ПАЧАТАК КАЛЯДАЎ, ПЯРЭДАДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТОВАГА. ПЕРШАЯ, ПОСНАЯ, БЕДНАЯ, ГАЛОДНАЯ, ВЯЛІКАЯ КУЦЦЯ
ПАЧАТАК КАЛЯДАЎ, ПЯРЭДАДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТОВАГА. ПЕРШАЯ, ПОСНАЯ, БЕДНАЯ, ГАЛОДНАЯ, ВЯЛІКАЯ КУЦЦЯ
Святкаванне Калядаў пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай, якая носiць назву "першай, поснай, беднай, галоднай" куццi (ад назвы рытуальнай стравы). 7 студзеня ва ўсiх падворках чакалi прыходу "калядоўшчыкаў". Увечары 13 студзеня адзначалi "другую, шчодрую, багатую, тоўстую" куццю, сустракалi Новы год (па старым стылi). Ранiцай 14 студзеня адбывалiся "засеўкi" — чарговы абрадавы абыход 12-гадовымi падлеткамi ўсiх падворкаў з пажаданнямi выгадаваць добры ўраджай збожжавых культур. Нарэшце, увечары 18 студзеня святкавалi трэцюю "посную, галодную, хрышчэнскую" куццю. Заканчвалiся Каляды 21 студзеня. l Пярэдадзень Калядаў — гэта момант незвычайнага эмацыянальнага стану, святочнага настрою. Уся сям’я рыхтавалася да свята. Хто i дзе б нi знаходзiўся, абавязкова спяшаўся да гэтага дня вярнуцца дадому. Сэнс гэтага жадання зразумелы: калi ў першы дзень Калядаў усе будуць дома, то i на працягу ўсяго года сям’я будзе разам; калi ж хтосьцi не змог апынуцца дома, то меркавалi, што ў гэтым годзе ён можа пакiнуць сям’ю назаўсёды. l Каб увесь год у доме былi парадак i чысцiня, трэба было ўсё прыбраць: шкрэблi сталы, лавы, падлогу, чысцiлi печ, мянялi сеннiкi. l У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры. Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi. l Яшчэ адна акалiчнасць пачатку святочнай вячэры сведчыць аб зблiжэннi дзвюх культур — народнай i праваслаўнай. Як вядома, Iсус Хрыстос нарадзiўся ў авечнiку i першай яго калыскай былi яслi з сенам. Таму неад’емным атрыбутам сервiроўкi святочнага стала быў невялiкi стос сена. Яго тонка сцялiлi на стале, а зверху засцiлалi абрус. l Нараджэнне Хрыстова не сустракалi ў паўсядзённым адзеннi. Лiчылася, што гэта i надалей будзе правакаваць беднасць. Таму адзенне павiнна быць новым. Не пажадана было апранаць адзенне цёмных колераў. l Нашы продкi верылi, што апоўначы на свята Нараджэнне Хрыстова расчыняюцца Нябесныя вароты i на зямлю сыходзiць Сын Божы. I таму ў гэты час можна прасiць Госпада аб выратаваннi ад хваробаў i сваiх грахоў. Усё, аб чым чалавек молiцца ў гэту ноч, абавязкова спраўдзiцца, калi роўна а 12-й гадзiне ночы выйсцi на двор i тройчы паўтарыць сваю просьбу, гледзячы ў неба. Аксана катовіч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкаванне Калядаў пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай, якая носiць назву "першай, поснай, беднай, галоднай" куццi (ад назвы рыту
|
|