Склад у храме
Склад у храме
Расія i Украiна дамовiлiся?
Расiя паабяцала аднавiць пастаўкi газу ў Еўропу 13 студзеня ў 11.00 па маскоўскiм часе. Афiцыйны прадстаўнiк "Газпрама" Сяргей Купрыянаў заявiў аб узнаўленнi паставак расiйскага палiва адразу пасля таго, як мiжнародныя назiральнiкi пачнуць кантроль транзiту газу на месцах. Раней паведамлялася, што Украiна i Еўракамiсiя падпiсалi пратакол аб механiзме мiжнароднага кантролю транзiту газу з Расii ў Еўропу па ўкраiнскай тэрыторыi. Ён забяспечыць узнаўленне паставак расiйскага палiва еўрапейскiм спажыўцам. Склад у храмеПадчас ваеннай аперацыi ў Газе iзраiльскiя падраздзяленнi выявiлi ў адной з гарадскiх мячэцяў буйны склад зброi — ракет "Касам" i "Кацюш", якiмi баевiкi ХАМАСа абстрэльваюць тэрыторыю Ізраiля. Па мячэцi быў нанесены авiяўдар. У цэлым, 12 студзеня сiлы ЦАХАЛа зрабiлi ўдары па дзесяцi аб’ектах, у тым лiку па чатырох зброевых складах ХАМАСа, двух патаемных тунэлях i пускавой ракетнай устаноўцы. Палесцiнскi бок заяўляе, што за 17 дзён правядзення ваеннай аперацыi загiнулi больш за 900 палесцiнцаў, у тым лiку больш за 200 дзяцей, i каля чатырох тысяч чалавек атрымалi раненнi. Страты Iзраiля, па некаторых звестках, склалi 13 чалавек забiтымi. Сусветная вымоваУ Еўропе ў мiнулыя выхадныя адбылiся мiтынгi пратэсту i асуджэння iзраiльскай аперацыi "Лiты свiнец" у Сектары Газа, якiя насiлi часам мiрны, часам адкрыта правакацыйны характар i ў шэрагу выпадкаў нават прывялi да сутыкненняў з палiцыяй i беспарадкам. Дэманстрацыi прайшлi ў многiх еўрапейскiх сталiцах i гарадах: Парыжы, Осла, Берлiне, Капенгагене, Лондане, Барселоне i iншых. Большасць дэманстрацый насiлi ярка выражаную антыiзраiльскую скiраванасць. У Парыжы ў дэманстрацыi ў падтрымку палесцiнцаў узялi ўдзел да 100 тысяч чалавек. Цi ледзь не адзiным выключэннем стала дэманстрацыя ў Берне, дзе манiфестанты не толькi выступалi за прыпынак ваеннай аперацыi "Лiты свiнец", але таксама патрабавалi ад ХАМАСа спынiць абстрэльваць iзраiльскую тэрыторыю. У шэрагу еўрапейскiх гарадоў таксама прайшлi манiфестацыi салiдарнасцi з Iзраiлем. Не падзялiлi выкупНа ўзбярэжжы Самалi знойдзена цела другога з пяцi пiратаў, якiя патанулi пасля атрымання выкупу за саудаўскае судна "Сiрыус Стар". Пры нябожчыку знойдзеныя 153 тысячы долараў наяўнымi. Сума выкупу, якi быў 9 студзеня скiнуты на палубу "Сiрыус Стар" з самалёта, складала тры мiльёны долараў. Пасля гэтага, як сцвярджаюць амерыканскiя ваенныя маракi, якiя назiралi за перадачай грошай, памiж пiратамi пачалася бойка. У вынiку пяцёра злачынцаў патанулi разам з часткай грошай. Сваякi загiнулых кажуць, што лодка, на якой пiраты пакiдалi захопленае судна, перавярнулася з-за празмернай спешкi пры ўцёках. Захоплены ўвосень танкер "Сiрыус Стар" быў самай буйной здабычай, якая калi-небудзь трапляла ў рукi самалiйскiх пiратаў. Нiхто з членаў экiпажу судна не пацярпеў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас ваеннай аперацыi ў Газе iзраiльскiя падраздзяленнi выявiлi ў адной з гарадскiх мячэцяў буйны склад зброi — ракет "Касам" i "Кацю
|
|