Нарошчваць экспарт у краiны-партнёры
Нарошчваць экспарт у краiны-партнёры
План мерапрыемстваў на 2009 год па рэалiзацыi Нацыянальнай праграмы развiцця экспарту на 2006-2010 гады быў разгледжаны на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага. Аб 150 мерапрыемствах, якiя запланавана рэалiзаваць сёлета, распавёў мiнiстр замежных спраў Сяргей Мартынаў. Яны ўключаюць распрацоўку i рэалiзацыю праграм па нарошчваннi экспарту ва ўсе краiны, якiя з’яўляюцца гандлёва-эканамiчнымi партнёрамi нашай краiны. Упершыню сёлета да нашых устаноў за мяжой даведзеныя прагнозныя параметры па экспарце паслуг: раней яны датычылiся толькi экспарту тавараў. Прадугледжваецца таксама развiццё iнфраструктуры экспарту, да прыкладу, будзе стварацца беларуская лiзiнгавая кампанiя, развiвацца далей тавараправодная сетка за мяжой. Для павышэння канкурэнтаздольнасцi айчыннай прадукцыi прадугледжваецца працягваць работу па сертыфiкацыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi мiжнародных стандартаў i дырэктывамi Еўрасаюза. Акрамя таго, будзе працягвацца i работа па ўдасканаленнi нарматыўна-прававой базы ў сферы знешнеэканамiчнай дзейнасцi. Размова iдзе аб падрыхтоўцы на мiжурадавым i мiжведамасным узроўнях праектаў дагавораў аб супрацоўнiцтве ў эканамiчнай сферы. Мяркуецца, што ход выканання плана будзе аналiзавацца штоквартальна. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
План мерапрыемстваў на 2009 год па рэалiзацыi Нацыянальнай праграмы развiцця экспарту на 2006-2010 гады быў разгледжаны на пасяджэннi Прэзiдыума Савет |
|