Дом здалі. На рамонт?
Дом здалі. На рамонт?
Вось ужо другi год як мы жывём у новай кватэры, у новым доме. Усё цудоўна... Калi б не тое, што асобныя суседзi дагэтуль вядуць перапланiроўку, пераабсталяванне i аддзелачныя работы — з усiмi адсюль наступствамi... Цi ёсць нейкiя нормы па тэрмiнах засялення ў дамы-новабудоўлi? Л. К., Мiнск. Мiнск.Нормы па тэрмiнах засялення жылых дамоў iснуюць. Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 г. № 565 (пункт 2) вызначана, што мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя дзяржаўныя органы i дзяржаўныя арганiзацыi, у гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi якiх знаходзяцца жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду, забяспечваюць засяленне свабодных (вызваленых) жылых памяшканняў у месячны тэрмiн пасля прыёмкi iх у эксплуатацыю або вызвалення. У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 Указа ад 3 чэрвеня 2008 г. № 292 у вышэйзгаданую норму ўнесены змяненнi ў наступнай рэдакцыi: Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя дзяржаўныя органы i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, у гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi якiх знаходзяцца жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду, забяспечваюць засяленне свабодных (вызваленых) жылых памяшканняў у месячны тэрмiн пасля дзяржаўнай рэгiстрацыi права на зямельны ўчастак i жылы дом, размешчаны на гэтым участку, альбо iх вызвалення (за выключэннем жылых памяшканняў спецыяльнага службовага жыллёвага фонду, службовых жылых памяшканняў, спецыяльных жылых памяшканняў). Што датычыцца рамонтных работ, пераабсталявання i перапланiроўкi кватэр, то парадак iх правядзення рэгламентаваны спецыяльным палажэннем, зацверджаным пастановай Урада ад 31 снежня 2006 г. № 1805. I iм, у прыватнасцi, забаронена ажыццяўляць работы, якiя ствараюць шум або вiбрацыю, у выхадныя i святочныя днi, пачынаць такiя работы раней чым у 9 гадзiн ранiцы i заканчваць пазней чым у 19 гадзiн у рабочыя днi. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо другi год як мы жывём у новай кватэры, у новым доме. Усё цудоўна... Калi б не тое, што асобныя суседзi дагэтуль вядуць перапланiроўку, перааб |
|