21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расія плануе змянiць пенсiйны ўзрост. Але не напрамую

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расія плануе змянiць пенсiйны ўзрост. Але не напрамую

Праблема росту колькасцi пенсiянераў пры адначасовым змяншэннi колькасцi плацельшчыкаў пенсiйных узносаў актуальная не толькi для Беларусi. Не менш вострай яна з’яўляецца для Расiйскай Федэрацыi. Прычым у суседняй краiне ўжо прагучала заява: павышэння пенсiйнага ўзросту тут не будзе. І разам з тым расiянам прапанаваны iншы варыянт рэформы. Аб iм — наша гутарка з начальнiкам аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны нашай краiны Таццянай Аляксандраўнай Пагонышавай.

— Як вядома, пенсii расiян складаюцца з трох частак — базавай, страхавой i накапляльнай. Якую з iх закрануць змяненнi?

— Асноўныя змяненнi павiнны датычацца страхавой часткi — яна залежыць ад стажу i заробкаў, з якiх рабiлiся пенсiйныя адлiчэннi. На будучыню расiянам прапануюць наступны варыянт: уключыць базавую пенсiю ў склад страхавой i павялiчыць працоўны стаж, неабходны для прызначэння поўнай страхавой пенсii, да 30 гадоў.

Прычым мяркуецца вызначыць, што пры "недаборы" кожнага года да гэтай планкi, пенсiя будзе змяншацца на 3 працэнты: адпаведна, на 6 працэнтаў за два гады, на 9 працэнтаў — за тры i гэтак далей. З iншага боку, у Расiйскай Федэрацыi плануецца прадугледзець i своеасаблiвыя бонусы за перавышэнне 30-гадовага працоўнага стажу: па 6 працэнтаў надбаўкi за кожны "дадатковы" год.

— Атрымлiваецца, расiянам стане выгадным звяртацца па пенсiю як мага пазней?

— Па сутнасцi цяперашнi праект — той жа варыянт павышэння пенсiйнага ўзросту. Праўда, не прамым шляхам, а шляхам змянення "планкi" стажу, неабходнага для прызначэння пенсii ў поўным памеры. Атрымаць 30 гадоў менавiта працоўнага (без улiку часу навучання, часу догляду дзяцей i г.д) стажу да 55-гадовага ўзросту у той жа жанчыны наўрад цi атрымаецца. Адпаведна, для гэтай жанчыны будзе мець сэнс адкласцi выхад на пенсiю i працягнуць працу без яе атрымання. I можа здарыцца, што працаваць давядзецца значна больш. Паводле нашых назiранняў, сярэднi стаж для вылiчэння пенсii складае ў мужчын 38, а ў жанчын — 33 гады. Пры гэтым так званыя крэдытныя перыяды, што ўключаюцца ў стаж (зноў-такi навучанне, догляд дзяцей, служба ў армii) тут дасягае каля 10 працэнтаў — 7-9 гадоў. Можна меркаваць, што ў Расii сiтуацыя падобная. Вось i лiчыце.

— Адначасова расiйскi праект рэформы прадугледжвае пэўныя прэмii тым, хто "перапрацоўвае" 30-гадовы стаж. Наколькi гэта спрацуе?

— Выкажу асабiстае меркаванне. Калi ў Расii захаваецца магчымасць працягваць працаваць i атрымлiваць пенсii ў поўным памеры, вялiкай колькасцi ахвотных скарыстацца "прэмiямi" не будзе. Прынамсi, нагадаю, што падобная норма iснуе ў беларускiм заканадаўстве. Калi ў дапенсiйным узросце для павышэння пенсii на 1 працэнт заробку неабходна адпрацаваць цэлы год, то ў пасляпенсiйным перыядзе (пры ўмове працягу працы i добраахвотнай адмовы ад атрымання пенсii) для гэтага неабходныя толькi 2 месяцы. Плюс да таго, у апошнiм выпадку 1 працэнт заробку дадае поўны год пасляпенсiйнай працы без атрымання пенсii.

Словам, чалавек, якi мае права на пенсiю, часова не карыстаецца iм i працягвае працаваць, можа павялiчыць памер сваёй пенсii адразу на 7 працэнтаў заробку. Стымул нiбыта ёсць i стымул важкi. Аднак колькасць тых, хто карыстаецца гэтай магчымасцю, — мiзэрная. Абсалютная большасць нашых пенсiянераў выбiрае прынцып "лепш менш, але зараз" — атрымлiвае i зарплату, i пенсiю.

— I тым не менш, на ваш погляд, цi можа расiйскi варыянт стаць прымальным для Беларусi?

— Калi мы не хочам правалу айчыннай сiстэмы, у яе павiнен зменшыцца прыток грамадзян. Гэта вiдавочна. Што ж да галоўных шляхоў скарачэння прытоку, то iх два — прамое павышэнне пенсiйнага ўзросту або, паводле меркаванага расiйскага сцэнару, павелiчэнне памеру стажу, неабходнага для атрымання поўнай пенсii. Што ж да Беларусi, то рабiць якiя-небудзь ацэнкi заўчасна — будзе выбiрацца шлях, найбольш прымальны менавiта для нашых умоў.

— I апошняе. Яшчэ адно адрозненне расiйскай пенсiйнай сiстэмы — трэцяя накапляльная частка. Цi будзе яна ўводзiцца ў нас?

— Накапляльная частка фармiруецца толькi для тых расiян, якiя нарадзiлiся пасля 1967 года. Прычым адпаведныя выплаты па накапляльным кампаненце, як чакаецца, павiнны распачацца з 2013 года. Аднак якiя — пытанне ўжо iншае. Бо праблема захаванасцi накапляльных сродкаў iснавала заўсёды, а цяпер, ва ўмовах глабальнага фiнансавага крызiсу, яна абвастрылася ў шмат разоў. Грашовыя сродкi хутка абясцэньваюцца, прычым гэта датычыцца не толькi нашых суседзяў. Абвалiўся знакамiты амерыканскi план 401 (К), карпаратыўныя схемы дадатковага пенсiйнага страхавання, якiя не здолелi праiнвеставаць назапашаныя сродкi. Ёсць пытаннi з захаванасцю пенсiйных сродкаў у краiнах, дзе ўведзены частковыя накапленнi. А дзяржавы, што лiквiдавалi размеркавальныя схемы i перайшлi выключна на накапленнi, увогуле будуць мець вельмi сур’ёзныя праблемы. З улiкам гэтага весцi гаворку аб перспектывах пераходу Беларусi з размеркавальнай пенсiйнай мадэлi на накапляльную проста недарэчна.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблема росту колькасцi пенсiянераў пры адначасовым змяншэннi колькасцi плацельшчыкаў пенсiйных узносаў актуальная не толькi для Беларусi. Не менш во
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика