21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генутэ БАЛЬСЯВІЧЭНЕ, ЦЁТКА і КУМА Жанэт: Будучую спявачку змог супакоіць толькі Вівальдзі

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генутэ БАЛЬСЯВІЧЭНЕ, ЦЁТКА і КУМА Жанэт: Будучую спявачку змог супакоіць толькі Вівальдзі

Генуце БАЛЬСЯВIЧЭНЕ з’яўляецца не толькi ЦЁТКАЙ вядомай беларускай спявачкi ЖАНЭТ, але i КУМОЙ. Яна жыве ў Лiтве i цяпер, на жаль, рэдка сустракаецца са сваёй пляменнiцай i духоўнай сваячкай, але з задавальненнем пра яе расказвае:

— Наша сям’я iнтэрнацыянальная: тата рускi, а мама — лiтоўка. Таму калi выбiралi iмёны для сваiх 9 дзяцей, пяцярых назвалi рускiмi iмёнамi, а чацвярых — лiтоўскiмi. Я атрымала лiтоўскае iмя, а мая сястра, мацi Жанэт, рускае. Валянцiна са сваёй сям’ёй спачатку жыла ў Лiтве, потым пераехала ў Германiю. Але сувязь з намi не перарывала. Калi яны жылi ў Германii, амаль кожны тыдзень дасылалi вялiзныя лiсты, тэлефанавалi, а як пераехалi ў Мiнск — часта прыязджалi ў госцi.

Жанэт нарадзiлася ў Лiтве. На момант з’яўлення дзяўчынкi на свет яе старэйшаму брату Жану было ўсяго 1,5 года. Я ў той час вучылася ў 11 класе i кожны вечар, пасля таго, як рабiла ўрокi, iшла дапамагаць маёй сястры ўкладваць спаць дачку, а ранiцай ад яе — зноў ў школу. Не ведаю, чаму, але малая капрызiла з 11 вечара да 2 гадзiн ночы. Сястра займалася старэйшым сынам, а я дапамагала ёй спраўляцца з Жанэт.

Аднойчы мы заўважылi, што калi дзяўчынка чуе песнi Iрыны Алегравай цi Алы Пугачовай, адразу перастае плакаць. Потым мы паспрабавалi паставiць ёй Вiвальдзi, i што вы думаеце? Яна зусiм перастала капрызiць, i мы змаглi заняцца iншымi справамi на той час, пакуль малая слухала музыку.

Потым Жанэт вырасла, я выйшла замуж, i яна стала хроснай мацi маiх дзвюх дачок: Грэты i Герды. Яна ведае, што нясе за iх вялiкую адказнасць перад Богам i, хоць жыве зараз не з намi, у курсе ўсiх спраў дзяўчынак. Старэйшая, ёй зараз 8 гадоў, кожную чвэрць дасылае Жанэт справаздачу: якiя адзнакi яна атрымала, як увогуле ў яе з вучобай. Мая малодшая пяцiгадовая дачка таксама пiша ёй пра свае поспехi, няўдачы цi крыўды. Жанэт стараецца, дзе б яна нi была, з кожнай паездкi абавязкова прывозiць сваiм хрэснiцам падарункi. Пра тое, што дзяўчынкi вельмi любяць сваю хросную маму, i казаць няма чаго. Яны выказалi жаданне паступiць у музычную школу, танчаць, спяваюць, як iх любiмая Жанэт.

На жаль, бачымся мы з сям’ёй Валянцiны не так часта, як хацелася б. Але як толькi выпадае магчымасць прыехаць адно да аднаго ў госцi, абавязкова гэта робiм. У часы савецкай улады сястра з дзецьмi прыязджала ў Лiтву праз суботу. Як толькi суседзi бачылi, што на вяроўках для бялiзны з’явiлася стракатае дзiцячае адзенне, разумелi — прыехалi дарагiя госцi. Тады наш дом запаўняўся сваякамi, сябрамi i знаёмымi, а Жанэт для iх ладзiла канцэрты. За гэта ёй прыносiлi цукеркi, зробленыя сваiмi рукамi домiкi з запалак, чалавечкаў з шышак, а дзяўчынка спявала.

Трэба сказаць, што ўсе дзецi Валянцiны (акрамя дзвюх малодшых двайнятак, якiя зараз вучацца ў 11 класе) атрымалi вышэйшую адукацыю, i цяпер кожны займаецца любiмай справай. У Жанэт 4 брата i тры сястры. Iх мама з маленства старалася заўважыць тое, што яе дзецi робяць найлепш, i развiвала гэты талент.

Тата Жанэт — ваенны. I калi яго ў чарговы раз паслалi служыць на Курылы, Валянцiна з iм не паехала. "Як я магу? — казала яна. — Мае старэйшыя дзецi толькi пайшлi ў музычную школу. Трэба ўсё кiнуць i ехаць туды, дзе акрамя халадоў няма нiчога. Як я буду дзяцей выхоўваць?" Так яна засталася адна з чатырма маленькiмi дзецьмi на руках дзеля таго, каб яны атрымалi добрую адукацыю i развiвалiся.

У сям’i маёй сястры ўсталявалiся свае традыцыi святкавання Новага года. Ведаю, што абавязковымi сталi на святочным стале шакаладная каўбаса, манты, тарты i жэле. Прыгатаванне гэтых страў — цэлая цырымонiя. Напрыклад, 29 снежня гатуецца шакаладная каўбаса. Палову дня 30-га снежня лепяцца манты, а другая палова i ноч прысвечаныя тартам. Валянцiна сама iх выпякае: адзiн вялiкi i шэсць маленькiх, бо ў доме заўсёды шмат гасцей.

I падарункi, якiя дораць адно аднаму родныя людзi, таксама незвычайныя. Кожны стараецца падараваць нешта асаблiвае, арыгiнальнае, таму падарункi доўга прыдумляюцца i шукаюцца, прычым усё трымаецца ў найвялiкшым сакрэце, каб гэта i сапраўды стала сюрпрызам.

Калi ў дзяцей Валянцiны з-за работы не атрымлiваецца сустракаць Новы год разам, роўна ў 12 гадзiн яны тэлефануюць дадому i раскрываць сакрэт, дзе схаваныя падарункi. Аднойчы сястра знайшла паштоўку з падрабязным планам "размяшчэння скарбу, якi схаваў Дзед Мароз".

Неяк Жанэт з сястрой на Новы год былi за мяжой, а напачатку першай гадзiны ў кватэру Валянцiны прыйшлi суседзi i прынеслi падарункi, якiя пакiнулi iм дзяўчаткi для мамы i родных (прычым ужо месяц, як iх не было ў Беларусi).

Калi не атрымлiваецца сустракаць Новы год у бацькоўскiм доме, ведаю, што мае пляменнiкi перасякаюцца дзесьцi ў горадзе. Напрыклад, на мiнулы Новы год яны збiралiся ў рэстаране, у якiм працуе Дзiн, брат Жанэт.

А сёлета 1 студзеня ўся сям’я сабралася разам, каб пажадаць адно аднаму шчаслiвага Новага года.

Падрыхтавала Марына ЛЯВОШКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генуце БАЛЬСЯВIЧЭНЕ з’яўляецца не толькi ЦЁТКАЙ вядомай беларускай спявачкi ЖАНЭТ, але i КУМОЙ. Яна жыве ў Лiтве i цяпер, на жаль, рэдка сустракаецца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика