Аляксандр Лукашэнка: Дэнамiнацыi ў Беларусi не будзе
Аляксандр Лукашэнка: Дэнамiнацыi ў Беларусi не будзе
Дэнамiнацыi ў Беларусi не будзе. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi журналiстаў падчас наведвання УП "Белкамунмаш". "Сёння мы не збiраемся праводзiць нiякай дэнамiнацыi. Калi збяромся яе праводзiць, то скажам загадзя, за 3-4 месяцы", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Дэнамiнацыю, як дэвальвацыю, за адзiн раз не правядзеш. Трэба замянiць грошы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама нагадаў, што для таго, каб у краiне праводзiлася дэнамiнацыя, павiнен быць прыняты адпаведны дакумент на ўзроўнi кiраўнiка дзяржавы. "Пакуль у мяне няма нiякiх праектаў дакументаў па дэнамiнацыi", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка таксама абвергнуў чуткi аб хуткiм увядзеннi ў Беларусi расiйскага рубля. Беларусь не будзе карэктаваць планы па прыватызацыi прадпрыемстваў, але i не будзе нiчога прадаваць цяпер за бясцэнак. "Планы прыватызацыi мы карэкцiраваць не будзем. У гэтай сiтуацыi, калi ўсё абвальваецца, прадаваць прадпрыемствы мы не будзем, i ў гэтым няма неабходнасцi. Мы будзем прадаваць прадпрыемствы не па новых цэнах, што абвалiлiся, а па старых", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым ён падкрэслiў, што калi б, напрыклад, за такое прадпрыемства, як "Белкамунмаш", iнвестары цяпер прапанавалi $5 млрд, то Беларусь згадзiлася б яго прадаць. Але, па-першае, нiхто цяпер такую суму не дасць, а па-другое, няма неабходнасцi яго прадаваць. "Калi ўпалi цэны на нерухомую маёмасць i прадпрыемствы, нiхто нiчога не прадае", — рэзюмаваў кiраўнiк дзяржавы. У Беларусi будуць узважана падыходзiць да развiцця iмпартазамяшчэння. "Не ўсё трэба iмпартазамяшчаць. Галавацяпствам мы займацца не будзем, а возьмемся за тое, што можна вырабляць у сябе ў краiне", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. "Тое, што мы не можам вырабляць i што нам самiм выпускаць не патрэбна, мы будзем закупляць. Напрыклад, навошта нам арганiзоўваць вытворчасць папераробнай машыны? Мы наўрад цi зможам канкурыраваць з немцамi, фiнамi i iншымi. Аднак жа да нас сёння ўсялякую дробязь завозяць, пачынаючы ад рыдлёвак, шчотак, — што, цi ж мы не можам самi такое вырабляць? Тое ж самае з мэбляй", — дадаў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што Беларусi неабходна максiмальна адыходзiць таксама ад iмпарту камплектуючых. "Мы можам вырабляць iх тут. Гэта ж каласальны аб’ём рабочай сiлы, рэалiзацыя праграмы развiцця малых гарадоў. Такiм чынам, мы можам рэанiмiраваць старыя прадпрыемствы, якiя дрэнна працуюць", — перакананы Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы зноў падкрэслiў, што ў Беларусi неабходна развiваць iмпартазамяшчальныя вытворчасцi, якiя "мы самi можам пацягнуць". "Чаму мы паперу завозiм для газет, маючы вялiкiя лясныя рэсурсы? Вось таму i ўзнiкла ў нас пытанне будаўнiцтва адпаведнага завода. Я праз пару дзён разбяруся, чаму завод (Шклоўскi завод газетнай паперы. — Заўвага БЕЛТА) да гэтага часу не працуе, а "кульгае". Упэўнены, што мы наладзiм вытворчасць, яшчэ i наступную машыну паставiм. Сёння ёсць жадаючыя купiць паперу па добрых цэнах. Гэта i ёсць наглядны прыклад высокатэхналагiчнай вытворчасцi i iмпартазамяшчэння. Але гэта буйны праект i колькi яшчэ больш дробных!" — дадаў Прэзiдэнт. У Беларусi ў блiжэйшы час будзе прыняты ўказ аб увядзеннi заяўнага прынцыпу рэгiстрацыi суб’ектаў гаспадарання. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, прадугледжваюцца значныя спрашчэннi. Ён растлумачыў, што для рэгiстрацыi трэба будзе прынесцi ўсяго тры дакументы — статут, квiтанцыю аб аплаце дзяржпошлiны, заяву. "Нiхто нiякiх дакументаў звыш гэтага не папросiць. Гэта толькi чарговы крок, будзе шмат яшчэ крокаў, якiя дадуць свабоду рабоце бiзнэсу", — адзначыў Прэзiдэнт. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што i адказнасць павялiчваецца. "Рэгiструючыя органы павiнны працаваць прыстойна, добрасумленна. Даў недакладныя звесткi, ашукаў дзяржаву — нясi адказнасць", — дадаў беларускi лiдар. У гэты няпросты перыяд прыватныя прадпрыемствы павiнны быць сацыяльна адказныя, лiчыць Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. "Параўнайце нашу мадэль развiцця, паглядзiце, як працуюць дзяржаўныя i прыватныя прадпрыемствы. Напрыклад, у Расii прыватнiк, калi нешта не склалася, можа "выкiнуць" палавiну рабочых на вулiцу. Яму галоўнае зберагчы сваё. А трэба было б са скарбонкi мiльярды дастаць i сёння ўкласцi ў вытворчасць. Як дзейнiчае дзяржава? Калi б дзяржпрадпрыемства пачало абрушвацца, мы б i бюджэтную падтрымку аказалi, i мабiлiзавалi iншыя рэсурсы, банкаўскую сiстэму, каб выратаваць вытворчасць", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, прыватнiк так не думае. "Так, рыначная эканомiка i прыватная вытворчасць добра, пакуль усё добра. Але калi певень дзеўбане — прыватнiк усё кiне i не захоча расходваць мiльярды, якiя ў яго ёсць. Вось так дзейнiчаюць i за мяжой. Мы iдзём зусiм iншым шляхам. Мы выкарыстоўваем розныя варыянты: i прыватнiка будзем падтрымлiваць, i дзяржаўны сектар. І напружваць будзем прыватнiка, патрабаваць ад яго — ён павiнен быць сацыяльна адказны ў гэты складаны перыяд. Праўда, у нас такiх сiтуацый пакуль не ўзнiкала. Дзе-нiдзе хтосьцi няпоўны тыдзень паспрабаваў працаваць, але мы гэта дакладна адсочваем, i будзем разбiрацца з кожным канкрэтным прадпрыемствам. Будзем дапамагаць, але i прымушаць працаваць", — дадаў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў, што, нягледзячы на няпростыя ўмовы, у мiнулым годзе ў Беларусi дабiлiся прыросту ВУП на ўзроўнi 10 працэнтаў, iнвестыцый — 20 працэнтаў. Грамадзянам не трэба мяняць валюту зберажэнняў, паколькi нiхто не ведае, як далей будзе развiвацца сiтуацыя з сусветным эканамiчным крызiсам. "У гэтай сiтуацыi галоўнае — не шарахацца", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. "Я доўга думаў, цi варта гаварыць на гэту тэму. I вырашыў, што ўсё-такi гаварыць трэба, каб людзi потым мяне не папракалi, каб я потым мог сказаць, што я ж вас папярэджваў, што не трэба бегаць па абменнiках, купляць па 10 тэлевiзараў адразу", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што тыя, хто захоўвае зберажэннi дома, могуць смела несцi iх у банкi. "Навошта невядома дзе трымаць грошы? Грошы трэба несцi ў банкi. Трэба спакойна жыць, як i жылi раней", — лiчыць беларускi лiдар. За мiнулы год банкi выплацiлi ў выглядзе працэнтаў па ўкладах $1 млрд, а ў гэтым годзе будзе яшчэ больш, таму што працэнты павялiчылiся, дадаў Прэзiдэнт. Ён растлумачыў, што цэны ў свеце падаюць i яшчэ больш упадуць, рынак перапаўняецца таварамi, а попыт на iх змяншаецца. "А мы ў гэтай сiтуацыi барахло скупляем. Трэба спакойна жыць, як жылi. Ёсць у цябе ўклады ў еўра, доларах, рублях, i няхай яны застаюцца. Хто ж у гэтай сiтуацыi пераводзiць рубель у долар, долар — у еўра, еўра — у рубель? Усё трымаюць так, як у каго ёсць. Не трэба пераводзiць валюту. Гэта вельмi небяспечна. Сiтуацыя сёння непрагназуемая. Калi б у свеце хто-небудзь сказаў, якая глыбiня падзення гэтага крызiсу, як ён будзе развiвацца. Але ж нiхто нiчога не ведае. А мы пачынаем шарахацца з боку ў бок. Гэтага рабiць нельга", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "Што датычыцца дэвальвацыi, то якая тут небяспека для чалавека? Гавораць, цэны падскочаць. Але ў свеце цяпер iдзе тэндэнцыя падзення цэнаў", — дадаў ён. Як нагадаў Прэзiдэнт, 12 студзеня старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповiч дакладваў кiраўнiку дзяржавы па гэтых пытаннях. "Мы адкрыта сказалi, чаму дэвальвавалi валюту. I пытанне не толькi ў МВФ. Калi б мы не дэвальвавалi валюту, то ўжо на расiйскiм рынку з-за курсавой рознiцы мы неслi б страты. Для мяне галоўнае — захаваць вытворчасцi. Няхай нават мы дзесьцi зарплату крыху недаатрымаем, гэта ж год-паўтара. А далей што? Захаваць вытворчасцi. I людзей на гэтых вытворчасцях. А не гэтыя рублi там, курсы i г.д.", — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Што датычыцца далейшай работы з валютай, то Нацыянальнаму банку было дакладна даручана забяспечыць ваганне кошту кошыка валют у межах +/- 5 працэнтаў. Ужо за 3 апошнiя днi попыт на валюту ўпаў на 35 працэнтаў, i гэта падзенне будзе працягвацца. "Сёння мы стаiм перад фактам, што давядзецца ўмацоўваць нацыянальную валюту, хоць гэта i непажадана з пункту гледжання вытворчасцi", — адзначыў Прэзiдэнт. "Людзi няхай самi робяць вывады ў гэтай сiтуацыi. Гэта iх справа абменьваць або не абменьваць. Тут няма нiякай хлуснi, няма нiякай выгады з боку дзяржавы. Наша выгада — у захаваннi вытворчасцi, таму што гэта рабочыя месцы, гэта людзi", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У Беларусi будзе прадоўжаны курс на барацьбу з карупцыяй. "Барацьба з карупцыяй, несунамi i зладзеямi будзе пастаяннай i нязменнай. Пры цяперашнiм курсе, якi прадугледжвае лiбералiзацыю, будзе мэтанакiраваны, жорсткi кантроль. Аднак не суцэльны кантроль, як гэта было ўчора, калi iдуць, як на фронце, ланцугом i спрабуюць усё "зачышчаць". Бо нiчога не зачышчаюць — крадуць разам з iншымi. Таму будзе толькi мэтанакiраваны кантроль: атрымаў аператыўную iнфармацыю — праверыў. А проста так хадзiць правяраючым па ларках i магазiнах забаронена", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ў цяперашнiх умовах у Беларусi прадпрыемствам трэба даць большую свабоду. "У цяперашняй сiтуацыi нельга "гайкi закручваць", а наадварот — трэба даць больш свабоды прадпрыемствам. Мы павiнны, калi трэба, калi прадпрыемства гэтага хоча, адпусцiць яго ў свабоднае плаванне. Цяперашнi сусветны крызiс якраз не павiнен садзейнiчаць закручванню гаек. У гэтай сiтуацыi зноў жа нельга павялiчваць падаткi, таму што прадпрыемствам трэба больш свабодных рэсурсаў для манеўру — мы гэта таксама выдатна разумеем", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што аб неабходнасцi лiбералiзацыi ён пачаў гаварыць больш як год таму. "Сёння дзяржава разабралася ва ўсiх элементах жыцця нашага грамадства, мы стварылi сваю суверэнную краiну са сваёй фiнансавай сiстэмай. Мы ўжо ў сваёй краiне гаспадары, i быў бы гэта крызiс або не, трэба было пацiху адыходзiць ад бюракратызму. Таму з’явiлася дырэктыва аб дэбюракратызацыi, мы пачалi лiбералiзаваць нашу эканомiку ў плане прадастаўлення людзям большай свабоды". Прэзiдэнт пацвердзiў, што ўсе зробленыя захады — "гэта спакойны працяг у новых умовах курсу па пабудове сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомiкi". "Цяпер новыя ўмовы, новыя патрабаваннi. 10 гадоў таму людзi гэта станоўча не ўспрынялi б. Раней сiтуацыя была iншая, усё было карумпавана, трэба было проста ў рукi ўзяць краiну, мы прывялi ў парадак вытворчасць. I пасля прэзiдэнцкiх выбараў пачаўся новы этап. Паглядзiце, што я абяцаў людзям на апошнiх прэзiдэнцкiх выбарах, i мы паступова да гэтага iшлi", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на апошнiя кадравыя перастаноўкi. "Мы маладых людзей прыцягваем, таму што без новага дыхання ўсё намечанае не рэалiзуеш". Мiнскае прадпрыемства "Белкамунмаш" павiнна нарошчваць вытворчасць i больш поўна задавольваць попыт на выпускаемую прадукцыю на суседнiх рынках. Прэзiдэнт паставiў задачу да канца гэтай пяцiгодкi павялiчыць вытворчасць асноўнай прадукцыi на "Белкамунмашы" ў два разы, у тым лiку за кошт новых вытворчых пляцовак. "Патрэбнасць у такой тэхнiцы ёсць, у тым лiку ў Расii i Украiне. У мяне склалiся добрыя ўражаннi ад прадпрыемства, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Ёсць з чым параўноўваць, многае змянiлася з таго часу, як я быў тут у 1995 годзе". На думку Аляксандра Лукашэнкi, у "Белкамунмаша" можна павучыцца, як працаваць у складаных умовах". Прэзiдэнт падкрэслiў, што ён мае намер кожны тыдзень наведваць беларускiя прадпрыемствы, каб азнаёмiцца з тым, як яны пераадольваюць негатыўныя наступствы сусветнага фiнансавага крызiсу. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і карэспандэнтаў БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэнамiнацыi ў Беларусi не будзе. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi журналiстаў падчас наведвання УП " |
|