкi, гарады. Часта сустракаюцца здымкi, на якiх Мiкалай Iванавiч з двума генераламi. Аказваецца, гэта яго лепшыя франтавыя сябры. А я пакутлiва ўспамiнаю i не магу ўспомнiць прозвiшча французскага рэжысёра, iнтэрв’ю з якiм чытала не вельмi даўно. Ён здымаў кiно пра каханне немаладых людзей i казаў, як аднойчы прыйшоў да высновы, што сапраўднае, не iнстынктыўнае, не экспрэсiўнае каханне можа быць толькi ў людзей сталага веку, i прыводзiў свае аргументы. Маладыя, вiдаць, не павераць старому кiношнiку, але невядома, што скажуць яны праз дзесяцiгоддзi...

Мiкалая Iванавiча не стала чатыры гады таму. Адзiны сын жыве ва Украiне. Марыi Пятроўне зараз iдзе 85-ы год. I яна да гэтай пары — цiкавая жанчына з манiкюрам i ненавязлiвым макiяжам. Як толькi я зайшла ў кватэру, яна адразу пачала прасiць прабачэння, што крышку не ў форме, бо толькi што прыходзiла медсястра рабiць укол. Прыхапiла застарэлая неўралгiя. Потым запрасiла зайсцi, паказала сваё сцiплае, але чыстае, з адценнем густу жыллё са словамi: "Вось, багацця за век не нажыла, але пражыла я багата".

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта здарылася ў Маскве праз 35 гадоў пасля вайны. На сустрэчы ветэранаў 5-й гвардзейскай танкавай армii, як звычайна, было многа слёз, радасцi, успам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика