Беларуская сталiца набыла ўнiкальную пляцоўку для правядзення спаборнiцтваў па веласпорце
Беларуская сталiца набыла ўнiкальную пляцоўку для правядзення спаборнiцтваў па веласпорце
Папулярызацыя i развiццё спорту i фiзiчнай культуры ў Беларусi заўсёды былi i будуць важнымi напрамкамi палiтыкi дзяржавы. Аб гэтым заявiў 30 снежня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымонii адкрыцця веладрома шматпрофiльнага культурна-спартыўнага комплексу "Мiнск-Арэна". Рашэнне аб будаўнiцтве гэтага маштабнага спартыўнага збудавання, якое разлiчана на 20 тыс. гледачоў i ўключае лядовую арэну, канькабежны стадыён, веладром, кiраўнiк дзяржавы прыняў тры гады таму: 26 снежня 2005 года Прэзiдэнт падпiсаў адпаведны ўказ. З усiх запланаваных аб’ектаў шматпрофiльнага культурна-спартыўнага комплексу "Мiнск-Арэна" веладром, аснашчаны трыбунамi ўмяшчальнасцю больш як 2 тыс. гледачоў, уведзены ў строй першы. Аляксандр Лукашэнка выканаў дадзенае спартсменам абяцанне: велагоншчыкi атрымалi ў падарунак выдатны трэк для трэнiровак, а беларуская сталiца — унiкальную пляцоўку для правядзення спаборнiцтваў, у тым лiку мiжнароднага ўзроўню. На постсавецкай прасторы няма аналагаў пабудаванаму ў беларускай сталiцы веладрому як па архiтэктурным вырашэннi i ўнутраным дызайне, так i па функцыянальных магчымасцях. Пры праектаваннi аб’екта быў улiчаны лепшы сусветны вопыт будаўнiцтва i эксплуатацыi аналагiчных спартыўных збудаванняў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папулярызацыя i развiццё спорту i фiзiчнай культуры ў Беларусi заўсёды былi i будуць важнымi напрамкамi палiтыкi дзяржавы. Аб гэтым заявiў 30 снежня П |
|