Лірыку паэта Дранько-Майсюка ў яго раднi дапаўняе фiзiка
Лірыку паэта Дранько-Майсюка ў яго раднi дапаўняе фiзiка
Траюрадны брат Леанiда Іван Яфiмавiч Бразоўскi, якi жыве ў Давыд-Гарадку, распавядае: — У нас сямейная традыцыя быць настаўнiкамi, я настаўнiк па жыццi, супрацоўнiк сацыяльнай сферы. А мае дзецi абодва пайшлi ў жонку, якая працуе настаўнiцай у школе. Усе настаўнiкi ў нашай сям’i выкладаюць дакладныя навукi — матэматыку, фiзiку, iнфарматыку. У кожнага сваё наканаванне ў жыццi. А ў Леанiда сапраўды дар Божы. Словы складваюцца ў вершы нiбыта самi сабою. У мяне так не атрымаецца, як у яго. Кожны раз, калi ён прыязджае да нас, дорыць зборнiчак з адмысловым прысвячэннем — абавязкова нешта прыдумае арыгiнальнае. Мы заўжды яго чакаем у госцi на Каляды цi на Стары Новы год, разам адзначаем Конiкi — так называюць Шчодры вечар. Звычайна сустракаемся ў нашай хаце, пасядзiм трохi, сябры падыдуць — паразмаўляем. Пасля iдзём да ёлкi, там пагуляем, трошкi змерзнем — вяртаемся... Песнi любiм, "Польку беларускую", напрыклад, вершы. А як грамаў 150 за каўнерам, дык я люблю вершы не толькi Дранько, i не толькi Майсюка... Але наш Лёня — не толькi паэтычная зорка, ён чалавечая зорка. Ён вельмi добры чалавек, сумленны. I не толькi ён, а яго жонка Вольга таксама. Калi Лёня некаму нешта паабяцае, дык ён жа не жывы, калi не выканае. Калi яшчэ вучыўся ў Маскве i яго жонка там жыла, то просiць яе: "Вольга, паглядзi майму дзядзьку Мiкалаю Паўлавiчу такую-та рэч..." А потым едуць з Масквы, дык абавязкова вязуць. Вось такiя людзi — адказныя, шчырыя. Ды ўсяго ж не скажаш... Як нашу сям’ю закранула бяда, трэба было сына лячыць, дык я паехаў у Мiнск — нiкога не ведаў. Тады знайшоў Лёню, яны мне ўсё дапамаглi. Ён заўсёды перажывае, каб усё адбылося як мае быць. У складаных сiтуацыях больш пазнаеш людзей, чым калi-небудзь яшчэ. Калi чалавеку дрэнна i яму прыходзяць на дапамогу, то гэта яднае i роднiць яшчэ больш. Я ўдзячны яму. I зараз iмкнуся дапамагаць яму, чым магу: у Давыд-Гарадку жывуць бацькi. Мы наведваем — а Лёня тут жа тэлефануе iм, не заўсёды ж можна хутка даехаць. Жонка Iвана Яфiмавiча Таццяна Васiльеўна дадае: — Лёня — гэта прыклад таго, як трэба любiць сваю родную зямлю, малую радзiму. Ён заўсёды кажа: "У Мiнску жыву даўжэй, але я нарадзiўся ў Давыд-Гарадку, кожны куточак тут мне нагадвае маё дзяцiнства." Напэўна, такiя адносiны да радзiмы нарадзiлi ў iм паэта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Траюрадны брат Леанiда Іван Яфiмавiч Бразоўскi, якi жыве ў Давыд-Гарадку, распавядае: — У нас сямейная традыцыя быць настаўнiкамi, я настаўнiк па жыц |
|