МВФ ухвалiў выдзяленне крэдыту Беларусi
МВФ ухвалiў выдзяленне крэдыту Беларусi
У панядзелак выканаўчы савет Мiжнароднага валютнага фонду ўхвалiў праграму "стэнд-бай" для Беларусi ў аб’ёме каля 2,46 мiльярда долараў ЗША тэрмiнам на 15 месяцаў, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нацыянальнага банка Мiхаiл Журавовiч. Як удакладнiў прэс-сакратар, ужо ў самы блiжэйшы час з гэтай сумы ў Беларусь паступiць 800 мiльёнаў долараў. У галоўным банку краiны падкрэслiваюць, што дасягненню пагаднення з МВФ аб выдзяленнi крэдыту спрыялi зробленыя Урадам i Нацбанкам захады па абмежаваннi ўплыву на эканомiку рэспублiкi негатыўных знешнiх фактараў. Дасягнутае пагадненне, лiчаць у Нацбанку, з’яўляецца iстотным фактарам для развiцця фiнансавых узаемаадносiнаў з вядучымi мiжнароднымi арганiзацыямi, краiнамi Еўрасаюза i iншымi дзяржавамi. Нагадаем, што наша краiна звярнулася па атрыманне крэдыту да МВФ у кастрычнiку мiнулага года з мэтай павелiчэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў i стварэння "падушкi бяспекi", якая неабходна для стабiльнай працы эканомiкi ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак выканаўчы савет Мiжнароднага валютнага фонду ўхвалiў праграму "стэнд-бай" для Беларусi ў аб’ёме каля 2,46 мiльярда долараў ЗША |
|