Умерз у ваду...
Умерз у ваду...
Яшчэ да Новага года 30-гадовы жыхар Рагачоўскага раёна пайшоў на рыбалку на раку Друць. Жонцы патэлефанаваў, што заблудзiўся. На яго пошукi былi кiнуты супрацоўнiкi МНС i мiлiцыi. У вынiку мужчыну знайшлi 31 снежня ўмерзлым у ваду. На наступны пасля свята дзень чацвёра аматараў рыбнай лоўлi накiравалiся на возера Вiрвiха, што побач з вёскай Абухоўшчына ў Калiнкавiцкiм раёне. Пайшлi вудзiць у розныя бакi i дамовiлiся, што сустрэнуцца ў вызначаны час. Але ж двое з iх не выйшлi на месца. Іх мабiльныя таксама не адказвалi на званкi. Супрацоўнiкi МНС знайшлi мужчын ноччу ў забалочанай мясцовасцi за 200 метраў ад цвёрдага грунта. Па iх словах, адзiн правалiўся пад лёд, другi яго выцягнуў, а потым яны адагравалiся каля разведзенага вогнiшча. Той, хто пабываў пад вадой, зараз з абмаражэннямi знаходзiцца ў мясцовай бальнiцы. Iрына Асташкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ да Новага года 30-гадовы жыхар Рагачоўскага раёна пайшоў на рыбалку на раку Друць. Жонцы патэлефанаваў, што заблудзiўся. На яго пошукi былi кiнут
|
|