У Беларусі зацверджаны комплекс мераў па замацаваннi квалiфiкаваных кадраў у вёсцы
У Беларусі зацверджаны комплекс мераў па замацаваннi квалiфiкаваных кадраў у вёсцы
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Апараце Саўмiна. Пастановай Саўмiна № 8 ад 8 студзеня 2009 года прадугледжана рэалiзацыя шэрагу мерапрыемстваў для прыцягнення спецыялiстаў у сельскагаспадарчыя арганiзацыi рэспублiкi. Так, плануецца павысiць заработную плату працаўнiкам вёскi, стварыць механiзм iх рэальнай зацiкаўленасцi ў эканамiчных вынiках дзейнасцi прадпрыемства, палепшыць забяспечанасць жыллём, распрацаваць галiновыя навукова абгрунтаваныя нормы колькасцi розных катэгорый работнiкаў сельскагаспадарчай галiны ў адпаведнасцi з узроўнем тэхперааснашчэння, навуковай арганiзацыi вытворчасцi i працы. У дакуменце асаблiвая ўвага ўдзелена ўдасканаленню прававога рэгулявання падрыхтоўкi спецыялiстаў. Прадугледжваецца разгледзець пытанне аб прыёме выпускнiкоў прафтэхвучылiшчаў у ВНУ на скарочаны тэрмiн навучання, прымаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы на спецыяльнасцi сельскагаспарадчага профiлю да 20 працэнтаў абiтурыентаў з сельскай мясцовасцi i залiчваць iх па асобным конкурсе. Таксама будуць павялiчаны аб’ёмы мэтавай падрыхтоўкi спецыялiстаў (да 30 працэнтаў ад кантрольных лiчбаў прыёму ва ўстановы адукацыi), тэрмiн адпрацоўкi па мэтавым кантракце (да 5 гадоў — для спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй, да 3 гадоў — для спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, да 2 гадоў — для рабочых (служачых). Пры гэтым прадугледжваецца скарачэнне падстаў для выдачы даведкi аб самастойным працаўладкаваннi i вызваленнi ад кампенсацыi бюджэтных сродкаў за навучанне ў ВНУ i ССНУ, узмацненне адказнасцi за скасаванне дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы, узгадненне ўстановамi адукацыi пераразмеркавання маладых спецыялiстаў са старшынямi райвыканкамаў. Асобныя меры датычацца павышэння якасцi падрыхтоўкi кадраў. Так, пры сельскагаспадарчых ВНУ будуць стварацца вучэбна-навукова-вытворчыя рэгiянальныя цэнтры практычнага навучання, якiя забяспечваюць адукацыйны працэс i праходжанне практык студэнтамi ў рэальным сектары эканомiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Апараце Саўмiна. Пастановай Саўмiна № 8 ад 8 студзеня 2009 года прадугледжана рэалiзацыя шэрагу мерапрыемстваў дл
|
|