21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6

Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2008 года

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры, савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне, накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, iдэй дружбы i братэрства памiж людзьмi розных нацыянальнасцяў i веравызнанняў, прысудзiць прэмiю "За духоўнае адраджэнне" 2008 года:

аўтарскаму калектыву дзесяцiтомнага выдання "Беларусы" дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" ў складзе Бялявiнай Валянцiны Мiкалаеўны, старшага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, кандыдата гiстарычных навук, Гурко Аляксандры Уладзiмiраўны, загадчыка аддзела народнай культуры i мастацтва, доктара гiстарычных навук, Каспяровiч Галiны Iванаўны, вядучага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, доктара гiстарычных навук, Кухаронак Таццяны Iванаўны, старшага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, кандыдата гiстарычных навук, Лакоткi Аляксандра Iванавiча, дырэктара iнстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Ракавай Любовi Васiльеўны, дактаранта аддзела народнай культуры i мастацтва, кандыдата гiстарычных навук, Сахуты Яўгена Мiхайлавiча, вядучага навуковага супрацоўнiка аддзела выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, доктара мастацтвазнаўства, Чаквiна Iгара Усеваладавiча, вядучага навуковага супрацоўнiка аддзела народнай культуры i мастацтва, доктара гiстарычных навук;

калектыву дзяржаўнай установы "Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр дзiцячай анкалогii i гематалогii";

прыёмнай сям’i Онахавых Кацярыны Мечыславаўны i Аляксандра Васiльевiча;

Шырытону Аляксандру Мiкалаевiчу протаiерэю, настаяцелю рэлiгiйнай абшчыны "Прыход храма прападобнага Серафiма Сароўскага ў г.Мiнску Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы".

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй "За духоўнае адраджэнне" са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асобаў.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

8 студзеня 2009 г., г. Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2008 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика