21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзеянне зніжаных пошлiнаў на iмпарт тэкстылю з ЕС у Беларусь прадоўжана да канца года

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзеянне зніжаных пошлiнаў на iмпарт тэкстылю з ЕС у Беларусь прадоўжана да канца года

Да 31 снежня 2009 года прадоўжана часовае знiжэнне мытных пошлiнаў пры iмпарце тэкстылю з краiн Еўрасаюза, Турцыi, Швейцарыi i Княства Лiхтэнштэйн. Гэта прадугледжана ўказам № 10 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 8 лютага 2008 года № 68", якi падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

31 снежня 2008 года завяршыўся тэрмiн дзеяння панiжаных ставак, якiя прымянялiся ў адпаведнасцi з указам № 68 "Аб устанаўленнi ставак мытных пошлiнаў на ўвозiмыя на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь тэкстыльныя вырабы". Гэтым дакументам былi рэалiзаваны дамоўленасцi памiж Беларуссю з аднаго боку i Еўрасаюзам i Турцыяй з другога аб знiжэннi ставак увазных мытных пошлiнаў на паходзячыя з гэтых краiн тэкстыльныя тавары ў абмен на павелiчэнне квот на экспарт беларускiх тэкстыльных вырабаў. Асноўнай мэтай прымянення панiжаных ставак з’яўлялася стварэнне неабходных умоў для нарошчвання экспарту тэкстылю з Беларусi ў краiны Еўрасаюза i Турцыю.

Па вынiках перагавораў з Еўракамiсiяй дасягнуты наступныя дамоўленасцi аб умовах гандлю ў 2009 годзе тэкстыльнымi вырабамi памiж Рэспублiкай Беларусь i Еўрапейскiм саюзам. Па-першае, Еўракамiсiя з 1 студзеня 2009 года поўнасцю адмяняе кватаванне 13 катэгорый тэкстыльных вырабаў, якiя экспартуюцца з Рэспублiкi Беларусь, а таксама павялiчвае на 30 працэнтаў квоту на льняную пражу — да 420 т.

Па-другое, Рэспублiка Беларусь у 2009 годзе прадоўжыць прымяняць панiжаныя стаўкi мытных пошлiнаў адносна iмпарту тэкстыльных вырабаў i адзення з краiн Еўрасаюза. Акрамя таго, дадаткова знiзiць стаўкi мытных пошлiнаў з 8 працэнтаў да 4 працэнтаў на iмпартуемыя афарбаваныя тканiны iншыя i насценныя пакрыццi з тэкстыльных матэрыялаў, а таксама з 4 працэнтаў да 0 працэнтаў — на фасонную пятлiстую пражу i тэкстыльныя матэрыялы прагумаваныя, акрамя матэрыялаў таварнай пазiцыi 5902. Названыя таварныя пазiцыi з’яўляюцца неадчувальнымi з пункту гледжання абароны ўнутранага рынку рэспублiкi, а дадатковае знiжэнне па iх увазных мытных пошлiнаў прывядзе да некаторага змяншэння затрат прадпрыемстваў, якiя iмпартуюць такую прадукцыю ў якасцi сыравiны.

Па-трэцяе, па iнiцыятыве беларускага боку ўзгоднена павышэнне з 1 студзеня 2009 года ставак мытных пошлiнаў на iмпартнае адзенне, якое было ва ўжываннi i ўвозiцца з краiн Еўрасаюза, з 12 працэнтаў да 20 працэнтаў. Аб’ём гэтага iмпарту ў 2007 годзе склаў $7,5 млн.

Указ № 10 уступiў у сiлу з 1 студзеня 2009 года.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 31 снежня 2009 года прадоўжана часовае знiжэнне мытных пошлiнаў пры iмпарце тэкстылю з краiн Еўрасаюза, Турцыi, Швейцарыi i Княства Лiхтэнштэйн. Гэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика