21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наша звяздоўская сям’я!

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша звяздоўская сям’я!

Як карэспандэнты "Звязды" працавалi навагоднiмi паштальёнамi

 

Новы год на тое i новы, каб пачынаць яго з нечаканага i неардынарнага. Са старым жа прынята развiтвацца добрымi справамi i падарункамi. Газета "Звязда" вырашыла не заставацца ў баку ад традыцыi i таксама зрабiць падарунак для сваiх падпiсчыкаў. Рэдакцыйны Дзед Мароз i Снягурка завiталi ў пасёлак Мiханавiчы.

Пасёлак Мiханавiчы мы выбралi невыпадкова. Па словах загадчыцы Мiнскага аб’яднанага цэха паштовай сувязi Алены Аляксандраўны Ішчук, менавiта тут месцiцца адно з лепшых паштовых аддзяленняў раёна.

У Мiханавiчы мы адправiлiся з самага ранку. Разам з Аленай Аляксандраўнай на паштовай машыне з двума мяхамi газет i календароў. I ўжо праз паўгадзiны нас пазнаёмiлi з Марыяй Васiльеўнай Таранавай, мiханавiцкай паштальёнкай. "За трыццаць тры гады, якiя я адпрацавала тут, мяне ўжо ўсе сабакi ведаюць", — смяецца Марыя Васiльеўна. Жвавая, гаваркая жанчына апранае паштовую сумку i вядзе нас па сваiм звыклым маршруце...

Дзе мы едзем, дзе мы йдзём...

Чыгунка Мiнск—Асiповiчы раздзяляе пасёлак на дзве часткi, утвараючы нешта накшталт "мiкрараёнаў": да пераезду i пасля. Жыве тут каля 3000 чалавек, ёсць школа, два дзiцячыя садкi, цэнтр моладзi, свой клуб, некалькi крамаў, маецца бiблiятэка. Жыхары пасёлка працуюць, у асноўным, у сталiцы; у самiх Мiханавiчах працу можна знайсцi на МУМГ ААТ "Белтрансгаз" альбо ў РУСП "Саўгас Лошыца".

"Людзi тут добрыя, ды i з падпiскай нядрэнна", — уводзiць у курс спраў Марыя Васiльеўна, пакуль мы дабiраемся да першых чытачоў. Увогуле, на мiханавiцкiм участку 21 падпiсчык нашай газеты. Марыя Васiльеўна разносiць "Звязду" семярым i з усiмi ў яе добрыя адносiны.

— Фёдараўна, прывiтанне! Глядзiце, як прыгожа вам сёння газету прынеслi, — усмiхаецца паштальёнка Валянцiне Якiменцы, якая разам з мужам выйшла да веснiчак.

Першыя нашы чытачы — пажылая пара Вячаслаў Сяргеевiч i Валянцiна Фёдараўна. Убачыўшы Дзеда Мароза са Снягуркай, былi здзiўленыя. А зразумеўшы, у чым справа, заўсмiхалiся.

— "Звязду" мы выпiсваем вось ужо 60-ы год. Вельмi цiкава: чытаем ад коркi да коркi — падабаецца...

На наступнай вулiцы мы зварочваем да Генадзя Пятровiча i Зоi Пятроўны Маслоўскiх.

"Я iх часам так i называю — Пятровiчы", — прызнаецца Марыя Васiльеўна.

"Пятровiчамi" аказалiся нашы даўнiя падпiсчыкi. "Звязду", па словах Генадзя Пятровiча, яны выпiсваюць з часоў развалу СССР.

"Газета цiкавая, чытаем з задавальненнем. Нават ваш каляндар ёсць — за 2008 год. Заканчваецца, праўда, ужо. Вось новы чакаем".

Сказана — зроблена. Праз некалькi хвiлiн з чароўнага меха Дзеда Мароза з’явiўся новы каляндар.

Наступны прыпынак — Заводская, 4. Сустракаць нас выйшаў Уладзiмiр Казiмiравiч Цорах, наш пастаянны чытач, газету яму выпiсвае дачка. У хаце Уладзiмiра Казiмiравiча цiха i ўтульна, цiкае гадзiннiк.

Да таго як пайсцi на пенсiю, Уладзiмiр Казiмiравiч доўгi час сам працаваў паштальёнам, таму гэту працу ведае вельмi добра.

— "Звязду" я пачаў чытаць пасля 50-х, калi пайшоў на пошту працаваць, тады чытаў усё. Наша паштовае аддзяленне было невялiкае, але быў i план — 300 асобнiкаў любых газет. I што ж, выконвалi". Мужчына ўзгадаў нават дакладную дату пачатку сваёй працы — 17 студзеня 1958 года...

Сёння ва Уладзiмiра Казiмiравiча 6 унукаў (пяць хлопчыкаў i адна дзяўчынка), адзiн праўнук.

Школьная, 38. Разам з паштальёнкай мы заходзiм да Марыны Iванаўны Курылавай i Марыi Iванаўны Шваб — родных сясцёр. На дваiх бабулям амаль 160 гадоў!

— Газета прыходзiць: чытаем-не чытаем, аднак выпiсваем. Як перасялiлiся з Чарнобыля, так i выпiсваем...

На сцяне iх хаты — абразы. "У царкву нас возiць наш сын, жыве ён таксама тут, у Мiханавiчах". Адна з бабуль жартуе, што сын у iх адзiн на дваiх...

"Шмат чаго перажылi, здароўя толькi няма..."

У наступным доме нас сустрэла Лiза, трэцякурснiца БДУ. "Звязду" ў хату выпiсае мацi-настаўнiца.

Яшчэ адным нашым падпiсчыкам аказаўся Фёдар Ягоравiч Аўраамаў. Мужчына ўпэўнены: усе газеты часам маняць, i "Звязда" таксама. Аднак падарунку ад "Звязды" быў рады. Ды i выснова, як аказалася, не перашкаджае яму выпiсваць нашу газету даволi даўно.

Напрыканцы завiталi мы i ў мясцовую бiблiятэку. Туды таксама прыходзiць "Звязда". I як расказалi гаваркiя супрацоўнiцы, з найбольшай цiкавасцю яны ў газеце чытаюць "Гарачую лiнiю", а таксама заўсёды ўважлiва праглядаюць урадавыя дакументы. Разам мы абмеркавалi апошнiя навiны, паспрабавалi вызначыць, калi скончыцца сусветны фiнансавы крызiс, i зрабiлi прагноз на тое, хто будзе прадстаўнiком Беларусi на песенным конкурсе "Еўрабачанне-2009" у Маскве...

Адмысловыя сувенiры (фiрмовыя календары, ручкi, блакноты, цукеркi) атрымаў кожны падпiсчык, якога нам у той дзень удалося наведаць. Шкада, завiталi не да ўсiх.

Нашы чытачы розныя. Пажылыя i маладыя, працавiтыя, звычайныя простыя людзi. Яны чакаюць аб’ектыўнай, праўдзiвай i цiкавай iнфармацыi, адказаў на надзённыя i вострыя пытаннi. Яны рады, калi на iх праблемы рэагуюць i не пакiдаюць без увагi. I яны жадаюць, каб у новым годзе газета спраўдзiла iх спадзяваннi.

Настасся Занько i Iлья Лапато.

Мiханавiчы—Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы год на тое i новы, каб пачынаць яго з нечаканага i неардынарнага. Са старым жа прынята развiтвацца добрымi справамi i падарункамi. Газета "З
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика