21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнулы год — самы залаты

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнулы год — самы залаты

Па аб’ёме прададзеных банкамi насельнiцтву мерных злiткаў...

Што ў нас летась, што ў гэты ж час у суседняй Расii, насельнiцтва лiтаральна "падсела" на золата: 2008 год стаў рэкордным па попыце на гэты каштоўны метал. Расiяне, паводле некаторых звестак, набылi ў тры разы больш золата, чым у папярэднiм годзе, а беларусы пабiлi рэкорд 2007 года амаль ўдвая, прыкупiўшы злiткаў больш за 2 тоны 49 кiлаграмаў. Цiкавасць, якую праявiлi тады людзi, была цалкам зразумелая: вясной кошт "жоўтага" металу выйшаў за межы 1000 долараў за тройскую унцыю, i золата было не толькi надзейным, але i даволi прыбытковым укладаннем зберажэнняў.

Нагадаем, што ў першай палове 2008 года попыт на залатыя мерныя злiткi ў рэспублiцы нязменна толькi ўзрастаў. У прыватнасцi, напачатку года, у студзенi, аб’ём прададзеных фiзiчным асобам злiткаў у параўнаннi з першым месяцам 2007 года павялiчыўся амаль у... тры разы — з 84 кiло да 255. Цэны на злiткi ў нашай краiне не стаялi на месцы i раслi разам з сусветным коштам высакароднага металу. Усе гэта бачылi, разумелi, што на куплi-продажы золата можна было ў кароткатэрмiновай перспектыве зарабiць вялiкiя грошы, i рабiлi высновы: "апетыты" на золата раслi з месяца ў месяц. Эксперты ж "Звязды", у прыватнасцi, дэкан эканамiчнага факультэта БДУ, прафесар Мiхаiл Кавалёў выказаў тады думку, што каштоўны метал на той момант пераацэнены i патаннее. Што, уласна кажучы, i адбылося ўвосень, калi ўзмацнiўся долар.

Падобна на тое, што пасля з’яўлення новых "цэннiкаў" на высакародны метал крыху "сцiшылiся" i пакупнiкi. Так, у лiстападзе попыт на залатыя мерныя злiткi ўраўнаважыўся са студзеньскiм. А што датычыцца снежня, то, паводле апошнiх звестак Нацыянальнага банка, попыт крыху знiзiўся — беларусы набылi за месяц каля 193 кiлаграмаў залатых мерных злiткаў. Тым не менш, пакуль мiнулы год — самы "залаты": два папярэднiя толькi ў суме дагналi яго па аб’ёму прададзенага банкамi насельнiцтву золата. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч, за 2008 год людзi набылi 71 536 штук залатых мерных злiткаў, лiдарства па продажы якiх — за 10 грамовымi (куплена 20 204 штукi). Сёння, дарэчы, цана такога злiтка складае 370 долараў ЗША. Больш забяспечаныя дазволiлi сабе раскошу стаць уладальнiкамi 1-кiлаграмовых залатых злiткаў (на 9 студзеня кошт аднаго — 29978 долараў), якiх прададзена летась 166 штук. Злiткаў па паўкiлаграма летась было куплена 729 штук.

Што датычыцца плацiнавых i сярэбраных мерных злiткаў, то ў параўнаннi з 2006 годам у 2008 попыт на iх зменшыўся (продаж плацiны летась толькi на 0,8 працэнта быў большым, чым у 2007 годзе). Калi ў 2006 годзе для плацiны быў найлепшы год (людзi набылi больш за 17 кiлаграмаў), то летась злiткаў з гэтага металу рэалiзавана крыху менш за 12 кiло. Пiк попыту на сярэбраныя злiткi таксама прыйшоўся на 2006 год: iх насельнiцтва тады набыло 766 кiлаграмаў. У мiнулым годзе продаж гэтых злiткаў ледзьве дацягнуў да 186 кiлаграмаў.

Што будзе з цэнамi на золата далей? Спецыялiсты мяркуюць, што самае галоўнае тут вызначыцца з момантам куплi: кошт металу ўвесь час хiстаецца разам з сiтуацыяй на сусветных рынках. Так, у мiнулы чацвер тройская унцыя золата пацяжэла амаль на 13 долараў да 854, дзякуючы знiжэнню курсу долара. Але не выключана, што цана на метал можа яшчэ i знiзiцца. Таму тых каго цiкавiць хуткае атрыманне неблагiх дэвiдэндаў, эксперты папярэджваюць, што гэта — не той выпадак. Як адзначыў, напрыклад, Мiхаiл Журавовiч, залаты актыў прывабны ў больш доўгатэрмiновай перспектыве i здольны забяспечыць прыбытковасць праз год-два. Разам з тым, эксперты ў чарговы раз падкрэслiваюць, што на фоне нестабiльнасцi курсаў сусветных валют золата па-ранейшаму з’яўляецца прывабным iнструментам зберажэнняў. Прынамсi, паводле ацэнак некаторых спецыялiстаў, цана на золата выйдзе зноў за межы 1000 долараў за тройскую унцыю ў 2011 годзе ў вынiку знiжэння здабычы, росту выдаткаў i з-за павелiчэння попыту.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што ў нас летась, што ў гэты ж час у суседняй Расii, насельнiцтва лiтаральна "падсела" на золата: 2008 год стаў рэкордным па попыце на гэты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика