...
...
У Мiнску гэтай зiмой абсталяваныя 110 каткоў i 16 хакейных каробак. Да канца тыдня спецыялiсты абяцаюць залiць яшчэ 10 лядовых пляцовак i 16 хакейных каробак. Пачала працу гарадская лыжаролерная траса працягласцю 1,5 км. Каток на Кастрычнiцкай плошчы наведваюць штодзень да 4 тыс. чалавек. Больш за 1,5 тыс. чалавек загiнулi ў ДТЗ на дарогах Беларусi за 2008 год. Усяго зафiксавана 7175 ДТЗ, паранена 7510 чалавек. У амерыканскiм штаце Вiрджыiя 6-гадовы хлопчык самастойна адправiўся ў школу на мамiным аўтамабiлi. Спазнiўшыся на школьны аўтобус, ён узяў з матчынай сумкi ключы ад аўтамабiля Fоrd Tаurus i вырашыў дабрацца да школы. Малы аўтамабiлiст праехаў 16 км, але трапiў у невялiкую аварыю, з’ехаўшы з дарогi. Яго паездку спынiў слуп, але хлопчык працягваў шлях пехатою i дабраўся да школы, дзе яго адразу ж адправiлi ў медпункт для лячэння драпiнаў. Уменне вадзiць аўтамабiль хлопчык атрымаў, гуляючы на камп’ютары. Палiцэйскiя былi вельмi здзiўленыя тым, што дзiця здзейснiла некалькi складаных манеўраў, у т.л. два абгоны i два павароты пад вуглом у 90 градусаў. Мацi хлопчыка арыштавалi па абвiнавачаннi ў стварэннi пагрозы жыццю дзiцяцi. ПОЎНЫ АБЗАЦБылы салiст гурта "Кар-Мэн" Багдан Цiтамiр на днях ледзь не трапiў у бальнiцу пасля таго, як у яго Роrsсhе Сауеnnе ўрэзалася iншамарка, за рулём якой сядзела дзяўчына. Чырвоная Аudi пратаранiла шыкоўны пазадарожнiк кумiра моладзi 90-х гадоў у цэнтры Масквы. Узрушаны Цiтамiр выйшаў з машыны i прапанаваў парушальнiцы выклiкаць супрацоўнiкаў службы бяспекi руху, але тая аблаяла спевака матам i нацiснула на газ. "Я не паспеў адскочыць. Удар прыйшоўся прама ў пах!" — расказаў Багдан. Ад удару ён упаў прама на капот Аudi, iншамарка працягнула яго метраў 20 у такiм стане. Калi Цiтамiру ўдалося саскочыць на асфальт, дзяўчына дадала хуткасцi i знiкла. Пацярпелы напiсаў заяву ў мiлiцыю. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску гэтай зiмой абсталяваныя 110 каткоў i 16 хакейных каробак. Да канца тыдня спецыялiсты абяцаюць залiць яшчэ 10 лядовых пляцовак i 16 хакейных |
|