21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi будуць крэдыты, узятыя на сорак гадоў, вернуты за год?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цi будуць крэдыты, узятыя на сорак гадоў, вернуты за год?

Фiнансава-эканамiчныя крызiсы вядомыя чалавецтву з незапамятных часоў: падобнае здаралася даволi часта. Але каб крызiс ахапiў усю планету, як летась, то такое, здаецца, упершыню.

Бурнае ХХ стагоддзе было багатым на розныя крызiсы i канфлiкты, але нiводзiн з iх, за выключэннем Другой сусветнай вайны, не ўцягваў у свой кругазварот столькi краiн.

У трыццатыя гады эканомiку ЗША ахапiла Вялiкая дэпрэсiя, але ў гэты ж час у Еўропе пачаўся эканамiчны пад’ём — наперадзе маячыў цень новай вайны.

Пасля Другой сусветнай на планеце ўсталявалiся дзве сацыяльна-эканамiчныя сiстэмы. Яны хоць i ўплывалi адна на другую, але не ў такой ступенi, як гэта адбываецца сёння — калi эканомiкi ўсiх краiн цесна звязаныя мiж сабой. Распад сусветнай сацыялiстычнай сiстэмы найперш быў звязаны з эканамiчным крызiсам, якi ў дзевяностыя гады ахапiў краiны сацыялiзму.

Ужо на пачатку ХХІ стагоддзя ўсе краiны свету (выключэнне — Куба i Паўночная Карэя) пайшлi па шляху рынкавых адносiнаў. I тым самым апынулiся ў адзiнай эканамiчнай запрэжцы. I не дзiўна, што абвал у ЗША — лiдара сусветнай эканомiкi, выклiкаў такiя негатыўныя наступствы ва ўсiм свеце — спрацаваў прынцып дамiно.

* * *

Адна з прычын, якая справакавала цяперашнi крызiс — гэта жыццё не па сродках. У мiнулым, калi ўжывалiся толькi залатыя i сярэбраныя манеты — усё было прасцей. Толькi гэтыя металы мелi рэальны кошт i залатая манета ў любой краiне была паўнавартаснай — паўплываць магла толькi наяўнасць золата ў той манеце.

Але на пэўным гiстарычным этапе на першы план выходзяць папяровыя грошы i хоць напачатку лiчылася, што кожная папяровая купюра ўтрымлiвае ў сабе пэўны працэнт золата, з часам гэты асноўны фактар пачалi iгнараваць, i рынак многiх краiн напаўняўся грашыма, за якiмi нiчога не было. Маючы свой друкарскi станок зрабiць гэта можна лёгка. Такiя манiпуляцыi магчымыя з папяровымi купюрамi, а з манетамi з каштоўных металаў такi варыянт не прайшоў бы, бо дзе тое золата ўзяць?

У ХIХ стагоддзi долары ў ЗША выпускалi розныя банкi i ў абароце былi тысячы розных варыянтаў банкнот, якiя i знешне адрознiвалiся адна ад другой. Сёння долар — адна з самых папулярных сусветных валют, але ў абароце знаходзiцца такая вялiзная колькасць долараў, што ўся яна золатам не абароненая. У пэўнай меры долар яшчэ падтрымлiваецца iмiджам Амерыкi. I iншым краiнам, вольна цi не, прыходзiцца прытрымлiвацца правiлаў гульнi ўстаноўленых ЗША ў фiнансава-эканамiчнай сiстэме свету. Але i сама Амерыка стала закладнiцай сваёй крэдытнай сiстэмы. Людзi будуюць дамы, купляюць аўтамашыны, вучацца... i ўсё ў крэдыт. Вось гэтая сiстэма i не вытрымала. Менавiта з банкаў i пачаўся абвал.

"Увесь свет жыве ў крэдыт", — выказванне даволi папулярнае i ў нас, але яго прыдумалi не гаспадары, а фiнансiсты, бо на крэдыты жывуць.

Чалавеку найлепш, калi ён не мае крэдытаў, а жыве на грошы, якiя ёсць у кiшэнi. Але i адмаўляць крэдыты нельга, сёння немагчыма без iх абысцiся (напрыклад, жыллёвае будаўнiцтва, камерцыя...), але калi эканамiчная сiтуацыя не стабiльная, то крэдыты ператвараюцца ў пятлю, якая можа фiнансава задушыць чалавека, прадпрыемства, банк цi нават падарваць усю фiнансавую сiстэму краiны.

Напрыклад, тую ж Iсландыю ратавалi ўсiм светам — краiна ледзь не стала банкрутам.

* * *

Яшчэ перад Новым годам, гледзячы на курсы валют у нашых абменных пунктах, я думаў: "Як наш рубель яшчэ можа трымацца на такiм высокiм узроўнi да долара i еўра, калi расiйскi абвалiўся?"

I тое, што беларускi рубель пасля Новага года выраўнялi, то ў гэтым нiчога надзвычайнага няма. Не можа Беларусь застацца ў баку ад працэсаў, якiя адбываюцца ў сусветнай эканомiцы, — мы ў яе iнтэграваны. Калi Расiя праводзiць дэвальвацыю, то i наша рэакцыя павiнна быць адпаведнай, iнакш...

Амерыка — Амерыкай i, як кажуць, нам бы яе праблемы. А я хачу закрануць яшчэ раз праблему, якая ўздымалася ў нас на самым высокiм узроўнi. А цi жылi мы i цi жывём сёння па сродках? Думаю, што менавiта гэты крызiс пакажа, наколькi мы гаспадары! З якiмi стратамi мы здолеем выбрацца з гэтай складанай сiтуацыi?

Кожны раз, калi бачыш узведзеныя ў аграгарадках i сельгаскааператывах дамы коштам 100 тыс. долараў, то ўзнiкае пачуццё трывогi.

У сярэднiм будоўля дома амерыканцу абыходзiцца ў 180 тыс. долараў i чалавек за свой дом разлiчваецца сам. А ў нас дзяржава на дом дала крэдыт на сорак гадоў пад мiзэрны працэнт ды i з адтэрмiноўкай на пяць гадоў. Яшчэ той крэдыт не пачалi выплачваць, а вяртаць ужо трэба не 100 тысяч, а значна менш, калi перавесцi атрыманыя мiльёны ў долары. Успомнiм, як бралi крэдыт (не ўсiм давалi) у савецкiх рублях. Адзiн узяў 50 тысяч, а другi — сто цi болей, а затым за месяц-другi ўсю суму вярталi банкам. Страшэнны абвал тагачаснага рубля спрыяў распаду Саюза.

Сын знаёмага ўзяў крэдыт пад 150 млн i пабудаваў кватэру — крэдыт доўгатэрмiновы i бацька кажа: "Калi далей так пойдзе, то дасць Бог з крэдытам за пару гадоў разлiчымся".

А вось сусед купiў кiтайскi джып — на пяць гадоў яму выдалi 18 тыс. долараў пад пяць працэнтаў i цяпер малады чалавек "чэша рэпу", як тыя долары вярнуць банку.

У Амерыцы банкрутамi найперш сталi прыватныя банкi, а ў нас, галоўным чынам, крэдытуе дзяржава. А цi ёсць механiзм, якi падстрахоўвае нашу фiнансавую сiстэму ад падобных абвалаў? Можа доўгатэрмiновыя крэдыты "прывязаны" да долара цi iншай валюты?

Над тым, што здарылася з курсам еўра за нейкi месяц да Новага года, прымушае задумацца. Панiжэнне курса з 3280 рублёў да 2600 рублёў за 1 еўра не прымусiла людзей як мага хутчэй збаўляцца ад еўрапейскай валюты, а вось хто меў вялiкiя грошы, за гэты час паспеў перавесцi iх у еўра па максiмальна нiзкiм курсе i сёння, калi курс еўра вырас, — мае вялiкi прыбытак. А той факт, што тады людзi iгнаравалi валюту — сведчанне таго, што яны давяралi рублю.

Сёння, як нiколi патрэбна разважлiвасць i ашчаднасць. Магчыма, ёсць сэнс адмовiцца ад нейкага амбiцыйнага праекта, якi для горада цi вёскi не мае эканамiчнага значэння, а падтрымаць прадпрыемствы? У тых жа Баранавiчах ёсць такiя варыянты.

Крызiс яшчэ наперадзе i давядзецца яго перажыць.

* * *

Калi чытаеш цi чуеш, што ў крызiса ёсць i станоўчыя моманты, маўляў, больш таннымi стануць аўтамашыны, мабiльныя тэлефоны... у чалавека ёсць магчымасць праверыць свае здольнасцi — пашукаць новую працу, то гэта прымушае задумацца.

Мы не ведаем, чым гэты крызiс закончыцца ўвогуле i да якiх наступстваў ён прывядзе. Я не кажу пра Беларусь, у тым што мы выстаiм, сумнення няма. Чаго наш народ толькi нi бачыў i нi перажыў? Але нiхто не ведае ў што выльецца сённяшнi крызiс у цэлым. Якiя зрухi адбудуцца ў свеце. Гiсторыя паказвае, што зацяжныя эканамiчныя крызiсы ўнутры краiны падштурхоўваюць урад на дзеяннi, якiя павiнны адцягнуць увагу насельнiцтва ад сваiх праблем, напрыклад, распачаць знешнi канфлiкт.

Калi Аргенцiна ў свой час апынулася ў эканамiчным калапсе, то тагачасная хунта паспрабавала адваяваць у Англii Мальвiнскiя астравы. Але тая вайна была лакальнай.

Не будучы фаталiстам, хачу адзначыць, што сусветны эканамiчны крызiс можа стаць выпрабаваннем для чалавецтва ў гэтым стагоддзi.

Сымон Свiстуновiч.    

Патэлефанаваў у фiлiялы некалькiх банкаў i даведаўся, што крэдыты даюцца ў рублях (выключэнне — валютныя) i вяртаюцца ў беларускiх, што крэдыты не прывязаны да долара, што ў кожнага банка ёсць свае iнтарэсы i калi ён не будзе iх абараняць, то не выжыве, што працэнты па крэдытах могуць павялiчвацца, што сiтуацыя падобная на тую, што здарылася з савецкiм рублём на пачатку 90-х не можа паўтарыцца ў прынцыпе, што беларускi рубель — валюта адна з самых моцных на постсавецкiм прасторы...

Як бачым, нiводзiн банк не будзе працаваць на нуль — цярпець страту.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiнансава-эканамiчныя крызiсы вядомыя чалавецтву з незапамятных часоў: падобнае здаралася даволi часта. Але каб крызiс ахапiў усю планету, як летась,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика