21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А вы ведаеце, што...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А вы ведаеце, што...

l У Беларусi можна знайсцi свае Амерыку, Манголiю, Палесцiну, Парыж. Такiя назвы носяць некаторыя нашы вёскi. Прынамсi, беларускi Парыж, што знаходзiцца ў Пастаўскiм раёне, будзе нагадваць свайго французскага цёзку — тут плануецца стварыць турыстычны цэнтр з музеямi, бiблiятэкамi i выставачнымi комплексамi, але самай цiкавай славутасцю будзе 30-метровая копiя Эйфелевай вежы. Дарэчы, мясцовае насельнiцтва мяркуе, што назву вёсцы далi самi французы — салдаты, якiя ўдзельнiчалi ў вайне 1812 года. Але ёсць i версiя, што гэтыя мясцiны так назваў тутэйшы памешчык.

На карце Беларусi вы знойдзеце i Пуцяводную зорку (Гомельскi раён), Юпiтэр i Марс (Дзяржынскi), Венеру (Лагойскi) i нават Рай (вёскi ў Ашмянскiм i Сеннiцкiм раёнах).

l У ХVІ — ХVII стагоддзях на тэрыторыi Аршанска-крычаўскай раўнiны iснавалi славутыя пушчы i бары, якiя былi не горш за Белавежскую. Гэта ўскраiна Рэчы Паспалiтай з гаспадарчага пункту погляду разглядалася як зямля, якая можа даць шмат эканомiцы. I тут актыўна iшла лесанарыхтоўка, дрэвы сплаўлялiся у замежжа, напрыклад, на поўнач Германii, у Галандыю. Некаторыя асаблiвасцi гаспадарчых збудаванняў з замежжа трапiлi сюды. Напрыклад, на гэтай тэрыторыi найбольш распаўсюджаны ветракi так званага галандскага тыпу. За кошт бароў жылi i мясцовыя промыслы. У вынiку за два стагоддзi, такога гаспадарання пушчы былi знiшчаны, можна сказаць пайшлi дымам праз комiны паташняў, ардашняў, цагельняў, дзягцярняў.

l У ХV—ХVI стагоддзях у Беларусi пачалi ўзнiкаць мястэчкi — рамесныя паселiшчы. Адным з найбольш развiтых ганчарных цэнтраў стала вёска Гарадная ў Столiнскiм раёне. Круг i печ для абпалу вырабаў былi амаль у кожнага гаспадара, i мясцовая прадукцыя карысталася вялiкiм попытам на разнастайных кiрмашах. Пасля рэвалюцыi ганчарны промысел прыйшоў у заняпад, прылады працы знiшчалiся. Сёння ў Гарадной створаны музей ганчарства i адначасова школа-майстэрня.

l Першы на тэрыторыi Беларусi дзяржаўны бiялагiчны заказнiк "Вусце Ланi" ў 1985 годзе створаны ў вёсцы Сiнкевiчы Лунiнецкага раёна. Гэта адзiн з найцiкавейшых куткоў Палесся, тут гняздуецца больш за 60 вiдаў птушак, а папуляцыя шэрай чаплi — самая буйная ў сярэдняй паласе Еўропы. Прынамсi, менавiта чапля намаляваная на гербе гэтай вёскi.

l На гербе вёскi Лунiн намалявана iншая птушка. Серабрысты лунь, якi трымае ў кiпцюрах кветку, занесеную ў Чырвоную кнiгу, сiмвалiзуе не толькi ўнiкальную прыроду краю, але i iмкненне жыхароў раёна, што пацярпеў ад аварыi на ЧАЭС, да захавання багатай фаўны i флоры, ачышчэння прыроды i душы. Балотны лунь узгадваецца i ў мясцовых легендах, менавiта ад гэтай птушкi пайшла назва вёскi i Лунiнецкага раёна.

l Самая вялiкая вёска Беларусi — Альшаны знаходзiцца у Столiнскiм раёне (Брэсцкая вобласць). Тут пражывае каля 6 тысяч жыхароў.

l У другой палове ХХ стагоддзя ў Еўропе ўзнiк такi вiд турызму, як вясковы, экалагiчны, "зялёны". З кожным годам ўсё больш замежнiкаў аддаюць перавагу адпачынку ў спакойным куточку, а не ў шумным гатэлi на марскiм узбярэжжы. Паступова такая галiна адпачынку развiваецца ў Беларусi. I сёння вы можаце не толькi зняць звычайную хату, пакой, але i атрымаць цэлы "пакет вясковых турыстычных паслуг".

Да прыкладу, у прыватнай сядзiбе Доўгае (вёска Зябкi Глыбоцкага раёна) ёсць тэлефон, шматканальнае спадарожнiкавае тэлебачанне, уласны музей старажытных вырабаў. Дом размешчаны на беразе самага глыбокага возера ў Беларусi — Доўгага, i па адной з версiй, за два кiламетры адсюль знаходзiцца геаграфiчны цэнтр Еўропы.

l У 20-х гадах мiнулага стагоддзя на заходняй тэрыторыi Беларусi, якая ў той час ўваходзiла ў склад Польшчы, "вясковы "турызм быў даволi распаўсюджаны. Часцей аматарам адпачынку на прыродзе здавалiся сядзiбы дробнай шляхты. Выдаваўся нават даведнiк "Лета ў сядзiбах Усходнiх зямель".

l Самы стары i самы вялiкi дуб расце недалёка ад вёскi Пажэжын (Брэсцкая вобласць). Каб абхапiць гэта дрэва, трэба стаць у кола каля пяцi—шасцi чалавекам. Вяскоўцы кажуць, што 800-гадовы дуб-волат здольны забiраць хваробы i выконваць жаданнi людзей, якiя прыходзяць да яго дакрануцца.

l Калi вам ёсць што цiкавага расказаць пра мясцiны, адкуль вы родам (гэта могуць быць легенды, паданнi, звычаi, расповеды пра цiкавых асобаў, малавядомыя гiстарычныя помнiкi), вы хочаце, каб каштоўная iнфармацыя, звязаная з вашай вёскай, дайшла да iншых людзей, — пiшыце на адрас рэдакцыi з паметкай "Этнаскарбонка".

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
l У Беларусi можна знайсцi свае Амерыку, Манголiю, Палесцiну, Парыж. Такiя назвы носяць некаторыя нашы вёскi. Прынамсi, беларускi Парыж, што знаходзiц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика