21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хачу мінскую... альбо Беларускае — значыць мясцовае?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хачу мінскую... альбо Беларускае — значыць мясцовае?

Чытач "Звязды" звярнуўся ў вiцебскi карпункт i папрасiў, каб рэдакцыя пацiкавiлася ў адказных асобаў — няўжо насамрэч i цяпер "ёсць забарона" на продаж некаторых прадуктаў i тавараў вытворцаў з iншых рэгiёнаў?

У прыватнасцi, жыхар абласнога цэнтра паскардзiўся на дэфiцыт мiнскай гарэлкi. Сказаў, што толькi ў некаторых крамах яе можна знайсцi. Прычым, калi вельмi пашанцуе.

Па каментарый я спачатку звярнуўся да начальнiка аддзела харчовых тавараў упраўлення гандлю i паслуг Вiцебскага аблвыканкама Людмiлы Лапiцкай.

— Ды што вы, нiчога мы не забараняем рэалiзоўваць, — расказвае Людмiла Канстанцiнаўна. — Мiнскi "Крышталь", наколькi я ведаю, адпускае прадукцыю на падставе папярэдняй аплаты. Што датычыцца гарэлкi вiцебскай вытворчасцi... Гадоў 7—8 таму ўзнiкалi пытаннi да яе якасцi. Але ж потым у нас вельмi пастаралiся, каб мясцовая гарэлка не саступала ў якасцi вядомым брэндам. Колькi медалёў заваявала яна на розных выставах.

А чаму, пытаеце, няма смятаны i iншай прадукцыi вытворчасцi, напрыклад, Пастаўскага завода? Напэўна, прадпрыемства яшчэ не набрала неабходныя вытворчыя абароты, каб смятану, кефiр можна было купiць у кожнай краме.

У крамах, якiя я наведаў, каб адшукаць адказ на пытанне наконт дэфiцыту той жа мiнскай гарэлкi, некаторыя каментарыi па тэме мiжвольна здзiвiлi. У адной краме, так бы мовiць, "не для друку", прызналiся, што ўсё-такi ў свой час параiлi аддаць перавагу рэалiзацыi мясцовай гарэлкi. Маўляў, з таго часу, па звычцы i не замаўляем. Зразумела, некаторыя пакупнiкi цiкавяцца — чаму не прадаём мiнскi "Крышталь".

У дзвюх iншых крамах "Крышталя" таксама няма. Першае тлумачэнне гэтаму — замовiлi некалькi скрынак, ды прывезлi гарэлку без акцызных марак. Прабачце, але не вельмi верыцца. Другое — а чым вiцебская гарэлка горшая? Дарэчы, у яшчэ адной краме бывае "Аквадзiў", але чамусьцi па больш высокай цане, чым у iншых: паўлiтра каштуюць больш за 9 тысяч беларускiх рублёў, а ў астатнiх крамах — усяго больш за 6 тысяч.

Яшчэ ў адной краме вядомай гандлёвай фiрмы растлумачылi, што з мiнскiм i з вядомым брэсцкiм заводамi проста не супрацоўнiчаюць. Народ купляе мясцовую гарэлку i не скардзiцца.

Памятаецца, у свой час кiраўнiк дзяржавы асабiста загадаў зняць усе забароны ў рэалiзацыi прадукцыi, каб пазбавiцца ад "местачковага" прынцыпу ў гэтым пытаннi. І "цудам" з’явiлiся ў вiцебскiх крамах малочныя i iншыя прадукты з "невiцебскай прапiскай".

Неаднаразова ў тых жа Паставах i iншых гарадках чуў словы кiраўнiкоў пра тое, што цяжка прабiцца вытворцам да гандлёвых сетак нават не тое што абласнога цэнтра, а нават суседнiх раёнаў, дзе ёсць аналагiчная ўласная вытворчасць. Скардзiлiся людзi па тэме i падчас "прамых лiнiй" з начальнiкамi розных узроўняў. Потым разбiралiся.

Ужо калi ў час сусветнага фiнансавага крызiсу знайшлi адно з выйсцяў — больш актыўна рэалiзоўваць беларускае ў самой краiне, хочацца, каб не было наогул дэфiцытаў. I вельмi прыемна, што вытворцы сталi больш увагi надаваць рэкламе сваёй прадукцыi. Хаця, безумоўна, як нi рэкламуй не самы ўдалы прадукт, спажыўцы будуць шукаць у гандлi аналагiчны — вытворчасцi iншых рэгiёнаў, краiн. Хаця, вядома ж, на смак i колер...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытач "Звязды" звярнуўся ў вiцебскi карпункт i папрасiў, каб рэдакцыя пацiкавiлася ў адказных асобаў — няўжо насамрэч i цяпер "ёсць заб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика