21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 7

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 7

Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю:

1. За значныя вынiкi ў творчай, культурна-асветнiцкай, навуковай, педагагiчнай дзейнасцi, якiя атрымалi шырокае грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года ў наступных намiнацыях:

музычнае мастацтва

Мдзiванi Андрэю Юр’евiчу, прафесару кафедры кампазiцыi ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, — за значны асабiсты ўклад у развiццё беларускага музычнага мастацтва i стварэнне оперы-прытчы "Маленькi прынц";

прафесару кафедры кампазiцыi ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, — за значны асабiсты ўклад у развiццё беларускага музычнага мастацтва i стварэнне оперы-прытчы "Маленькi прынц";

тэатральнае мастацтва

Аўсяннiкаву Генадзю Сцяпанавiчу, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы", народнаму артысту СССР, — за яркiя сцэнiчныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы", народнаму артысту СССР, — за яркiя сцэнiчныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

мастацкая лiтаратура

Шнiпу Вiктару Анатольевiчу, галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Мастацкая лiтаратура", — за выдатныя творчыя дасягненнi, стварэнне кнiгi паэзii i прозы "Страла кахання, любовi крыж";

галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Мастацкая лiтаратура", — за выдатныя творчыя дасягненнi, стварэнне кнiгi паэзii i прозы "Страла кахання, любовi крыж";

народная творчасць

Iванаўскай школе бондарства — за значны ўклад у зберажэнне i папулярызацыю старадаўнiх народных рамёстваў;

— за значны ўклад у зберажэнне i папулярызацыю старадаўнiх народных рамёстваў;

Харкевiчу Аляксандру Антонавiчу, майстру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (в. Ваўканосава Круглянскага раёна Магiлёўскай вобласцi), — за стварэнне самабытных мастацкiх твораў, актыўны ўдзел у выстаўках, конкурсах i фестывалях;

майстру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (в. Ваўканосава Круглянскага раёна Магiлёўскай вобласцi), — за стварэнне самабытных мастацкiх твораў, актыўны ўдзел у выстаўках, конкурсах i фестывалях;

харэаграфiчнае мастацтва

Гайко Вользе Уладзiмiраўне, артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы "Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь", заслужанай артыстцы Рэспублiкi Беларусь, — за яркiя сцэнiчныя вобразы, створаныя ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы "Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь", заслужанай артыстцы Рэспублiкi Беларусь, — за яркiя сцэнiчныя вобразы, створаныя ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

крытыка i мастацтвазнаўства

Шаранговiч Наталлi Васiльеўне, рэдактару аддзела выяўленчага мастацтва рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура i мастацтва", — за значны асабiсты ўклад у даследаванне i папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва;

рэдактару аддзела выяўленчага мастацтва рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура i мастацтва", — за значны асабiсты ўклад у даследаванне i папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва;

музейная справа

калектыву ўстановы "Веткаўскi музей народнай творчасцi" — за плённую працу па захаваннi i прапагандзе гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi;

— за плённую працу па захаваннi i прапагандзе гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi;

бiблiятэчная справа

калектыву дзяржаўнай установы культуры "Гродзенская абласная навуковая бiблiятэка iмя Я.Ф.Карскага" — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне i арганiзацыю бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва;

— за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне i арганiзацыю бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва;

аматарская мастацкая творчасць

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь студыi сучаснага бальнага танца "Мара" культурна-забаўляльнага рэспублiканскага даччынага ўнiтарнага прадпрыемства "Культсэрвiс" Мiнскага трактарнага завода — за выдатныя творчыя дасягненнi i значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзi;

— за выдатныя творчыя дасягненнi i значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзi;

народнаму фальклорнаму калектыву "Гасцiнец" Ракаўскага Цэнтра культуры i вольнага часу — за значную працу па вывучэннi, захаваннi i прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў i традыцый беларусаў;

— за значную працу па вывучэннi, захаваннi i прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў i традыцый беларусаў;

выхаванне творчай моладзi

Дзяржынскай дзiцячай школе мастацтваў — за плённую культурна-асветнiцкую i педагагiчную дзейнасць, падрыхтоўку лаўрэатаў мiжнародных фестываляў i конкурсаў.

— за плённую культурна-асветнiцкую i педагагiчную дзейнасць, падрыхтоўку лаўрэатаў мiжнародных фестываляў i конкурсаў.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асобаў.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

8 студзеня 2009 г., г. Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика