Крызiс i рынак
Крызiс i рынак
Апошнi раз у мiнулым годзе быў на рынку 27 снежня i вось праз 15 дзён зноў наведаўся туды. Што змянiлася там за гэты час? У маршрутным таксi давялося заплацiць ужо не 800 рублёў, а тысячу. Падумалася, што i на рынку цана на тавары падскочыла на дваццаць працэнтаў — крызiс. Але, на здзiўленне, у гэтым плане вялiкiх зрухаў не назiралася. Пайшоў у мясны павiльён — там найбольш тоўпiлiся людзi. Кошт свiнiны за паўмесяца не вырас — падалося, што на сала цана нават крыху ўпала. За кiлаграм прасiлi 9-12 тысяч, а самае адборнае мяса каштавала, як i паўмесяца таму — 18 тысяч рублёў. Выцягнулася чарга i каля павiльёна Баранавiцкай птушкафабрыкi. Цэны выраслi галоўным чынам на iмпартную прадукцыю. Зазiрнуў у павiльён гаспадарчых тавараў i ўбачыў, што фарба, шпаклёўка замежнай вытворчасцi падскочылi ў цане на тыя ж 20 працэнтаў. Падаражала i марская рыба, а кошт нашай не падскочыў. Каля выстаўленай мэблi нi душы. Каля дзiцячых калясак i веласiпедаў, якiя выцягнулiся ў два рады, толькi адна дзяўчынка, пакуль бацькi бавiлi час са знаёмымi, забаўлялася з веласiпедамi. Вось на гэтай пляцоўцы, сапраўды, крызiс. На выхадзе з рынку, каля пункту абмену валюты, усяго восем чалавек. Можа, падцягнуцца пад канец дня, калi закончыцца гандаль? А вось праз дарогу, насупраць цэнтральнай брамы, ААТ "Тураў" (Гомельшчына) гандляваў кансерваванай прадукцыяй, якую пакупнiкi расхоплiвалi ўпакоўкамi. Бляшанка зялёнага гароху каштавала 700 рублёў, фасолi кансерваванай — 1600 рублёў, кукуруза таксама недарагая — 1400 рублёў. А цыбуля ўсяго 470 руб/кг, у той час як на рынку яе кошт быў тысяча i больш. З убачанага можна зрабiць выснову, што на сёння нiякiх узрушэнняў на рынку няма, а вось паход па крамах Баранавiчаў два днi таму прыцягнуў увагу да некаторых фактаў. Напрыклад, у мэблевых крамах стала больш прасторна, а яшчэ куплялi газавыя плiты, тэлевiзары... ды i каля абменнiкаў валюты стаялi чэргi. Ажыятаж пойдзе на спад, але тут многае залежыць, мяркую, ад таго, як павядзе сябе расiйскi рубель. Сымон Свiстуновiч. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнi раз у мiнулым годзе быў на рынку 27 снежня i вось праз 15 дзён зноў наведаўся туды. Што змянiлася там за гэты час? У маршрутным таксi давялося
|
|