Усе мы з хат
Усе мы з хат
Яшчэ ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя 70 працэнтаў беларусаў пражывала ў вёсках. І большасць сённяшнiх гараджан — былыя жыхары сельскай мясцовасцi цi iх нашчадкi. Многiя сучасныя гарады ўтварылiся з вёсак, той жа Мiнск "паглынуў" iх каля 20, напрыклад, такiя раёны як Малiнаўка, Курасоўшчына, Зялёны Луг — былыя ўладаннi вяскоўцаў. Што стаiць за кожнай вёсачкай? Гэта скарбонка культуры, гэта пераемнасць пакаленняў. I не толькi. "Вёска — гэта адзiная i непаўторная крынiца паразумення чалавека i яго месца ў адносiнах да сусвету. Невялiкая традыцыйная хата, у якой жылi часам па 18 чалавек, нiколi не падавалася цеснай, нiдзе ў фальклоры вы не знойдзеце песень пра цесную хацiну. Яна была пачаткам бясконцасцi: за акном iшлi абшары, пасля — далягляды, а далей мясцiны, у якiя чалавек не часта трапляў, але ведаў, што яны ёсць. У цэлым людзi бачылi ў сваёй краiне дом, з парога якога выходзiш i вяртаешся. На гэтым, спрадвечным, трымаецца гуманнасць, — заўважае дырэктар Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, прафесар Аляксандр Лакотка.— Духоўнасць праяўляецца ў павазе да матчынай мовы, з традыцый, з шанавання бацькоў i прадзедаў, што заўсёды ёсць у вёсцы. А традыцыi нашых вёсачак, хутароў як часцiнкi ўнiкальнага калейдаскопу. Усё разам гэта стварае квяцiстую, прыгожую, сакавiтую нацыянальную культуру".
Вялiкiя i маленькiя Што стаiць за кожнай вёсачкай? Гэта скарбонка культуры, гэта пераемнасць пакаленняў. I не толькi. "Вёска — гэта адзiная i непаўторная крынiца паразумення чалавека i яго месца ў адносiнах да сусвету. Невялiкая традыцыйная хата, у якой жылi часам па 18 чалавек, нiколi не падавалася цеснай, нiдзе ў фальклоры вы не знойдзеце песень пра цесную хацiну. Яна была пачаткам бясконцасцi: за акном iшлi абшары, пасля — далягляды, а далей мясцiны, у якiя чалавек не часта трапляў, але ведаў, што яны ёсць. У цэлым людзi бачылi ў сваёй краiне дом, з парога якога выходзiш i вяртаешся. На гэтым, спрадвечным, трымаецца гуманнасць, — заўважае дырэктар Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, прафесар Аляксандр Лакотка.— Духоўнасць праяўляецца ў павазе да матчынай мовы, з традыцый, з шанавання бацькоў i прадзедаў, што заўсёды ёсць у вёсцы. А традыцыi нашых вёсачак, хутароў як часцiнкi ўнiкальнага калейдаскопу. Усё разам гэта стварае квяцiстую, прыгожую, сакавiтую нацыянальную культуру".
Вялiкiя i маленькiя
Што стаiць за кожнай вёсачкай? Гэта скарбонка культуры, гэта пераемнасць пакаленняў. I не толькi. "Вёска — гэта адзiная i непаўторная крынiца паразумення чалавека i яго месца ў адносiнах да сусвету. Невялiкая традыцыйная хата, у якой жылi часам па 18 чалавек, нiколi не падавалася цеснай, нiдзе ў фальклоры вы не знойдзеце песень пра цесную хацiну. Яна была пачаткам бясконцасцi: за акном iшлi абшары, пасля — далягляды, а далей мясцiны, у якiя чалавек не часта трапляў, але ведаў, што яны ёсць. У цэлым людзi бачылi ў сваёй краiне дом, з парога якога выходзiш i вяртаешся. На гэтым, спрадвечным, трымаецца гуманнасць, — заўважае дырэктар Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, прафесар Аляксандр Лакотка.— Духоўнасць праяўляецца ў павазе да матчынай мовы, з традыцый, з шанавання бацькоў i прадзедаў, што заўсёды ёсць у вёсцы. А традыцыi нашых вёсачак, хутароў як часцiнкi ўнiкальнага калейдаскопу. Усё разам гэта стварае квяцiстую, прыгожую, сакавiтую нацыянальную культуру".
Вялiкiя i маленькiя "Часам узнiмаецца пытанне пра неабходнасць устаноўкi помнiка ўжо не iснуючым вёскам. Як вы да гэтага ставiцеся?" — пытаюся ў Аляксандра Iванавiча. "Я наогул чуў пра такую дзiўную прапанову, каб па ўсёй краiне расставiць слупкi на месцах былых вёсак. Але якiх вёсак? У якiх стагоддзях iснаваўшых? З’яўленне i знiкненне вёсак — гэта жывы няспынны працэс", — упэўнены навуковец. Жыццё вёсак залежала ад эканамiчных i грамадскiх працэсаў. Пачнём з ХIV—ХVI стагоддзяў, часу, калi акрэслiлася тэрыторыя этнасу, мова i дыялекты, асаблiвасцi агульнай i рэгiянальнай культуры. Пасля рэформы "Статута на валокi" 1557 года, сярод палажэнняў якой было ўзбуйненне вясковых паселiшчаў, дробныя вёскi пачалi аб’ядноўвацца ў буйныя i атрымлiвалi новыя назвы. Не ва ўсiх рэгiёнах гэта рэформа была праведзена ў поўнай меры, найбольш яна закранула заходнiя i паўднёва-заходнiя рэгiёны (тэрыторыя сучасных Гродзенскай i Брэсцкай абласцей). Тая iнфраструктура сельскiх паселiшчаў, якая склалася тады, прасочваецца i па сёння, няшмат буйных вёсак узнiкла пазней. А вось дробныя вёскi "нараджалiся" ў вялiкай колькасцi: пасля падзелу Беларусi на Заходнюю i Усходнюю, у 20-ых гадах мiнулага стагоддзя стала ўзнiкаць шмат новых паселiшчаў. Уявiце сабе вясковую дарогу, напрыклад, недзе ля Мiра. Ад яе адыходзяць сцежкi, кожная з якiх вядзе да асобнага хутара. Часта сцежкi праходзяць прама праз жытнёвае поле. I падобныя карцiны можна бачыць у заходнiх рэгiёнах Вiцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцей, на захадзе Мiнскай. Хутарызацыя, якая праводзiлася ў той час, прывяла да таго, што на пярэдаднi Другой сусветнай вайны адбыўся натуральны перакос па колькасцi i шчыльнасцi пасяленняў. Нават на сёння ў тым жа Дубровенскiм раёне Вiцебскай вобласцi налiчваецца каля 250 населеных пунктаў, а ў Мiёрскiм раёне — звыш 800, Браслаўскiм — звыш 900, Шаркаўшчынскiм — звыш 700. I такая колькасць набiраецца за кошт шматлiкiх, рассыпаных як гарох, па гэтаму ландшафту хутароў. У Пастаўскiм i Браслаўскiм раёнах захавалася вельмi шмат дробных вёсачак з двух-трох двароў. Калi iсцi па дарозе ад Лынтуп да Камаёў ў бок Нарачы цi Швакштаў лiтаральна праз кожны кiламетр, а то i менш сустракаеш паселiшчы ў 2-3 двары: Дзеўгуны, Лагуны, Пестуны, Жымуны, Акелы i iншыя. Дробныя i сярэднiх памераў вёскi iснуюць i ў Докшыцкiм раёне па дарозе Ваўкалата—Мядзел: Будзiчы, Янукi, Ракуцёўшчына, Гарадзiшча, Яблонцы, Заўлiчы... Старажылы памятаюць яшчэ такi перыяд, калi стваралiся камуны i калгасы, i хутары зводзiлiся ў больш вялiкiя вёскi. Напрыклад, буйныя населеныя пункты, што з’явiлiся з дробных, па сёння iснуюць у Гарадоцкiм раёне — Гасьба, Малашаўкi, Мартыненкi. Падобныя паселiшчы захавалiся ў Лёзненскiм, Краснапольскiм, Слаўгарадскiм, Крычаўскiм, Клiмавiцкiм раёнах. Пасля Другой сусветнай вайны ўсяго толькi 30 працэнтаў жыхароў нашай краiны жыло ў гарадах, нават Мiнск у той час быў невялiкiм горадам. Ва ўрадавых колах Савецкага Саюза лiчылася, што горадабудаўнiчая структура Беларусi саступае аналагiчным ў саюзных рэспублiках. Былi прыняты адпаведныя рашэннi аб развiццi гарадоў. Праграмы iндустрыялiзацыi аграрнага развiцця, што прымалiся ўрадам, стварэнне АПК, фермаў на сотнi тысяч галоў, вытворчых цэнтраў па вырабе кансерваваных прадуктаў з калгаснай садавiны i гароднiны, узбуйненне калгасаў i саўгасаў, вялi да знiкнення малых вёсак, i ператварэння некаторых мястэчак у гарады. Вясковае насельнiцтва пачало асядаць у гарадах. Дактрына 70-х аб перспектыўных i неперспектыўных паселiшчах таксама вяла да знiкнення аддаленых, дробных, хутарскiх вёсак. Да вымiрання некаторых населеных пунктаў прывялi i наступствы чарнобыльскай аварыi. У вынiку з 50-х гадоў ХХ стагоддзя да канца 90-х колькасць вёсак з 32 тысяч скарацiлася да 24. Але гэта сiтуацыя, у параўнаннi з тым, што адбылося ў Еўропе, куды больш нармальная. Там прамысловы пераварот разам з вёскамi ў значнай ступенi знiшчыў фальклор i народна-традыцыйную культуру. Нам жа яшчэ ёсць чым пахвалiцца, i як заўважае Аляксандр Iванавiч, духоўная спадчына нашага народа вельмi цiкавая Захаду: "Там прагнуць вывучаць менавiта наш фальклор, як найбольш чысты, старажытны ў маштабе Еўропы, бо на нашу культуру лёсавызначальна не ўздзейнiчалi iншыя этнасы. На захадзе разумеюць, што суквецце разнастайных культур стварае прыгажосць свету, яго непаўторнасць, i людзi iмкнуцца гэта захаваць". Няма таго, што раньш было? — А што мы страцiлi са знiкненнем вёсак? — Я не стаў бы так катэгарычна заяўляць пра страты. У сярэдзiне 70-х гадоў навуковая, мастацкая, культурная грамадскасць бачыла, што iдзе пераразмеркаванне сельскага насельнiцтва, i тады iнтэлiгенцыя звярнулася да ўрада з прапановай аб неабходнасцi захаваць помнiкi народна-традыцыйнай культуры i архiтэктуры i стварыць адпаведны музей. У 1976 годзе ўрадам Беларусi была прынята пастанова аб стварэннi беларускага дзяржаўнага музея народнай архiтэктуры i побыту, па ўсiх шасцi абласцях павiнны былi быць прадстаўлены фрагменты гiстарычных вёсак з этнаграфiчным начыннем, створаны адпаведныя сектары з драўлянымi старадаўнiмi будынкамi — ветранымi млынамi, цэрквамi, касцёлам, мячэццю. Сёння ў Беларусi iснуе каля 300 краязнаўчых музеяў розных узроўняў, ад рэспублiканскiх да рэгiянальных, лакальных, мясцовых. I нашаму Iнстытуту удалося многае захаваць. Сабраны прыстойныя калекцыi народнага мастацтва. Напрыклад, калекцыяй нацыянальных народных касцюмаў, падобнай на сабраную ў Беларусi, мала якая краiна можа пахвалiцца. Пры жаданнi можна атрымаць адказы на любыя пытаннi, звязаныя з нашай культурай. Навукоўцамi праведзена вялiкая праца па вывучэннi фальклору, ёсць запiсы, адлiчбаваныя формы. Выданы шыкоўныя энцыклапедыi: фальклору, этнаграфii, гiсторыi Беларусi, лiтаратуры i мастацтва, унiверсальная беларуская энцыклапедыя. Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору працуе над стварэннем унiкальнай шматтомнай працы "Гарады i вёскi Беларусi" ў 16 тамах, першыя з iх ужо выйшлi з друку. У гэтым выданнi будзе апiсана звыш 24 тысяч сучасных сельскiх паселiшчаў нашай краiны, у тым лiку i тыя, якiя не так даўно перасталi iснаваць. Праведзена значная работа па падтрымцы цэнтраў народных рамёстваў, дамоў культуры са студыямi для народных майстроў. Беларускiя народныя калектывы, ансамблi выдатна працуюць не толькi ў межах нашай дзяржавы, але i карыстаюцца велiзарным поспехам на гастролях у Еўропе. Iнстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору рабiўся праект для Мiнiстэрства спорту i турызму па распрацоўцы лакальных зонаў турысцка-рэкрацыйнага тыпу, якiх створана 52, увазе турыстаў можна прапанаваць каля 6800 помнiкаў гiсторыi i культуры, уключана туды вялiкая колькасць народных цэнтраў рамёстваў. Не трэба забывацца i на тое, што развiццё гарадоў Беларусi iшло за кошт вясковага насельнiцтва. I нашы гарады — менавiта беларускiя, бо большасць iх жыхароў прыехалi з сельскай мясцовасцi. Як пiсаў Янка Сiпакоў, "усе мы з хат". I вясковыя традыцыi насельнiцтву гарадоў вядомыя, родныя. Людзi, якiя выйшлi з вёскi, захоўваюць спрадвечную iснасць. З якой любоўю яны ставяцца да спадчынных рэлiквiй, прадметаў, якiя ў новым гарадскiм асяроддзi набываюць сакральны змест, служаць каштоўным напамiнам. Гэта можа быць бацькоўская лыжка, выразаная з лiпы, абразы, прывезеныя з вёскi, куфар з шыкоўным ткацтвам. — Але разам з тым, многiя сучаснiкi, якiя нарадзiлiся ў горадзе, не ведаюць нашай культуры? Для большасцi гарадскiх падлеткаў не ўласцiва цiкавiцца здабыткамi продкаў. — Гэта праблема павiнна вырашацца на ўзроўнi навучальных устаноў i праз развiццё культуры ўвогуле: праз нацыянальны тэатр, кiно, праз стварэнне больш шырокага спектра тэлеперадач з нацыянальнымi сюжэтамi, праз клуб, дыскатэку. Што, прынамсi, уласцiва для прыбалтыйскiх краiн. Зойдзеш у Друскiнiнкаi ў рэстаран — i не пачуеш там замежных спеваў, а ў асноўным свае нацыянальныя песнi. Тое ж самае ў Грэцыi, Германii, Аўстрыi. — Цiкавасць у сучаснiкаў да такiх рэчаў, як астралогiя, фэн-шуй, напэўна, гаворыць пра патрэбу чалавека ў нейкiм мiфiчна-абгрунтаваным падыходзе да жыцця. Але ёсць жа адпаведнiкi i ў традыцыях беларусаў... — Зразумела. Мы вывучаем фальклорна-духоўныя традыцыi беларускага жылля. Гэта абрады, рытуалы, павер’i, песнi, легенды, балады, звычаi i гэтак далей, якiя датычацца хаты, двара, сядзiбы, вёскi, гарадскога прадмесця, мястэчка, што будзе цалкам адпавядаць прыродна-гiстарычнай рэчаiснасцi. Гэта наш "фэн-шуй", наша духоўнае паразуменне асяроддзя, у якiм мы жывём спрадвечна, i што павiнны ў захаваным выглядзе перадаць нашчадкам, i чым будуць цiкавiцца народы iншых краiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя 70 працэнтаў беларусаў пражывала ў вёсках. І большасць сённяшнiх гараджан — былыя жыхары сельскай мясцовасцi цi iх |
|