Сабрацца за адным сталом...
Сабрацца за адным сталом...
(Працяг. Пачатак у нумары за 31 снежня.) Напярэдаднi новага года мы сустрэлiся з Iванам Iванавiчам КРУКАМ i Аксанай Веньямiнаўнай Катовiч за кубачкам кавы i паспрабавалi агульнымi намаганнямi адказаць на "пазаштатныя" пытаннi нашых чытачоў. — Зараз многiя iмкнуцца не "наваражыць", а "прываражыць" мужчыну цi жанчыну. Цi можна прываражыць — i быць шчаслiвым? Як вы да гэтага ставiцеся? I.I.: — З падобнымi просьбамi — аб прывароце — да мяне звяртаюцца пастаянна. Але я адмаўляю такiм людзям, бо iх просьбы iдуць не ад розуму, а ад эмоцый. Калi адносiны "далi трэшчыну", а хочацца прывязаць, не адпусцiць, насалiць — успамiнаюць пра прыварот. У гэту гульню я не гуляю, хоць паўплываць на жыццёвую праграму чалавека шляхам варажбы можна, гэта дзейнiчае. — З падобнымi просьбамi — аб прывароце — да мяне звяртаюцца пастаянна. Але я адмаўляю такiм людзям, бо iх просьбы iдуць не ад розуму, а ад эмоцый. Калi адносiны "далi трэшчыну", а хочацца прывязаць, не адпусцiць, насалiць — успамiнаюць пра прыварот. У гэту гульню я не гуляю, хоць паўплываць на жыццёвую праграму чалавека шляхам варажбы можна, гэта дзейнiчае.А.В.: — Але я зноў хацела б папярэдзiць: калi вы прываражылi да сябе мужчыну, ёсць вялiкая рызыка таго, што вашы дачка цi сын не напаткаюць сваю "другую палавiнку". Вы ўжо "выпрасiлi", i тым "забралi" гэта шчасце... Увогуле лiчыцца, што прыварожаны жывiцца энергiяй таго, хто яго прываражыў. А ад гэтага ў вас могуць надарыцца хваробы. Таму перш чым займацца прываротам, ураўнаважце спачатку эмоцыi, а потым прымайце рашэнне. — Але я зноў хацела б папярэдзiць: калi вы прываражылi да сябе мужчыну, ёсць вялiкая рызыка таго, што вашы дачка цi сын не напаткаюць сваю "другую палавiнку". Вы ўжо "выпрасiлi", i тым "забралi" гэта шчасце... Увогуле лiчыцца, што прыварожаны жывiцца энергiяй таго, хто яго прываражыў. А ад гэтага ў вас могуць надарыцца хваробы. Таму перш чым займацца прываротам, ураўнаважце спачатку эмоцыi, а потым прымайце рашэнне.— Вас часта запрашаюць у вялiкiя кампанii весцi святочныя застоллi... На ваш погляд, цi ўмеюць беларусы весялiцца? I.I.: — Вы закранулi балючы момант. Мне даводзiлася бываць па справах у Эстонii, Карэлii, Польшчы, Арменii... I я заўсёды па-добраму зайздросцiў тамтэйшым жыхарам. Калi армяне заспяваюць сваю народную песню, будзьце ўпэўненыя, нiхто не саб’ецца. Калi венгерскiя мужчыны пакладуць рукi адно аднаму на плечы i пачнуць танцаваць чардаш — хочацца таксама пусцiцца ў скокi... А вось калi трапiш на наша вяселле, то ў лепшым выпадку пачуеш куплет-другi з рэпертуару "Сяброў". А госцi весяляцца пад рускамоўныя i англамоўныя хiты... Я разумею, што мы ўсё яшчэ цешымся, адкрываючы для сябе замежную культуру, але ўжо час i нацешыцца. Заўсёды пытаюся ў людзей, якiя прыехалi з Чэхii, Iспанii, Iталii: вось вы прывезлi адтуль уражаннi, а самi чым узбагацiлi гэту краiну?.. — Вы закранулi балючы момант. Мне даводзiлася бываць па справах у Эстонii, Карэлii, Польшчы, Арменii... I я заўсёды па-добраму зайздросцiў тамтэйшым жыхарам. Калi армяне заспяваюць сваю народную песню, будзьце ўпэўненыя, нiхто не саб’ецца. Калi венгерскiя мужчыны пакладуць рукi адно аднаму на плечы i пачнуць танцаваць чардаш — хочацца таксама пусцiцца ў скокi... А вось калi трапiш на наша вяселле, то ў лепшым выпадку пачуеш куплет-другi з рэпертуару "Сяброў". А госцi весяляцца пад рускамоўныя i англамоўныя хiты... Я разумею, што мы ўсё яшчэ цешымся, адкрываючы для сябе замежную культуру, але ўжо час i нацешыцца. Заўсёды пытаюся ў людзей, якiя прыехалi з Чэхii, Iспанii, Iталii: вось вы прывезлi адтуль уражаннi, а самi чым узбагацiлi гэту краiну?..А.В.: — Некалi самымi галоўнымi на вяселлi былi сваты — людзi, якiя ўмелi "ладзiць" свята. Сёння галоўны ў рэстаране — тамада, якi не нясе нiякай адказнасцi за свае словы. А родных i сваякоў турбуюць тры пытаннi: колькi замоўлена страваў, як сервiраваны стол i дзе знаходзяцца гардэроб i прыбiральня... Матуля чытае вiншаваннi, напiсаныя на паштоўках, а бацька (у лепшым выпадку) дадае: "Я далучаюся да слоў мацi". — Некалi самымi галоўнымi на вяселлi былi сваты — людзi, якiя ўмелi "ладзiць" свята. Сёння галоўны ў рэстаране — тамада, якi не нясе нiякай адказнасцi за свае словы. А родных i сваякоў турбуюць тры пытаннi: колькi замоўлена страваў, як сервiраваны стол i дзе знаходзяцца гардэроб i прыбiральня... Матуля чытае вiншаваннi, напiсаныя на паштоўках, а бацька (у лепшым выпадку) дадае: "Я далучаюся да слоў мацi".I.I.: — Наша традыцыйнае вяселле ладзiлася ў першую чаргу для роду, для радзiны, маладыя былi на дзесятым месцы... Сёння вяселле ладзiцца для маладых, каб паказаць iм вiдовiшча, прыдумаць нешта такое, чаго не было ў суседзяў. А бабуляў i дзядуляў многiя ўвогуле не запрашаюць: маўляў, што iм там рабiць? У мяне нават прыказка ёсць — пакажыце мне ваша вяселле, i я скажу, як доўга пражывуць разам маладыя. Настрой, "задзел" не павiнны "iсцi" ад вядучага — неабходна, каб iх стварала сям’я, родныя, бабуля з дзядулем, каб была пераемнасць... — Наша традыцыйнае вяселле ладзiлася ў першую чаргу для роду, для радзiны, маладыя былi на дзесятым месцы... Сёння вяселле ладзiцца для маладых, каб паказаць iм вiдовiшча, прыдумаць нешта такое, чаго не было ў суседзяў. А бабуляў i дзядуляў многiя ўвогуле не запрашаюць: маўляў, што iм там рабiць? У мяне нават прыказка ёсць — пакажыце мне ваша вяселле, i я скажу, як доўга пражывуць разам маладыя. Настрой, "задзел" не павiнны "iсцi" ад вядучага — неабходна, каб iх стварала сям’я, родныя, бабуля з дзядулем, каб была пераемнасць...— Вы даўно вывучаеце народныя традыцыi, лад жыцця i спосабы духоўнага выжывання продкаў... Веды "памнажаюць смутак" цi наадварот, дапамагаюць? I.i.: — Я пачынаў вучыцца гэтаму з дзяцiнства, паступова, таму нiякага страху не было i няма. — Я пачынаў вучыцца гэтаму з дзяцiнства, паступова, таму нiякага страху не было i няма.А.В.: — У якасцi адказу раскажу гiсторыю, якую мне распавяла адна жанчына... Пасля вяселля перад першай шлюбнай ноччу яны з мужам вырашылi зняць заручальныя пярсцёнкi i пакласцi iх на палiчку ў iншым пакоi. А ранiцай пярсцёнкаў там ужо не было. Знайшлiся яны... ў печы, у попеле. Тады бабуля ёй патлумачыла: нехта з гасцей не хоча, каб вы былi разам... Я спытала ў той жанчыны: колькi ж вы пражылi з мужам? Аказалася, 15 гадоў. I працягваюць жыць. А дапамагло гэтай сям’i менавiта веданне таго, што нехта не жадае iм добрай долi. "Як толькi мы з мужам пачынаем сварыцца, я адразу цiхенька шапчу: не дачакаецеся!", — сказала яна. Папярэджаны — значыць, узброены. — У якасцi адказу раскажу гiсторыю, якую мне распавяла адна жанчына... Пасля вяселля перад першай шлюбнай ноччу яны з мужам вырашылi зняць заручальныя пярсцёнкi i пакласцi iх на палiчку ў iншым пакоi. А ранiцай пярсцёнкаў там ужо не было. Знайшлiся яны... ў печы, у попеле. Тады бабуля ёй патлумачыла: нехта з гасцей не хоча, каб вы былi разам... Я спытала ў той жанчыны: колькi ж вы пражылi з мужам? Аказалася, 15 гадоў. I працягваюць жыць. А дапамагло гэтай сям’i менавiта веданне таго, што нехта не жадае iм добрай долi. "Як толькi мы з мужам пачынаем сварыцца, я адразу цiхенька шапчу: не дачакаецеся!", — сказала яна. Папярэджаны — значыць, узброены.— Чаго б вы нiколi не сталi рабiць у сваiм жыццi? А.В.: — Не хочацца, каб чытачы падумалi, што мы нейкiя адметныя... У жыццi ўсё магчыма, а мы — звычайныя людзi. Але ёсць у нас з Iванам Iванавiчам агульная рыса: мы нiколi нiкому не зайздросцiлi. Што даецца, з тым i жывём, i будзем жыць. А яшчэ з нашага ўжывання выключаны выказваннi накшталт: "я ненавiджу гэтага чалавека". Нават у сэрцах нельга такое гаварыць. — Не хочацца, каб чытачы падумалi, што мы нейкiя адметныя... У жыццi ўсё магчыма, а мы — звычайныя людзi. Але ёсць у нас з Iванам Iванавiчам агульная рыса: мы нiколi нiкому не зайздросцiлi. Што даецца, з тым i жывём, i будзем жыць. А яшчэ з нашага ўжывання выключаны выказваннi накшталт: "я ненавiджу гэтага чалавека". Нават у сэрцах нельга такое гаварыць.— Падкажыце, як узняць настрой самому сабе? I.I.: — Не так даўно мы былi ў Кiраўскiм раёне, запiсвалi калядныя карагоды. Уразiла тое, як лёгка танчаць 70-гадовыя людзi. Нават не танчаць, а плывуць над зямлёй. Трэба ўмець слухаць самога сябе, не скарацца нягледзячы нi на што, умець... хадзiць з падскокам. Прачнулiся ранiцай — падзякуйце Госпаду за тое, што падарыў яшчэ адзiн дзень. Усмiхнiцеся, пастаўце свечку за здароўе чалавека, якi вас... раззлаваў. I тады, праходзячы па лабiрынтах жыцця, вы будзеце бачыць усмешкi i атрымлiваць падзякi. — Не так даўно мы былi ў Кiраўскiм раёне, запiсвалi калядныя карагоды. Уразiла тое, як лёгка танчаць 70-гадовыя людзi. Нават не танчаць, а плывуць над зямлёй. Трэба ўмець слухаць самога сябе, не скарацца нягледзячы нi на што, умець... хадзiць з падскокам. Прачнулiся ранiцай — падзякуйце Госпаду за тое, што падарыў яшчэ адзiн дзень. Усмiхнiцеся, пастаўце свечку за здароўе чалавека, якi вас... раззлаваў. I тады, праходзячы па лабiрынтах жыцця, вы будзеце бачыць усмешкi i атрымлiваць падзякi.А.В.: — Мы шмат ездзiм па Беларусi, а хочацца ездзiць яшчэ i яшчэ. Карыстаючыся выпадкам, хочам перадаць прывiтанне ўсiм знаёмым i незнаёмым людзям — i ў Лепельскiм раёне, i ў Дзяржынскiм, i ў Кобрынскiм, i ў iншых. Запрашайце нас да сябе, да незвычайных людзей, да рэдкiх камянёў, прыгожых крынiц — туды, дзе захавалася нешта такое, чаго больш няма нiдзе на Беларусi. Нiзкi паклон людзям за тое, што вучаць. — Мы шмат ездзiм па Беларусi, а хочацца ездзiць яшчэ i яшчэ. Карыстаючыся выпадкам, хочам перадаць прывiтанне ўсiм знаёмым i незнаёмым людзям — i ў Лепельскiм раёне, i ў Дзяржынскiм, i ў Кобрынскiм, i ў iншых. Запрашайце нас да сябе, да незвычайных людзей, да рэдкiх камянёў, прыгожых крынiц — туды, дзе захавалася нешта такое, чаго больш няма нiдзе на Беларусi. Нiзкi паклон людзям за тое, што вучаць.Гутарыла Наталля КАРПЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi новага года мы сустрэлiся з Iванам Iванавiчам КРУКАМ i Аксанай Веньямiнаўнай Катовiч за кубачкам кавы i паспрабавалi агульнымi намаганнямi |
|