Вiншаванне са святам Нараджэння Хрыстовага
Вiншаванне са святам Нараджэння Хрыстовага
Дарагiя жыхары Беларусi, браты i сёстры! Сардэчна вiншуем вас са святам Нараджэння Хрыстовага i Новым 2009 годам! Мы ўсе ведаем, навошта дараць падарункi. Калi вы хочаце зрабiць некаму прыемнае, калi вы хочаце наладзiць добрыя стасункi, калi ў вас у сэрцы жывуць добрыя пачуццi да некага, то вы тады пастараецеся зрабiць такому чалавеку прыемнае, падарыўшы яму падарунак. А чаму на Раство прынята дарыць падарункi? Адкуль з’явiлася гэта традыцыя? Еванг. Лук. 2.11: "Бо цяпер нарадзiўся вам у горадзе Давiдавым Збавiцель, Каторы ёсць Хрыстос Гасподь". Нараджэнне Хрыста — гэта падарунак Бога ўсiм нам. Якiм каштоўным быў гэты дар, каторы неба прапанавала людзям у тую далёкую ноч у Вiфлееме! Якiм неацэнным быў скарб, апрануты ў такое безабароннае i маленькае цела. Ісус прыйшоў з вечнасцi, каб даць нам вечнасць. Iсус спусцiўся з нябёсаў, каб падняць нас на нябёсы. Анёлы абвясцiлi, што нараджэнне Збавiцеля з’яўляецца знакам дабрынi Бога да людзей, г.зн. Ягоным падарункам. Вось чаму на Раство прынята дарыць падарункi! Бог паказаў нам на яслi народжанага Немаўляцi i сказаў: "Калi б Я не быў добры да Вас, то Я не паслаў бы ў свет Свайго Сына". Нараджэнне Хрыста ў свет было знакам найвялiкшай дабрынi Бога да людзей. Неяк у адной сям’i штосьцi адбылося ва ўзаемаадносiнах, яны пасварылiся, жонка сабрала рэчы i пайшла да бацькоў. Муж доўга званiў, казаў, што кахае яе, i прасiў вярнуцца, але жонка казала, што не верыць яму. Тады ён прыйшоў па яе i сказаў: "Я кахаю цябе, вяртайся дахаты". Пазней, успамiнаючы гэту сварку, муж запытаў жонку: "Чаму ты не вярталася дахаты раней, пакуль я не прыйшоў па цябе?" Жонка адказала: "Калi ты казаў, што кахаеш мяне, гэта былi толькi словы, але калi ты прыйшоў па мяне, я зразумела, што ты сапраўды кахаеш". Сябры, цi не гэта зрабiў Бог? Калi б Бог проста сказаў, што любiць нас, што Ён добры да нас, то многiм з нас гэтага было б недастаткова, бо гэта былi б проста словы. Але Бог не проста сказаў гэта, Ён Сам прыйшоў на гэту зямлю, Ён Сам прыйшоў, каб сказаць: "Я люблю вас, Я прыйшоў па вас, вяртайцеся дахаты". Раство — гэта i ёсць доказ таго, што Творца любiць вас. Гэтая вестка належыць "усiм людзям". Бог прыйшоў на гэту зямлю дзеля вас. Ён памёр на крыжы замест вас. Вечнае жыццё, якое Ён прапануе ўсiм, Ён таксама прапануе кожнаму чалавеку. Бог хоча сёння даць вам гэты падарунак, Свайго Сына Iсуса Хрыста! З любоўю да ўсiх вас Епiскап цэркваў евангельскiх хрысцiян баптыстаў у Рэспублiцы Беларусь Мiкалай Сiнкавец.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя жыхары Беларусi, браты i сёстры! Сардэчна вiншуем вас са святам Нараджэння Хрыстовага i Новым 2009 годам! Мы ўсе ведаем, навошта дараць пад
|
|