На хутары растуць патрыёты
На хутары растуць патрыёты
Публiкацыя "Звязды" "На хутары?" i зацiкавiла, i ўсхвалявала. Ускалыхнула ўспамiны. Я ў дзяцiнстве i юнацтве сам жыў на хутары. Гэта былi ваенныя, пасляваенныя гады: небяспечныя, бедныя i цяжкiя. Усё добра памятаю i маю што сказаць. Яшчэ i цяпер наведваю з нашчадкамi i сваякамi месца, дзе быў хутар. Ад яго засталiся толькi густыя зараснiкi са здзiчэлых яблынь, слiў, бэзу ды iншых раслiн. Наш хутар, можна сказаць, быў калектыўным. Там вакол агульнага дзядзiнца стаялi тры дамы, у якiх жылi пяць сем’яў. Дзядзiнец быў абгароджаны частаколам, тут пасвiлiся гусi, куры, больш буйная жывёла ды гулялi дзецi. На адлегласцi 300 — 1000 м было яшчэ некалькi хутароў. У плоце ў напрамках блiжэйшых вёсак, хутароў i палёў-лясоў было пяць брамаў, ад якiх адыходзiлi палявыя дарогi. Да вёскi — каля кiламетра. Насельнiкi хутароў былi працавiтымi, кемлiвымi i культурнымi людзьмi. Усё для жыцця i гаспадаркi ўмелi i выраблялi самi. Мужчыны з павагай ставiлiся да жанчын. Не курылi, не мацюкалiся. На вялiкiя святы наведвалi храмы, тады ж маглi трошкi выпiць. Ад дарослых веяла нейкай iнтэлiгентнасцю, хоць толькi ў нямногiх было пару класаў школы. Дарослыя былi добрым прыкладам для дзяцей. Мы, дзецi, калi не гулялi ў лесе, дык круцiлiся ля дарослых: падчас работы драўлянай малатарнi, пры вырабе сталяркi, пры пакрыццi стрэхаў саломай цi доглядзе пчолаў (асаблiва цiкава, вядома ж, было пры адкатваннi мёду!) Пераймалi ўменнi. Я i цяпер умею ўсё гэта рабiць. Невыпадкова, мусiць, дзецi хутаран першымi паступiлi i закончылi тэхнiкумы i ВНУ — ведалi, што навука добра дапамагае ў гаспадарцы. Ва ўсiх хутаран былi сады i па 5-15 вулляў пчол. А як уважлiва i беражлiва ставiлiся людзi да зямлi, лесу, жывёлаў! 2009 год у нашай краiне абвешчаны Годам роднай зямлi, i гэта яшчэ раз падкрэслiвае выключную важнасць тэмы, узнятай маёй любiмай газетай. Але вельмi важна не абмежавацца словамi, не пусцiць на ўзвей ветру добрыя намеры, а прыняць на патрэбным узроўнi рашэннi, каб атрымаць максiмальную карысць. На маю думку, дзейнiчаць трэба наступным чынам. Першае. Пазбегнуць дыскрэдытацыi iдэi стварэння хутарскiх сядзiбаў. Для гэтага: Пазбегнуць дыскрэдытацыi iдэi стварэння хутарскiх сядзiбаў. Для гэтага:а) не дапускаць да яе рэалiзацыi выпадковых людзей; б) землi для будучых хутаранаў не павiнны быць горшымi; в) не трэба "прывязваць" хутаранаў без iх згоды да СВК цi iншых арганiзацый. Другое. Падабраць, уважлiва i рознабакова разгледзеўшы, нармальныя месцы для размяшчэння хутароў. Каб быў блiзка лясок, цi рэчка, цi iншы прывабны аб’ект. Добра, калi б размясцiлiся блiзка некалькi хутарскiх сядзiбаў: людзi будуць мець магчымасць для зносiнаў i ўзаемадапамогi. Правесцi шырокую рэкламу ўчасткаў. Арганiзаваць конкурсы сярод вартых патэнцыйных атрымальнiкаў участкаў на права валодання iмi. Па заканадаўстве атрымальнiкi павiнны мець права, як мiнiмум, пажыццёвага валодання ўчасткамi з магчымасцю перадачы iх нашчадкам. Разам з зямлёй хутаранiн хай бы меў магчымасць атрымаць i нейкi ўчастак блiзка размешчанага лесу. Падабраць, уважлiва i рознабакова разгледзеўшы, нармальныя месцы для размяшчэння хутароў. Каб быў блiзка лясок, цi рэчка, цi iншы прывабны аб’ект. Добра, калi б размясцiлiся блiзка некалькi хутарскiх сядзiбаў: людзi будуць мець магчымасць для зносiнаў i ўзаемадапамогi. Правесцi шырокую рэкламу ўчасткаў. Арганiзаваць конкурсы сярод вартых патэнцыйных атрымальнiкаў участкаў на права валодання iмi. Па заканадаўстве атрымальнiкi павiнны мець права, як мiнiмум, пажыццёвага валодання ўчасткамi з магчымасцю перадачы iх нашчадкам. Разам з зямлёй хутаранiн хай бы меў магчымасць атрымаць i нейкi ўчастак блiзка размешчанага лесу.Нарэшце, вырашыць матэрыяльна-фiнансавыя пытаннi (крэдыты, пазыкi i г.д.). Трэцяе. Усвядомiць, што валоданне хутарам, зямлёй цi лесам прывязвае чалавека да месца, робiць яго клапатлiвым удумлiвым гаспадаром, выхоўвае любоў да роднай зямлi, робiць патрыётам, умацоўвае стасункi памiж членамi сям’i i пакаленнямi. А ўсё гэта, як вядома, служыць надзейным падмуркам для развiцця грамадства, станаўлення i ўмацавання роднай краiны — без пафасных словаў i лозунгаў. Усвядомiць, што валоданне хутарам, зямлёй цi лесам прывязвае чалавека да месца, робiць яго клапатлiвым удумлiвым гаспадаром, выхоўвае любоў да роднай зямлi, робiць патрыётам, умацоўвае стасункi памiж членамi сям’i i пакаленнямi. А ўсё гэта, як вядома, служыць надзейным падмуркам для развiцця грамадства, станаўлення i ўмацавання роднай краiны — без пафасных словаў i лозунгаў.І яшчэ. Важна, каб магчымая, хоць бы i частковая хутарызацыя не стала прадметам спекулянцкiх дзеянняў разнастайных цёмных дзялкоў, якiя, напэўна, знойдуцца. Калi арганiзатары ўладкавання сельскай гаспадаркi думаюць, што на хутар пойдзе член СВК, якi захоча памяняць аграгарадок на жыццё "на прыродзе" пры захаваннi свайго ранейшага статусу, яны памыляюцца. Хутаранiнам можа i павiнен стаць талковы вясковы цi гарадскi жыхар сярэднiх гадоў, якi мае адпаведную адукацыю i практыку працы з тэхнiкай. I якi любiць прыроду, самастойнасць i свабоду. А спецыялiзацыя хутара складзецца ў залежнасцi ад месца яго размяшчэння, схiльнасцяў i магчымасцяў гаспадара, эканамiчнай мэтазгоднасцi i выгады. Думаю, што новы хутаранiн, валодаючы сучаснай тэхнiкай, сродкамi камунiкацый, будзе мець нашмат больш высокiя паказчыкi i вынiкi сваёй працы на карысць уласнай сям’i i грамадства. Георгiй ШУНДРЫК, пенсiянер. г. Дзятлава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Публiкацыя "Звязды" "На хутары?" i зацiкавiла, i ўсхвалявала. Ускалыхнула ўспамiны. Я ў дзяцiнстве i юнацтве сам жыў на хутары. Гэ
|
|