Сустракаем калядоўшчыкаў
Сустракаем калядоўшчыкаў
Рытуальная (уяўная) смерць казы сiмвалiзавала сабой не што iншае, як заканчэнне (смерць) старога года, у якiм пажадана было пакiнуць усе сямейныя непаразуменнi, хваробы, нястачы, беды, людскiя крыўды. Ажыўленне казы (яе новае нараджэнне, або перанараджэнне) было сiмвалам пачатку новага года, новага жыцця, новых клопатаў, надзей i здзяйсненняў. Калядоўшчыкi з асаблiвай пачцiвасцю ставiлiся да наведвання тых хат, у якiх мелася моладзь перадшлюбнага ўзросту або гаспадары ўжо рыхтавалiся да вяселля сына цi дачкi, якое будуць спраўляць у Мясаед (час, якi доўжыўся ад Калядаў i да Масленкi). l Разам з тым калядоўшчыкi не абмiналi i тыя хаты, у якiх жылi хлопцы-пераросткi, якiя па нейкiх прычынах яшчэ не стварылi сваёй сям’i, а таксама хаты, у якiх на выданнi была дзяўчына, якая ўжо цi не адзiн раз адмовiла сватам, бо "дужа пераборлiвая была". Гарэзлiвая кампанiя хлопцаў увальвалася ў хаты тых хлопцаў i дзяўчат не толькi з казой, але яшчэ i з вялiзным паленам. Заснежанае або ўледзянелае палена зацягвалi проста ў хату i кiдалi каля печы. Вынесцi з хаты яго можна было толькi назаўтра ўдзень пасля багатага выкупу. l Акрамя павадыра з казой, у склад гурту ўваходзiлi: музыка, механоша, запявала i некалькi "цыганоў". Усе ўдзельнiкi гурту апраналiся ў вывернутыя кажухi, "цыганы" вымазвалi твар сажай, павязвалi расквечаныя вялiкiмi кветкамi хусцiны, чаплялi на сябе званочкi, розныя бразгалкi або "шархуны". Моладзь, апранутая ў вывернутыя кажухi, нагадвала састарэлых людзей, якiм хацелася зазiрнуць у кожную хату i павiншаваць гаспадароў з вялiкiм святочным фэстам. l У адпаведнасцi са старажытнымi народнымi ўяўленнямi, кампанiя пераапранутых калядоўшчыкаў была нi чым iншым, як гуртам душ памерлых продкаў. Па вёсцы, не абмiнаючы нi адной хаты, хадзiлi душы продкаў, каб завiтаць да кожнага чалавека, кожнай сям’i. Ім трэба было ведаць, як урадзiла нiва, цi не збiраецца хто замуж або жанiцца, каб з гонарам прадоўжыць эстафету свайго роду. Незвычайныя госцi — душы продкаў — наведвалi жывых у незвычайны час: на мяжы двух гадоў — старога i новага. Уласна кажучы, зычэннi дабрабыту калядоўшчыкамi — былi пажаданнi душаў колiшнiх, былых гаспадароў роднай зямлi. Менавiта таму такiм пачэсным i разам з тым доўгачаканым гасцям нельга было адмовiць у падарунках. Надзвычай рэдка здаралiся выпадкi, калi бедная або скупая гаспадыня папракала начных гасцей i пакiдала iх без падарунка i асаблiвай увагi. У такiм разе калядоўшчыкi спявалi ў яе адрас песню, словы якой насiлi даволi катэгарычны характар. l У паўднёвых i паўднёва-заходнiх рэгiёнах Беларусi калядоўшчыкi вадзiлi каня, мядзведзя або бусла, якiя таксама ў старажытныя часы выконвалi ролю "медыятара", вобраза-пасрэднiка памiж светам жывых i светам памерлых. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рытуальная (уяўная) смерць казы сiмвалiзавала сабой не што iншае, як заканчэнне (смерць) старога года, у якiм пажадана было пакiнуць усе сямейныя непа |
|