Чаму батарэі такiя халодныя?
Чаму батарэі такiя халодныя?
Чытачка "Звязды", якая жыве ў Вiцебску недалёка ад цэнтра горада, паскардзiлася на тое, што часта батарэi ў яе трохпакаёвай кватэры, толькi "трохi цёплыя". Асаблiва холадна ў "дзiцячым" пакоi. А дзяцей у яе двое. У жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак яна звярталася па дапамогу некалькi разоў. Але там не вельмi спяшалiся выправiць праблему. Прыходзiў толькi сантэхнiк, каб праверыць тэмпературу паветра ў кватэры. Давялося зрабiць гэта i карэспандэнту "Звязды" — "выехаў па выклiку" непасрэдна на месца. — А я ж, бачыце, вокны з ПВХ паставiла, думала, хоць трохi будзе цяплей у кватэры! — распавядае чытачка. — А калi б былi звычайныя вокны, наўрад цi пры такiм ацяпленнi "ўтрымлiвалi б градусы". А калi б былi яшчэ ў кватэры i цёплыя падлогi, наогул можна было б камунальнiкам не палiць? Так? Выходзiць, мы плацiм толькi за тэмпературу гарачай вады, што падаецца да дома, а не за тую, што ў батарэях канкрэтнай кватэры? У першы раз, калi я па тэлефоне паведамiла ў ЖЭУ, што батарэi трохi цёплыя, паабяцалi, што прыйдзе "камiсiя". У вынiку прыйшоў толькi сантэхнiк. Дакрануўся да батарэй, сказаў, што будуць разбiрацца. У другi раз прыйшоў ён жа, але ўжо з градуснiкам. Высветлiлася — у самым цёплым памяшканнi — на кухнi — усяго плюс 16 градусаў. А я тады ж там i газавую плiту запальвала спецыяльна. Зайшлi мы да суседкi чытачкi. Бабуля, каб цёпла было, у валёнках ды палiто па кватэры ходзiць. А яшчэ газ уключае. Пры гэтым "гармонiк батарэй" у адным з пакояў амаль што на ўсю даўжыню. Чытачка па маёй парадзе адправiла лiст у гарвыканкам. Праверана, што калi проста тэлефанаваць ды скардзiцца на тых, хто не прымае меры, — часта гэта не вельмi эфектыўна. Ды i вусны зварот журналiста не заўсёды дае станоўчыя вынiкi. Толькi, бывае, горш таму, хто папрасiў прадстаўнiка СМІ гэта зрабiць. — Дзякуй за добрую параду! — сказала чытачка мне праз некалькi дзён. — Не паверыце, калi не памыляюся, у пятнiцу адправiла, як вы i параiлi заказны лiст, а пасля выхадных ужо да мяне з ЖЭУ прыйшлi, нават начальнiк. Падчас iх прыходу батарэi былi гарачымi. Змерылi тэмпературу ў пакоях: цуд — больш як плюс 18. Я не магу сказаць, што заўсёды ў кватэры было холадна падчас новага ацяпляльнага сезона... Прадстаўнiкi ЖЭУ растлумачылi — калi тэмпература ў памяшканнях адпавядае стандарту — плюс 18 градусаў, няважна якая тэмпература вады ў батарэi. Маўляў, неабходнай тэмпературы вада падаецца да дома. I рэгулюецца спецыяльным прыборам у залежнасцi ад тэмпературы паветра на дварэ. Якiя ж прэтэнзii? Склалi акт, прапанавалi зрабiць пераразлiк за час, калi тэмпература ў кватэры была на два градусы нiжэй за норму. Але гаспадыня адмовiлася — папрасiла, каб заўсёды тэмпература была нармальная. Па каментарый я звярнуўся ў Камiтэт дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi. Спецыялiсты мне растлумачылi, што насамрэч, калi тэмпература ў жылых памяшканнях плюс 18, у прынцыпе нельга абвiнавачваць камунальнiкаў. Вядома ж, вокны ПВХ, металiчныя дзверы i гэтак далей вельмi спрыяюць павышэнню тэмпературы на некалькi градусаў. Што датычыцца тэмпературы вады ў батарэi, то па просьбе жыльца ў гэтым выпадку пажадана яе праверыць. Мо насам- рэч праблема з ацяпленнем звязана з тым, што своечасова не праверылi стан ацяпляльнай сiстэмы дома, не "прачысцiлi трубы"? У Камiтэце мне параiлi, каб я парэкамендаваў чытачцы пiсьмова звярнуцца ў адмiнiстрацыю раёна, дзе яна пражывае. Яна пакуль чакае адказу на ўжо адпраўлены лiст. Дарэчы, i ўсiм чытачам раю па камунальных пытаннях пiсьмова звяртацца ў iнстанцыi. I лепш заказным лiстом. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытачка "Звязды", якая жыве ў Вiцебску недалёка ад цэнтра горада, паскардзiлася на тое, што часта батарэi ў яе трохпакаёвай кватэры, толькi |
|