21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бернд Штанге: У футболе заўсёды ёсць шанц. У нашым выпадку — шанц аўтсайдара

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бернд Штанге: У футболе заўсёды ёсць шанц. У нашым выпадку — шанц аўтсайдара

На пытаннi нашых чытачоў, адказаў галоўны трэнер каманды Бернд Штанге

(Заканчэнне. пачатак у нумарах за 23 і 24 снежня.)

— Вялiкi дзякуй за тое, што ўдалося ўбачыць у Мiнску зборныя Аргенцiны i Турцыi. Каго яшчэ плануеце запрасiць на спарынгi?

Юрый Адаменка, Мiнск

Мiнск

— Прыезд моцных зборных у Мiнск — не мая заслуга. Я толькi папрасiў федэрацыю футбола арганiзаваць гэтыя сустрэчы, нават усведамляючы пагрозу паражэнняў. Мы зноў працуем над тым, каб сустрэцца з моцным супернiкам. Але гэта вельмi, вельмi складана! Наш прынцып — сказаць пра гэта тады, калi ёсць афiцыйныя дамовы, каб не будзiць у балельшчыкаў дарэмныя спадзяваннi. Нэла дэ Марцiна ў адным з iнтэрв’ю ўжо сказаў, што мы можам згуляць з чэмпiёнамi свету. Гэта мара, але дамовы пакуль няма, i таму няма сэнсу пра гэта казаць.

— Анры Хагуш, расiйскi легiянер БАТЭ, выказаў жаданне выступаць за беларускую зборную. Якiя крокi робiць федэрацыя ў гэтым накiрунку i вы асабiста (калi, зразумела, зборнай падыходзiць гэты футбалiст)?

Уладзiмiр Генадзьевiч, Наваполацк

Наваполацк

— Хагуш быў найлепшым правым абаронцам у гэтым сезоне, ён лепшы, чым усе тыя, каго я запрашаў. Калi б у яго быў беларускi пашпарт, ён мог бы атрымаць шанц. Але найперш ён павiнен самастойна прыняць рашэнне.

Пра БАТЭ:

— Цi наведвалi вы паядынкi БАТЭ ў Лiзе чэмпiёнаў? Як вам футбольныя балельшчыкi? За БАТЭ, на мой погляд, хварэюць лепш. Як на ваш погляд?

Дзмiтрый, Мiнск

Мiнск

— Дзмiтрый, ты маеш рацыю. Нашы балельшчыкi праявiлi сябе выдатна, i шкада, што не ўдалося атрымаць нiводнай перамогi. Але трэба быць справядлiвымi: не толькi балельшчыкi БАТЭ паводзiлi сябе адметна, балельшчыкi iншых клубаў таксама садзейнiчалi незабыўнай атмасферы на "Дынама". Дарэчы, хачу зазначыць, што я ўвесь год жыву ў Мiнску i бываю на ўсiх важных паядынках. I я заўсёды даступны для размовы.

— Вы трэнiравалi гульцоў розных нацыянальнасцяў. Чым вызначаюцца беларускiя футбалiсты?

Алег Уладзiмiравiч Клiмец, Пружанскi раён

Пружанскi раён

— Нашы гульцы павiнны стаць больш прафесiйнымi i больш самастойна працаваць над сваiм развiццём. Чаму ў нас у Беларусi больш няма спецыялiстаў па штрафных — такiх як Дэль П’ера, Дыега, Жунiньё цi Зiдан? Для гэтага трэба ахвяраваць многiмi гадзiнамi — як тэнiсiст, якi накiроўвае мяч дакладна, куды трэба. Хто займаецца гэтым? Я бачыў Зiдана: уся каманда паехала дадому, а ён застаўся i пад дажджом адпрацоўваў удары яшчэ 45 хвiлiн. Без трэнера, сам збiраў мячы... У iншых краiнах гульцы робяць гэта нярэдка, а ў нас толькi пасля трэнерскiх загадаў.

— Вы працавалi ў зборных i клубах розных краiн. З вашага пункту погляду, у чым сакрэт беларускага клуба з 5-мiльённым бюджэтам, якi так годна выглядаў у групавым этапе Лiгi чэмпiёнаў?

Сяргей, Мiнск

Мiнск

— З бюджэтам у пяць мiльёнаў нi адна каманда не можа працягнуць барацьбу ў Лiзе чэмпiёнаў. Нiколi! Усе клубы з маленькiмi бюджэтамi занялi ў сваiх групах апошнiя месцы — "Клуж", "Базэль", "Анартосiс", БАТЭ. У рэшце рэшт багатыя клубы разыгрываюць трафей памiж сабой, а астатнiя — толькi часам злуюць грандаў. Тры нiчыйныя гульнi ў групавым турнiры — выдатнае выступленне для БАТЭ. Скажу шчыра, для мяне яно стала сенсацыяй года. Будзе складана паўтарыць гэты поспех налета.

— Скажыце як трэнер нацыянальнай каманды, каму, на вашу думку, прыйшоў час паехаць з БАТЭ? А з гульцоў нацыянальнай зборнай, якiя выступаюць у iншых беларускiх клубах? Цi ёсць сэнс ехаць у расiйскую прэм’ер-лiгу? А ў бундэс-лiгу?

bоrisоvfаn, Мiнск

Мiнск

— Лепш за ўсё было б, калi б таленты заставалiся ў нас. Але для гэтага наша найвышэйшая лiга павiнна стаць больш прафесiйнай. Калi гэтага не адбудзецца, то гульцы спакусяцца вялiкiмi грашыма i паедуць на больш моцныя чэмпiянаты. Для мяне нармальна, калi яны там гуляюць. Наша праблема ў тым, што многiя ад’язджаюць занадта рана, за мяжой не прабiваюцца ў аснову сваiх новых каманд i спыняюцца ў развiццi. У 20 гадоў яны ездзяць на шыкоўных машынах i лiчаць, што гэта самае галоўнае! На мой погляд, малады гулец перш за ўсё павiнен кожны тыдзень выходзiць на поле. Тады грошы з часам з’явяцца самi па сабе.

— Прачытаў ваш каментарый пасля першага матча БАТЭ з "Рэалам": вы сказалi, што ў БАТЭ не было нiводнага шанцу. А ў iншых матчах яны былi?

Dimоn111, Брэст

Брэст

— У футболе заўсёды ёсць шанц, у нашым выпадку — шанц аўтсайдара. У хатняй сустрэчы з "Ювентусам" былi шанцы на перамогу. Падчас лiку 2:0 Крывец не ўбачыў гульца, якi знаходзiўся ў больш выгадным становiшчы. Iнакш лiк быў бы 3:0. Але "калi б" у футболе, на жаль, не лiчыцца.

— Якiя беларускiя клубы, акрамя БАТЭ, маюць добры менеджмент i добрыя перспектывы?

I-nео, Мiнск

Мiнск

— Умовы ў нашых клубаў вельмi розныя, таму падчас ацэнкi i параўнання трэба быць справядлiвым. У аднаго размова iдзе пра Лiгу чэмпiёнаў, у другога — пра выжыванне. Але ў нас з’яўляецца ўсё больш здольных людзей у вiдзе спорту нумар адзiн у свеце. Тое, што дзяржава i асобныя людзi зрабiлi ў гэтай краiне за кароткi час для футбола, выклiкае ў мяне, як у iншаземца, павагу. Пакуль гэтага яшчэ недастаткова, але ў гэтых людзей хапае i больш важных клопатаў,чым футбол.

Пра футбол у цэлым:

— Цi лёгка працаваць з беларускiмi чыноўнiкамi з федэрацыi футбола?

miсkеll

— Так, у нас добрая каманда, але мы маем патрэбу ў далейшым яе ўзмацненнi. Я хаджу на працу з задавальненнем i iмкнуся як мага больш вучыцца ў калег.

— Якая зборная ўразiла вас на летнiм чэмпiянаце Еўропы i гульня якой зборнай (клуба) падабаецца асабiста вам?

Дзмiтрый, Несвiж

Несвiж

— Iспанцы ўразiлi мяне яшчэ ў адборачным турнiры. I футбольная фiласофiя майго сябра Арсэна Венгера з лонданскага "Арсенала" блiзкая мне. Калi Фабiа Капэла кажа, што зборная Беларусi гуляе, як "Арсенал", то гэта камплiмент у адрас футбалiстаў. I яны павiнны працягваць працаваць у гэтым напрамку.

— Бачылi, як на матчы "Вiцебск" — "Нафтан" вы здымалi на мабiльны, як з поля вялi п’янага арбiтра Шмолiка. Нiчога падобнага раней бачыць не здаралася?

аmаtаr, Наваполацк

Наваполацк

— Не, нiколi раней. I я не хацеў бы сутыкнуцца з чымсьцi падобным у спорце. Да нядаўняга часу я верыў, што ён сур’ёзна траўмаваў спiну, iншай думкi ў мяне i не ўзнiкала.

Пра асабiстае:

— У адной з газет прачытала, як вы хадзiлi на Камароўскi рынак. Па-ранейшаму робiце там пакупкi?

Tаnushа, Мiнск

Мiнск

— Так, Танюша, я жыву побач, i мне падабаецца тамтэйшая атмасфера i прыгожыя прадаўшчыцы на рынку...

— Цi ёсць у вас хатняя гаспадыня i хто дапамагае па гаспадарцы?

Аllа, Салiгорск

Салiгорск

— Не, я ўсё раблю сам — мыю, прасую, пыласошу. Ну, часам, калi я вельмi заняты, прыходзiць Iна з нашай федэрацыi, i пасля гэтага ўсё выглядае ўвогуле блiскуча!

— Якiя падарункi прывезяце дадому з Мiнска? Што падарыце на Каляды жонцы? Куды плануеце адправiцца на Калядныя канiкулы?

Tаnushа, Мiнск

Мiнск

— Танюша, ты пытаеш пра асабiстае. Але я адкажу: асаблiва ўсiм падабаецца iкра, не ведаю, чаму. Але яна дастаткова дарагая. Акрамя гэтага прывожу толькi дробязi з Мiнска. Паколькi я жыву ў Беларусi круглы год, то павiнен наведаць усiх сваякоў. Пасля Новага года паеду з сынамi Марцiнам i Мiхаэлем катацца на лыжах. Але буду асцярожным, каб нiчога не здарылася!

— Ужо прызвычаiлiся да нашага клiмату?

Аляксандр Глушакоў, Пiнскi раён

Пiнскi раён

— Усходняя Германiя не надта адрознiваецца ад Мiнска сваiм клiматам. Я не адчуў той беларускай зiмы, якой баяўся. Магчыма, уся справа ў змяненнi клiмату.

— Як бавiце ў Мiнску вольны час: тэатр, кiно, кавярня, начныя клубы?

Анатоль, г.Мiнск

г.Мiнск

— У мяне амаль няма вольнага часу. Рэдка заходжу ў рэстаран цi кавярню, яшчэ нi разу не быў у бары цi казiно. У днi матчаў я з задавальненнем выязджаю ў гарады, дзе яны праходзяць, i знаёмлюся з тымi мясцiнамi. Часта культурная праграма ўключае наведванне музеяў. Такiм чынам пазнаеш краiну i людзей. Наведванне вясковай лазнi бясконца мяне ўражвае! З гарадоў асаблiва спадабалiся Гродна i Вiцебск.

— Цi водзiце аўтамабiль i цi ездзiце ў Беларусi за рулём? Як вам беларускiя вадзiцелi ў параўнаннi з нямецкiмi, багдадскiмi, кiпрскiмi?

Анатоль, Мiнск

Мiнск

— Разам з маiм асiстэнтам мы дзелiм маленькi патрыманы "Мерседэс" класа С, добрая эканомная брычка. Вадзiцелi ў Мiнску маглi б быць больш уважлiвымi, яны занадта часта настойваюць на сваiх правах, не саступаюць дарогу там, дзе патрэбна. Тут, у Германii, ваджэнне дастаўляе большае задавальненне. Але ва ўсiм свеце няма вадзiцеляў горшых, чым у Iраку i на Кiпры.

...Аднойчы я ехаў занадта хутка i быў спынены, i мне стала сорамна. Я — госць, iншаземец i не дапушчу больш такога. Тым больш, што штраф быў больш чым прыстойны...

Прамую лiнiю правяла Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Прыезд моцных зборных у Мiнск — не мая заслуга. Я толькi папрасiў федэрацыю футбола арганiзаваць гэтыя сустрэчы, нават усведамляючы пагрозу паражэнн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика