21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Твае рукi

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Твае рукi

У навагоднiх пажаданнях, тостах заўсёды гаворым пра шчасце. Зычым, каб яно было сонечным, чыстым, працяглым, бязмерным... І па-дзiцячы верым, што шчасце абавязкова прыйдзе, аднекуль зазiрне да нас цi яго прынясуць, падаруюць сябры, блiзкiя. I жывём у чаканнi таго няўлоўнага, загадкавага, што цешыць душу, спадзяёмся на нешта лепшае.

А шчасце на справе канкрэтнае, рэальнае. I не хтосьцi даруе нам, а яго мы самi ствараем. I вельмi часта. Праўда, толькi не ўяўляем, што гэта якраз шчасце. Чамусьцi многiя з нас бачаць яго ў выглядзе дабрабыту, прэстыжнай пасады. Некаторым яно падаецца як каханне, сямейная ўтульнасць. Сапраўды, яно такое i адначасова не такое.

Шчасце — гэта лад памiж людзьмi, паразуменне мiж iмi, суладдзе духоўнага i матэрыяльнага ў iх адносiнах i дзейнасцi. Без любовi, без светлынi ў пачуццях, без дабрынi ў справах няма шчасця. (I жыцця няма, а толькi iснаванне.) Адчуванне гармонii, ладу, суладдзя ў грамадстве, калектыве i ў самiм сабе прыносiць шчаслiвыя iмгненнi, робiць успрыманне рэчаiснасцi радасным. I ўсё гэта ствараецца намi самiмi.

Шчаслiвымi будуць i навагоднi рэй, а за iм i ўвесь год, калi станем актыўна дзейнiчаць i падтрымлiваць, пашыраць духоўнасць вакол сябе. Навагоднюю бяседу трэба рыхтаваць. Яе святочнасць, духоўна-iнтэлектуальны характар цалкам залежаць ад нас. (Тэлепраграмы выступаюць толькi фонам. I то час ад часу.) Якая суладнасць у змесце размоў, тостаў, песень, жартаў-забаў, такая ж узнёсласць на застоллi i натхнёнасць у наступных справах.

Песня "Твае рукi" Янкi Сiпакова i Мiкалая Пятрэнкi, якую "Песняры" разнеслi па ўсiм свеце, перадае непаўторныя iмгненнi закаханых. Злiтнасць iх душаў, пяшчота рухаў, глыбокае паяднанне з прыродай поўняць навакольную прастору прамянiстай жыццестваральнай энергiяй. Адчуванне i асэнсаванне яе — шчасце.

Верш Янкi Сiпакова

Музыка Мiкалая Пятрэнкi

Твае рукi, твае рукi нада мною,

Нiбы лебедзi над белаю зiмою.

Як ласкава яны кружаць

I сам мной па леце тужаць,

Нiбы лебедзi над белаю зiмой.

Цяжка, рукi, расставацца

з вамi дужа,

I без вас мне заставацца

памiж сцюжаў!

Не ляцiце, рукi, ў вырай,

Нада мной кружыце шчыра,

Нiбы лебедзi над белаю зiмой.

Я люблю, як твае рукi нада мною,

Нiбы лебедзi над белаю зiмою.

Як яны садзяцца мiла,

Склаўшы крылы, склаўшы крылы,

Нiбы лебедзi над белаю зiмой.

Калi лашчаць валасы мне твае рукi,

Слухаю бы песню я iх рухi, рухi.

А яны пяюць шчымлiва

I крыляюць палахлiва,

Нiбы лебедзi над белаю зiмой.

Цяжка, рукi, расставацца

з вамi дужа,

I без вас мне заставацца

памiж сцюжаў!

Не ляцiце, рукi, ў вырай,

Нада мной кружыце шчыра,

Нiбы лебедзi над белаю зiмой.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У навагоднiх пажаданнях, тостах заўсёды гаворым пра шчасце. Зычым, каб яно было сонечным, чыстым, працяглым, бязмерным... І па-дзiцячы верым, што шчас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика