21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Далоў камянi... І цыстыт, i прастатыт

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Далоў камянi... І цыстыт, i прастатыт

 (Працяг. Пачатак у нумары за 24 снежня.)

Калi трэба звяртацца да ўролага — расказвае ўсiм, хто дазванiўся на нашу медыцынскую "прамую лiнiю", кiраўнiк цэнтра ўралогii г. Мiнска, загадчык кафедры ўралогii Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, доктар медыцынскiх навук, прафесар Аляксандр СТРОЦКI.

 

( — Мiнск, Таццяна Мiхайлаўна. Бацьку — 68 гадоў. Яму рабiлi аперацыю па выдаленнi адэномы прастаты. Але аперацыя была зроблена няўдала, зрабiлi паўторную. У выпiсцы было напiсана: рэканструкцыя шыйкi мачавога пузыра. На працягу месяца бацька знаходзiўся ў бальнiцы, цяпер ужо колькi дзён як дома. Скардзiцца на нетрыманне мачы, шум у галаве, галавакружэнне, бяссоннiцу. Прымае абактал. Што вы парэкамендуеце? Якiя могуць быць прагнозы адносна яго стану?

— Мне цяжка абмяркоўваць лячэнне, паколькi я не ведаю вынiкаў абследавання вашага бацькi... Яму рабiлi адкрытую аперацыю цi праз мочаспускальны канал?

— Пасля аперацыi ўставiлi тры трубкi...

— Значыць, не праз канал. Пасля любой аперацыi бываюць пэўныя ўскладненнi. Яны не частыя, але здараюцца. Ложа прастаты пасля выдалення дабраякаснай гiперплазii павiнна зарубцавацца. Калi ў пацыента ўсё добра зажывае, утвараецца добры рубец, як гэта i адбылося ў вашага бацькi, то ў некаторых хворых можа поўнасцю зарасцi рубцовай тканкай шыйка мачавога пузыра. Тады можа ўзнiкнуць патрэба ў паўторнай аперацыi. Што датычыцца шуму ў галаве, то гэта, хутчэй за ўсё, праяўляецца атэрасклероз сасудаў галаўнога мозгу. Таму лепш параiцца з неўрапаталогам.

— А прыём абакталу можа паўплываць?

— Абактал можа выклiкаць падобныя адчуваннi ў сталых людзей. Таму падыдзiце да ўрача i скажыце, што на фоне ўжывання прэпарата ўзнiклi вось такiя адчуванi. Няхай прэпарат заменяць на iншы.

— Нам варта лячыцца дома цi трэба класцiся ў бальнiцу?

— Вы ж толькi з яе выпiсалiся. Зараз ваш бацька прымае выключна таблеткi, а гэта можна рабiць i дома.

— Мы можам чакаць таго, што нетрыманне мачы скончыцца?

— Я не бачу зараз вашага бацьку, i не магу дакладна адказаць на ваша пытанне. Магу толькi сказаць, што падобная сiтуацыя назiраецца ў 2 працэнтаў людзей, прааперыраваных па прычыне адэномы.

( — Ала Адамаўна з Мiнска. Як толькi прастыну цi моцна засмяюся, атрымлiваецца нетрыманне мачы. Гэта трэба лячыць?

— Безумоўна. Трэба звярнуцца да ўрача... У вас выдзяляецца мача пры кашлi, пад’ёме цяжкасцяў — правiльна я разумею?

— Так.

— Вазьмiце ў свайго ўролага накiрунак у 4-ю мiнскую бальнiцу, i мы вырашым ваша пытанне. Гэты стан лечыцца, i трэба абавязкова рабiць гэта. Калi ў вас — 1-2 стадыя захворвання, то будзем лячыць кансерватыўна, калi не — значыць, хiрургiчна.

( — Салiгорскi раён, Антанiна Сяргееўна. У дачкi камень у правай нырцы. Адчувае пастаянны боль у жываце i частыя колiкi. У лютым у абласной бальнiцы падрабнiлi камень, сказалi, што разбурыўся. Месяцы тры было ўсё нармальна. Без боляў. А потым яны зноў з’явiлiся, i на ўльтрагуку высветлiлася, што ёсць камень — 8 мм. Цi мог ён утварыцца за такi кароткi час?

— Хутчэй за ўсё, гэта фрагмент ад таго, што быў. Ён пачаў рухацца, i даваць непрыемныя сiмптомы. Трэба зноў пад’ехаць у абласную бальнiцу i дадрабнiць камень.

— А як часта можна рабiць такую працэдуру?

— Тры-чатыры разы ў год — можна.

— А якi ўплыў аказвае драбненне на нырку i арганiзм у цэлым?

— Уплыў драбнення камянёў на арганiзм шмат вывучаўся, але галоўная выснова, да якой удалося прыйсцi, — што нiякага значнага ўплыву няма. Не даказаны дрэнны ўплыў i на нырку.

(Гомель, Пётр Вiктаравiч, 50 гадоў. Два гады таму "выпусцiлi" камянi. Цяпер высветлiлася, што камень зноў сядзiць у нырцы — 17 мм... Як такое можа быць? Мне цiкава, чаму ён зноў утварыўся? Я выконваў усе ўрачэбныя рэкамендацыi.

— Калi мы з вамi адкрыем прычыну ўтварэння камянёў, то, мусiць, трапiм у гiсторыю... На жаль, сёння практычна немагчыма ўстанавiць прычыны ўтварэння камянёў у канкрэтнага чалавека.

— Але што б вы парэкамендавалi, каб яны не ўтваралiся?

— Пасля таго, як адышлi камя- нi, вам павiнны былi даць адпаведныя рэкамендацыi. У першую чаргу, колькасць сутачнай мачы павiнна быць не менш як 1,5-2 лiтры.

— У мяне нават больш было на працягу года.

— Важныя i дыета, i прэпараты, якiя ўрач павiнен быў прызначаць у залежнасцi непасрэдна ад структуры каменя. Якi ў вас быў камень?

— Не магу сказаць...

— Калi ўраты, то iх можна раствараць блемарэнам, неабходна падтрымлiваць рН мачы i ўжываць ежу, у якой утрымлiваецца мала пурынаў. Калi ж аксалаты, то тут зусiм iншы падыход... Падыдзiце, калi ласка, да свайго доктара, атрымайце адпаведныя рэкамендацыi i старанна iх выконвайце. На жаль, нават выкананне гэтых рэкамендацый не дазваляе пазбегнуць рэцыдываў, паколькi фактараў утварэння камянёў шмат, i ўлiчыць iх усе ў канкрэтнага хворага немагчыма.

( — Мiнск, Ларыса Мiхайлаўна. Бацьку 81 год. Год таму яму зрабiлi аперацыю на прастаце. I дагэтуль, калi ён проста ходзiць, выдзяляецца мача. Скажыце, можна з гэтым што-небудзь зрабiць?

— Гэта частковае нетрыманне мачы. Звычайна такi стан нават хiрургiчным шляхам лечыцца дрэнна. Таму мы рэкамендуем мачыцца як мага часцей — кожныя гадзiны-дзве, акрамя ночы, канешне... На ўсякi выпадак, пакажыце бацьку яшчэ раз уролагу.

( — Магiлёў, Аляксей. Як пазбавiцца ад такога захворвання як баланапастыт?

— Гэта далёка не самае складанае захворванне, якое ёсць ва ўралогii... У вас цукар у крывi не павышаны?

— Не.

— Ёсць i мазi, i спецыяльныя ванначкi трэба рабiць... Вы звярталiся да ўролага?

— Так. Мне прапiсалi нейкую мазь. Урач сказаў, што калi не дапаможа, то зробiм аперацыю. Мазь не дапамагла.

— Можа быць i такая сiтуацыя. Часам прапануецца аперацыя, асаблiва там, дзе развiваецца рубцаванне тканак, звужэнне крайняй плоцi.

— Скажыце, а ў Мiнску куды можна звярнуцца?

— Ехаць для лячэння гэтага стану ў Мiнск абсалютна не варта. Гэта простае захворванне.

— Але ж пагражаюць аперацыяй.

— Адзiн са спосабаў лячэння запалення крайняй плоцi — абразан-не апошняй. Пасля такой аперацыi праблема знiкае. Падыдзiце, калi ласка, да загадчыцы ўралагiчнага аддзялення Магiлёўскай абласной бальнiцы Наталлi Iосiфаўны Сiмчанкi. Упэўнены, вашу праблему хутка вырашаць.

( — Клiчаўскi раён, Iван Мiнавiч. Цi магчыма трапiць да вас на прыём? Мае быць i рак прастаты, i камень у мачавым пузыры — 40 мм. Быў у Магiлёве, але там не зрабiлi аперацыю па выдаленні каменя...

— Вам трэба выдаляць камень праз разрэз у мачавым пузыры.

— Але ж мяне паслалi ў анкалагiчны дыспансэр у Магiлёве, каб там дазволiлi аперацыю. А там сказалi, што не патрэбны нiякi дазвол...

— Вазьмiце накiрунак у Клiчаве, пад’едзьце ў абласную бальнiцу, да загадчыцы ўралагiчнага аддзялення Наталлi Iосiфаўны Сiмчанкi, i ваша пытанне вырашыцца.

( — Бабруйск, Iван Пятровiч. 72 гады. Запаленне прастаты. Урач прапiсаў метылтэстастэрон...

— А навошта?

— Для лячэння прастатыту.

— Запаленчае захворванне гэтым прэпаратам не лечыцца. Лечацца сумежныя праблемы прастаты, напрыклад, парушэнне патэнцыi.

— Не, тут усё нармальна. Урач сказаў: метылтэстастэрон i фурагiн здымаюць запаленчы працэс.

— Фурагiн — так, а метылтэстастэрон спрыяе паляпшэнню трофiкi, можа прымяняцца кароткiмi курсамi. Не магу сказаць, цi патрэбны ён менавiта вам. Напэўна, вы гаворыце мне не ўсё, што сказалi доктару. Таму спытайце ў яго, чаму вам прызначылi гарманальны прэпарат. У некаторых выпадках падчас запалення прастаты могуць прызначаць гармоназамяшчальную тэрапiю, але не магу дакладна сказаць, цi ваш гэта выпадак.

— I яшчэ. Прачытаў у часопiсе "Гаспадар", што пчалiны падмор, раствораны на гарэлцы i настоены два тыднi можа рассмактаць дабраякасную пухлiну.

— У медыцыне такога метаду лячэння не iснуе. Больш за тое, у медыцыне наогул не iснуе такога метаду лячэння, якi прывёў бы да поўнага рассмактання дабраякаснай гiперплазii.

( — Магiлёў, Алена Iванаўна. Мне 57 гадоў, пакутую ад нетрымання мачы i газаў. Уролагi прызначылi свечкi эстрэол i таблеткi навiтрапан. Яны мне не дапамагаюць...

— Вам неабходна падысцi ў першую чаргу да гiнеколагаў, каб высветлiць, цi ёсць у вас апушчэнне пярэдняга i задняга зводу похвы.

— У мяне няма такiх праблем.

— Значыць, вам не патрэбна рабiць аперацыю па пластыцы пярэдняга i задняга зводу. Неабходна абследавацца ва ўролага, зрабiць здымак мачавога пузыра ў становiшчы стоячы, здаць аналiзы — пасеў мачы на мiкрафлору, некаторыя iншыя, пасля чаго ўзяць накiрунак у нашу 4-ю гарадскую клiнiчную бальнiцу, што на вулiцы Р. Люксембург, 110 i пад’ехаць на прыём у панядзелак цi сераду. Паспрабуем вам дапамагчы.

( — Беразiно, Iгар Якаўлевiч. Пакутую ад хваробы Пейронi. Прапiсалi супрацьзапаленчую тэрапiю, iн’екцыi лiдазы, фiтатэрапiю, прэпараты трэнтал i нiмесiл. Аднак развiлася выкрыўленне палавога члена. Хiрург кажа, што неабходна хiрургiчнае ўмяшанне... Цi так гэта?

— Калi выкрыўлiнне — звыш 30 градусаў, i на працягу года няма прагрэсавання захворвання — працэс стабiльны, то такiм хворым сапраўды прапануецца хiрургiчнае лячэнне. Можаце пад’ехаць у Мiнскую абласную бальнiцу, дзе ёсць андралагiчнае аддзяленне, там вам дапамогуць.

Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Працяг. Пачатак у нумары за 24 снежня.) Калi трэба звяртацца да ўролага — расказвае ўсiм, хто дазванiўся на нашу медыцынскую "прамую лiнiю"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика