Нацбанк гарантуе стабiльнасць кошту кошыка замежных валют...
Нацбанк гарантуе стабiльнасць кошту кошыка замежных валют...
Ужо не навiна, што Нацыянальны банк Беларусi з 2 студзеня перайшоў на выкарыстанне механiзму прывязкi беларускага рубля да кошыка замежных валют, у склад якой уключаны долар ЗША, еўра i расiйскi рубель. Як вядома, пачатковы рублёвы кошт кошыка вызначаны на ўзроўнi 960 беларускiх рублёў, што адпавядае велiчынi ўтвараючых яго двухбаковых абменных курсаў: 2650 беларускiх рублёў за 1 долар ЗША, 3703 — за еўра i 90,16 — за расiйскi рубель. У вынiку ў гэты ж дзень iстотна "зварухнулiся" i курсы куплi-продажу наяўных СКВ: курс продажу долара ў некаторых пунктах абмену валюты даходзiў да 2700 рублёў, еўра — да 3830, расiйскага рубля — да 92,16. Што стала не вельмi прыемным "сюрпрызам" для многiх. А вось якiя надалей нас могуць чакаць змяненнi? Пра гэта мы вырашылi запытацца ў начальнiка ўпраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Анатоля Драздова.
— Анатоль Фёдаравiч, у адным з апошнiх каментарыяў нашай газеце вы казалi пра тое, што галоўны банк не дапусцiць падзення афiцыйнага курса беларускага рубля да долара да канца мiнулага года нiжэй за 2200 рублёў за 1 долар. Гэты параметр быў вытрыманы. Аднак ужо 2 студзеня "цэннiк" на той жа долар у пунктах абмену "пацяжэў" адразу на 500 рублёў. Цяпер — толькi пачатак года, а таму многiх непакоiць наступнае: чаго чакаць далей — на працягу 2009 года? Ужо не навiна, што Нацыянальны банк Беларусi з 2 студзеня перайшоў на выкарыстанне механiзму прывязкi беларускага рубля да кошыка замежных валют, у склад якой уключаны долар ЗША, еўра i расiйскi рубель. Як вядома, пачатковы рублёвы кошт кошыка вызначаны на ўзроўнi 960 беларускiх рублёў, што адпавядае велiчынi ўтвараючых яго двухбаковых абменных курсаў: 2650 беларускiх рублёў за 1 долар ЗША, 3703 — за еўра i 90,16 — за расiйскi рубель. У вынiку ў гэты ж дзень iстотна "зварухнулiся" i курсы куплi-продажу наяўных СКВ: курс продажу долара ў некаторых пунктах абмену валюты даходзiў да 2700 рублёў, еўра — да 3830, расiйскага рубля — да 92,16. Што стала не вельмi прыемным "сюрпрызам" для многiх. А вось якiя надалей нас могуць чакаць змяненнi? Пра гэта мы вырашылi запытацца ў начальнiка ўпраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Анатоля Драздова.
— Анатоль Фёдаравiч, у адным з апошнiх каментарыяў нашай газеце вы казалi пра тое, што галоўны банк не дапусцiць падзення афiцыйнага курса беларускага рубля да долара да канца мiнулага года нiжэй за 2200 рублёў за 1 долар. Гэты параметр быў вытрыманы. Аднак ужо 2 студзеня "цэннiк" на той жа долар у пунктах абмену "пацяжэў" адразу на 500 рублёў. Цяпер — толькi пачатак года, а таму многiх непакоiць наступнае: чаго чакаць далей — на працягу 2009 года? — Мы гарантуем стабiльнасць кошту кошыка замежных валют. Хiстаннi кошту кошыка будуць абмежаваныя на працягу гэтага года ў межах плюс-мiнус 5 працэнтаў ад устаноўленай пачатковай велiчынi. Пры гэтым хiстаннi курса нацыянальнай валюты ў адносiнах да кожнай з валют — долара, еўра i расiйскага рубля — будуць адбывацца толькi за кошт узаемных змяненняў гэтых замежных валют. — Маглi б вы патлумачыць, чаму ўсё ж такi было прынята рашэнне аб iстотнай дэвальвацыi рубля? — Таму што курс беларускага рубля, якi штучна падтрымлiваўся, адмоўна ўплываў на працу айчынных прадпрыемстваў, арыентаваных на экспарт. Каб было зразумела, што адбывалася, узгадаем, што яшчэ да крызiсу на 1 жнiўня афiцыйны кошт еўра складаў 3301 беларускi рубель, расiйскага рубля — каля 90, а на 1 студзеня гэтага года адпаведна 3077 рублёў i каля 77 рублёў. Паколькi асноўная выручка экспарцёраў iдзе ў еўра i расiйскiх рублях, атрымлiвалася, што беларускае прадпрыемства на кожным еўра губляла 223 рублi i 13 рублёў на расiйскай валюце. Да таго ж высокi кошт беларускага рубля адмоўна ўплываў на канкурэнтаздольнасць — нашы тавары станавiлiся дарагiмi. У той жа час паглядзiце, што адбывалася за мяжой: Расiя аслабiла сваю валюту да долара на 1 студзеня на 23 працэнты, украiнская грыўня наогул саступiла "амерыканцу" 59 працэнтаў. Усе гэтыя краiны аслабiлi свае валюты, абараняючы ўнутраны рынак, а мы свой адкрылi для iмпартных тавараў. Таму ўсё дыктавалася жалезнай эканамiчнай неабходнасцю. — Не выключаю, што на сiтуацыю паўплываў i Мiжнародны валютны фонд: яго рэкамендацыi па дэвальвацыi рубля на 20 працэнтаў у сувязi з магчымым атрыманнем Беларуссю крэдыту таксама ўлiчвалiся? Дарэчы, якiя перспектывы з атрыманнем гэтага крэдыту? — Адносна апошняга пытання заўважу, што МВФ прыняў папярэдняе станоўчае рашэнне аб выдачы Беларусi крэдыту. Чакаецца, што ўжо сёлета ў студзенi нашы золатавалютныя рэзервы павялiчацца за кошт паступлення першай часткi крэдыту МВФ у памеры больш за 800 млн долараў ЗША. Агульны ж аб’ём гэтага крэдыту складае 2,5 млрд долараў ЗША. Што ж датычыцца рэкамендацый замежных спецыялiстаў, то не сакрэт, яны выказвалi меркаванне, што мы штучна падтрымлiваем курс нацыянальнай валюты. І выказвалi апасеннi наконт таго, што выдзелены крэдыт можа быць iмгненна прададзены праз абменныя пункты, а чым у такiм выпадку краiна будзе за яго разлiчвацца? Натуральна, у такiх умовах у iх маглi быць сумненнi, што крэдыт будзе вернуты: мы ў лiстападзе-снежнi "праядалi" золатавалютныя рэзервы i "праелi" б i гэты крэдыт, калi б працягвалi ранейшую палiтыку. — Увёўшы новы механiзм курсаўтварэння, Нацыянальны банк прыняў рашэнне i аб iстотным павышэннi стаўкi рэфiнансавання? — Так, з 8 студзеня яна павышана да 14 працэнтаў гадавых. Мяркуем, што яе павелiчэнне i, адпаведна, павелiчэнне працэнтных ставак па ўкладах будзе стымуляваць прыток зберажэнняў у банкi. — Калi ўжо размова зайшла пра зберажэннi, то не буду арыгiнальным i запытаюся наконт таго, якой валюце ў iх аддаць перавагу. — Я ўжо раней казаў i прытрымлiваюся той жа думкi: не трэба мiтусiцца, рабiць рэзкiх рухаў. У чым ляжаць у вас грошы — у тым i трымайце. Атрымалi ў рублях — захоўвайце ў iх, разжылiся валютай — прынцып той жа. — Я ведаў, што МВФ просiць дэвальваваць беларускi рубель на 20 працэнтаў, але не быў на сто працэнтаў упэўнены, што мы адважымся на гэта, — распавёў карэспандэнту нашай газеты эксперт "Звязды", дэкан эканамiчнага факультэта БДУ, прафесар Мiхаiл Кавалёў, адказваючы на пытанне наконт таго, цi стала апошняе рашэнне Нацбанка нечаканасцю для яго. — Але як толькi я ўбачыў, што МВФ прыняў папярэдняе станоўчае рашэнне аб выдачы Беларусi крэдыту, то зразумеў, што мы пагадзiлiся. Я сумняваюся, што гэта трэба было рабiць, але зроблена было вельмi прафесiйна. Разавая дэвальвацыя з пункту гледжання адмоўнага эфекту чакання насельнiцтва лепшая, чым паступовая: не адбылося вялiкага адтоку рублёвых укладаў. Зразумела, што калi дэвальвацыя дапамагла экспарцёрам, то яна мае i негатыўныя моманты, напрыклад, цэны на iмпартныя тавары вырастуць, а зарплаты наадварот у доларавым выражэннi зменшацца. Дэвальвацыя, дапамагаючы экспарцёрам, на жаль, раскладвае гэтую дапамогу на ўсё насельнiцтва краiны. — Гэты год, як мяркуюць сусветныя эксперты, будзе няпростым. Цi ўдасца нам у гэтых умовах утрымаць стабiльным курс рубля? — Я лiчу, што стрымлiваць спажывецкi iмпарт неабходна не столькi дэвальвацыяй, колькi мытнымi пошлiнамi i абмежаваннямi па яго крэдытаваннi. Гэта будзе больш эфектыўна стрымлiваць iмпарт. Таксама трэба стрымлiваць i кароткiя пазыкi за мяжой. Калi мы спажывецкi iмпарт зможам стрымаць, i не столькi дэвальвацыяй, колькi iншымi мерамi, то курс удасца ўтрымаць. Акрамя таго, крэдыты, атрыманыя ад Расii, МВФ сапраўды створаць "падушку бяспекi", i, думаю, што запланаваныя параметры будуць вытрыманыя. Мiж iншым, на Беларускай валютна-фондавай бiржы ў першы дзень таргоў новага года курс беларускага рубля ў адносiнах да кошыка замежных валют умацаваўся на 0,55 працэнта з 960 да 954,75 беларускiх рублёў. Пры гэтым, паведамiлi нашаму карэспандэнту ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацбанка, курс нацыянальнай валюты да долара знiзiўся на 5 рублёў i склаў 2655 беларускiх рублёў за долар, да еўра — умацаваўся больш як на 67 рублёў i склаў 3635,76, да расiйскага рубля — не змянiўся. Узаемнае змяненне двухбаковых курсаў у галоўным банку патлумачылi ўмацаваннем курса долара ў адносiнах да еўра на сусветным рынку з узроўню 1,3974 да 1,3694 долара ЗША за еўра. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо не навiна, што Нацыянальны банк Беларусi з 2 студзеня перайшоў на выкарыстанне механiзму прывязкi беларускага рубля да кошыка замежных валют, у ск |
|