Рэзкай дэвальвацыі нацыянальнай валюты ў Беларусi больш не будзе
Рэзкай дэвальвацыі нацыянальнай валюты ў Беларусi больш не будзе
Больш рэзкай дэвальвацыi нацыянальнай валюты ў Беларусi не будзе. Аб гэтым паведамiў журналiстам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч па вынiках дакладу Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку. "У пачатку года была праведзена разавая дэвальвацыя. Гэта сiгнал усяму насельнiцтву аб тым, што больш разавай дэвальвацыi ў нас не будзе, — сказаў ён. — Мы поўнасцю выканалi свае абавязацельствы, i больш няма неабходнасцi праводзiць разавую дэвальвацыю". Пётр Пракаповiч нагадаў, што Беларусь вяла актыўныя перагаворы з Мiжнародным валютным фондам па прыцягненнi крэдытных рэсурсаў. У канцы 2008 года МВФ даў папярэднюю згоду на прадастаўленне нашай краiне крэдыту ў памеры $2,5 млрд. Але ў ходзе перагавораў было шмат пытанняў аб неабходнасцi дэвальвацыi беларускага рубля. Прынцыповыя разыходжаннi ў бакоў былi па тым, як менавiта яе правесцi: за адзiн раз або паступова. "Да канца мiнулага года мы адстойвалi пазiцыю, што трэба праводзiць паступовую дэвальвацыю беларускага рубля, але затым Нацыянальным банкам было прынята рашэнне аб правядзеннi дэвальвацыi за адзiн раз", — сказаў Пётр Пракаповiч. З улiкам работы ў рэальных умовах, ва ўмовах сусветнага фiнансавага i эканамiчнага крызiсу трэба дакладна рэагаваць на змяненне сiтуацыi. У папярэднiя гады курс нацыянальнай валюты быў стабiльны i на працягу 5 апошнiх гадоў практычна не змяняўся, i насельнiцтва нам заўсёды давярала. Але ва ўмовах крызiсу сiтуацыя некалькi змянiлася. Насельнiцтва глядзiць на тое, што робiцца ў iншых краiнах, i не заўсёды, на жаль, давярае таму, што заяўляе Нацбанк. Напрыклад, у мiнулым годзе Нацыянальны банк поўнасцю вытрымаў курс нацыянальнай валюты ў адпаведнасцi з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi. На канец 2008 года курс беларускага рубля да долара ЗША не перасягаў Br2200 за $1. Нягледзячы на гэта, насельнiцтва ў канцы года мела высокi ажыятажны попыт на валюту. "І мы ў снежнi страцiлi вельмi шмат валюты за кошт таго, што прадалi яе насельнiцтву", — сказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка. Таму быў зроблены вывад аб тым, што ва ўмовах сусветнага крызiсу Беларусь павiнна прымаць меры, якiя максiмальна стымулявалi б развiццё нашай эканомiкi, экспарцёраў, вытворцаў. З гэтага пункту гледжання найбольш эфектыўная разавая дэвальвацыя. Паступовая дэвальвацыя не мае такой эфектыўнасцi. Што датычыцца такiх негатыўных фактараў дэвальвацыi за адзiн раз, як павышэнне цэн на iмпартныя тавары, то ў любым выпадку на працягу нейкага часу гэта адбылося б. Што датычыцца аб’ёму дэвальвацыi (20 працэнтаў), то тут у Нацыянальнага банка рознагалоссяў з МВФ не было. Чакаецца, што сёння пройдзе пасяджэнне Выканаўчага савета фонду, на якiм будзе прынята канчатковае рашэнне аб выдзяленнi Беларусi крэдыту. Такiм чынам, ужо ў студзенi наша краiна можа атрымаць яго першы транш у суме $800 млн. "Прыняцце дамоўленасцяў з МВФ адкрывае нам зялёную вулiцу па прыцягненні замежных iнвестыцый у эканомiку краiны, магчымасцi пазыкi ў мiжнародных фiнансавых арганiзацый, пазыкi ў краiнах ЕС, гэта значыць адкрывае магчымасцi працаваць на мiжнародных фiнансавых рынках без абмежаванняў. Раней такiх магчымасцяў не было", — сказаў Пётр Пракаповiч. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш рэзкай дэвальвацыi нацыянальнай валюты ў Беларусi не будзе. Аб гэтым паведамiў журналiстам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр
|
|