21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ванну з кухні ўсё ж давядзецца прыбраць...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ванну з кухні ўсё ж давядзецца прыбраць...

Аляксандр Паўлавiч Лычкоўскi наракаў па "гарачай лiнii" на праблемы, што ўзнiклi ў яго 82-гадовай мацi. Жыхарцы вёскi Чарнiчная Капыльскага раёна Марыi Аляксандраўне перасталi вазiць газ у балонах. Праблема ўзнiкла з-за таго, што газавая плiта знаходзiлася ў адным памяшканнi з ваннай, а гэта забаронена ў мэтах бяспекi — раптам уцечка? Выкiнуць ванну не было як, тлумачыў заяўнiк, бо дзе тады памыцца старому чалавеку ("Звязда" ад 18 снежня).

Рашэнне аб прыпыненнi забеспячэння домаўладання газам у балонах было вельмi хутка адменена, пра што нам паведамiў начальнiк цэха прыроднага i звадкаванага газу Капыльскага раёна Юрый Сяргееў. Але саму праблему, пра якую распавёў сын жанчыны, усё адно трэба было вырашаць. Юрый Аляксеевiч паабяцаў, што да жанчыны выедзе брыгада газавiкоў, пытанне будзе абмеркавана на месцы, абавязкова будзе выслухана сама гаспадыня.

— Нашы спецыялiсты, як i было абяцана, выязджалi па названым адрасе. Высветлiлася, што гаспадыня там пакуль не пражывае, яе на зiмовы час забiраюць да сябе дзецi. Гаспадарыць у доме зараз фактычна яе сын, якi звяртаўся да вас, — патлумачыў праз некалькi дзён Юрый Сяргееў. — Яму загадана прыбраць з памяшкання ванну, паколькi ад пераносу газавай плiты ён адмовiўся. У апошнiм выпадку гэта магло быць зроблена ў тым лiку i за наш кошт. Газам у балонах, нагадаю яшчэ раз, домаўладанне пакуль забяспечваецца.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Паўлавiч Лычкоўскi наракаў па "гарачай лiнii" на праблемы, што ўзнiклi ў яго 82-гадовай мацi. Жыхарцы вёскi Чарнiчная Капыльскага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика