21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На досвiтку

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На досвiтку

10 студзеня а палове 8-ай ранiцы ў Бялынiцкiм раёне паблiзу Вiшова "лоб у лоб" сутыкнулiся два легкавыя аўтамабiлi. Удар быў такiм моцным, што ў адной з машын выбiла рухавiк, а аўтамабiлi далёка раскiнула на дарозе. Дзякуючы падушкам бяспекi 43-гадовая жанчына, якая была за рулём "Сеата", засталася жывая i з траўмамi шпiталiзавана ў бальнiцу. А 38-гадовы мужчына з "Опеля" загiнуў на месцы — удар трапiў у бок вадзiцеля. Яго жонка, якая ехала пасажыркай у аўтамабiлi, не пацярпела.

У Магiлёўскай абласной ДАІ паведамiлi папярэднюю версiю здарэння: паводле яе, "Сеат" выехаў на сустрэчную паласу для абгону, i вадзiцель не справiлася з кiраваннем. Верагодна, што аўтамабiль занесла на зiмовай дарозе. Вядзецца праверка здарэння.

"БМВ" збiў пешаходаў

11 студзеня ў гарадскiм пасёлку Глуск ахвярамi ДТЗ сталi два пешаходы, якiя ўдзень рухалiся па ўзбочыне дарогi. 30-гадовы мясцовы жыхар, якi кiраваў аўтамабiлем "БМВ", пайшоў на абгон, не справiўся з кiраваннем i наехаў да двух мужчын, якiя iшлi па сустрэчнай узбочыне. Рабочыя мясцовага жылкамунгаса, узростам 50-цi i 58-мi гадоў, загiнулi на месцы. У дачыненнi да вадзiцеля распачата крымiнальная справа.

Алена Казлова.

Парушальнiкам быў ляснiк

У Кароцiцкай паляўнiчай дачы дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Палескi лясгас" работнiкi Столiнскай мiжрайiнспекцыi паспрабавалi затрымаць двух матацыклiстаў.

Пры спыненнi матацыклаў вадзiцелi, у сваю чаргу, паспрабавалi кiнуць свой транспарт, да багажнiкаў якога былi прывязаны мяхi з грузам. Аднаму з парушальнiкаў удалося збегчы, другога затрымалi. Iм быў ляснiк Палескага лясгаса. У мяхах жа, што перавозiлi матацыклiсты, выяўлена мяса разабранага дзiка. Яно i паляўнiчае ружжо IЖ-27 канфiскаваныя. Затрыманы дастаўлены ў аддзяленне мiлiцыi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Гарэлка i кухонны нож

Жыхарку в. Пелiшча Камянецкага раёна, якую нажом у жывот ударыў сужыцель падчас п’янкi, напаткаў цяжкi стан, а ў в. Лепесы Кобрынскага раёна пацярпеў мужчына ад сваёй жонкi, якая ткнула мужа кухонным нажом пасля выпiўкi.

Сымон Свiстуновiч.

  Марфiн з-пад крыса

На Гомельшчыне падведзены вынiкi аператыўна-службовай дзейнасцi падраздзяленняў па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi за мiнулы год. Летась выяўлена амаль 650 злачынстваў i перакрыта 17 каналаў паступлення наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў на тэрыторыю вобласцi. З незаконнага абароту канфiскавана больш за 77 кiлаграмаў наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў.

У вобласцi праведзена спецыяльная праграма "Допiнг". У дачыненнi да медсястры-анэстэзiста рэанiмацыйнага аддзялення Мазырскай цэнтральнай бальнiцы ўзбуджана крымiнальная справа па факце крадзяжу ёю псiхатропных рэчываў рэланiуму i дыязепаму. Таксама выяўлены факт i ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да санiтаркi хуткай медыцынскай дапамогi гарадскога пасёлка Касцюкоўка — яна збывала марфiн.

Што датычыцца супрацьдзеяння гандлю людзьмi, у 2008 годзе выяўлена 67 злачынстваў, з якiх 35 адносяцца да катэгорыi цяжкiх i асаблiва цяжкiх. Супрацоўнiкамi органаў унутраных спраў Гомельскай вобласцi ўстаноўлена i перакрыта 9 каналаў вывазу грамадзян нашай краiны за межы рэспублiкi.

Iрына Асташкевiч.

"Шэры" тавар "заважыў" 250 млн

Кантрабанда на буйную суму, якая была ўвезена ў рэспублiку па-за пунктамi мытнага афармлення, затрымана супрацоўнiкамi ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласцi.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе КДК, разам з супрацоўнiкамi памежнай службы аператыўнiкi фiнансавай мiлiцыi ў вёсцы Тамашоўка затрымалi мiкрааўтобус "Форд" з тканiнай i бытавой тэхнiкай: кантрабанда загружалася ў машыну з гаража. Непасрэдна ў памяшканнi гаража былi знойдзены iмпартныя пральныя машыны, газавыя плiты, тэлевiзары, камп’ютары, а таксама аўтамабiль "Фольксваген-Пасат" без дзяржнумароў, загружаны аналагiчным таварам. Падчас гэтай аперацыi было канфiскавана больш за 100 найменняў тавараў, кошт якiх перавышае 200 мiльёнаў рублёў. А напярэдаднi святаў у гэтай жа вёсцы супрацоўнiкi фiнансавай мiлiцыi ў гаспадарчай пабудове мясцовай жыхаркi знайшлi кантрабандную гарэлку i цыгарэты, кошт якiх склаў каля 50 мiльёнаў рублёў.

Iгар ГРЫШЫН.

Школьнiкi-разбойнiкi

Супрацоўнiкi Дэпартамента аховы Ленiнскага раёна Магiлёва з дапамогай службовых сабак затрымалi двух школьнiкаў, якiя падазраюцца ва ўчыненнi разбойнага нападу на жанчын.

9 студзеня а палове першай гадзiны ўначы на вулiцы Будаўнiкоў два хлопцы спынiлi дзвюх работнiц завода "Строммашына", 39 i 52 гадоў, якiя вярталiся дадому з вечаровай змены. Маладыя людзi пагражалi iм нажом i адабралi дзве сумачкi, дзе былi банкаўская картка, невялiкая сума грошай, жаночая касметыка i кiшэнны лiхтарык.

Мiлiцыя хутка затрымала падазроных. Сабака Мухтар узяў след на месцы здарэння, вывеў групу затрымання ў двор дома i хутка нагнаў хлопцаў, якiя кiнулiся ўцякаць. Непадалёк быў знойдзены i нож. Сабака Рэкс вывеў iншую групу мiлiцыi да гаражнай забудовы. Там на даху аднаго з гаражоў знаходзiўся чорны пакунак, дзе былi дзве сумачкi з кашалькамi пацярпелых жанчын.

Падазроным ва ўчыненнi разбойнага нападу — 15 i 17 гадоў. Адзiн з iх — вучань сярэдняй школы Вiцебска, якi ў Магiлёве гасцяваў у сваякоў. Другi — навучэнец адной з магiлёўскiх школ. Абодва затрыманы. Распачата крымiнальная справа.

Алена Казлова.   Пацярпелi в’етнамцы А калi дакладней, дык двое мужчын, якiя жывуць у Гомелi. Адзiн з iх — студэнт, а другi займаецца прадпрымальнiцкай дзейнасцю. Калi яны заходзiлi ў кватэру, зняўшы ахоўную сiгналiзацыю, туды ўварвалiся трое невядомых у масках i, пагражаючы нажом i пусцiўшы ў ход кулакi, забралi ў iх 34 тысячы расiйскiх i 17,5 тысячы беларускiх рублёў i 1100 амерыканскiх долараў. Зламыснiкi, зрабiўшы сваю чорную справу, недзе затаiлiся.     Не трымайце ружжо на дачы

А то ўкрадуць. Так было, напрыклад, з жыхаром Мазыра, якi мае дачу ў Калiнкавiцкiм раёне. Калi ў чарговы раз ён наведаўся туды, то выявiў, што знiкла яго паляўнiчае ружжо, два такiя ж нажы, 24 патроны, радыёпрыёмнiк, трохлiтровы слоiк мёду i тры вудзiльны.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 студзеня а палове 8-ай ранiцы ў Бялынiцкiм раёне паблiзу Вiшова "лоб у лоб" сутыкнулiся два легкавыя аўтамабiлi. Удар быў такiм моцным, ш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика