21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі дазволу не было...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі дазволу не было...

У свой час, пасля засялення дома ЖБК, некаторыя жыльцы самавольна далучылi да сваiх кватэр (як дадатковыя жылыя пакоi) падсобныя памяшканнi (кладоўкi), якiя па праекце былi прадугледжаны на кожным паверсе. У далейшым праўленне кааператыва сваiм рашэннем такiя перапланiроўкi "узаконiла".

А цi мела права?

І. Чалей, Вiцебская вобл.

Вiцебская вобл.

Адасобленыя гаспадарчыя памяшканнi ў шматкватэрных жылых дамах (кладоўкi i iнш.), якiя пабудаваны па праекце ў адпаведнасцi з будаўнiчымi нормамi, прызначалiся для мэтавага выкарыстання (напрыклад, для захоўвання агароднiны). Яны не ўваходзяць у склад канкрэтнага жылога памяшкання, якое даецца ў карыстанне члену ЖБК, i калi кватэра аформлена ў прыватную ўласнасць, гэтыя памяшканнi не ўключаюцца ў тэхнiчны пашпарт.

У адпаведнасцi з жыллёвым заканадаўствам ЖБК абавязаны захоўваць правiлы i нормы тэхнiчнай эксплуатацыi жыллёвага фонду, правiлы ўтрымання жылога дома i тэрыторыi каля яго. Гэтымi правiламi не дапускаюцца самавольныя перапланiроўкi i перабудова жылых памяшканняў i гаспадарчых збудаванняў.

Усе члены ЖБК абавязаны выконваць патрабаваннi статута кааператыва, рашэннi агульнага сходу i праўлення кааператыва. Перабудова i перапланiроўка жылога памяшкання ў шматкватэрных жылых дамах пры неабходнасцi (напрыклад, у мэтах павышэння ўзроўню добраўпарадкаванасцi жылога памяшкання) можа ажыццяўляцца кааператывам або членамi ЖБК па рашэннi агульнага сходу членаў кааператыва (сходу ўпаўнаважаных) толькi з дазволу мясцовага выканаўчага i распарадчага органа на падставе праекта, якi распрацаваны i ўзгоднены ў вызначаным парадку.

Згодна з артыкулам 118 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь грамадзяне, якiя дапусцiлi самавольную перабудову або перапланiроўку жылога памяшкання, падсобных памяшканняў, абавязаны за свой кошт прывесцi гэтыя памяшканнi ў ранейшы стан.

Цяпер аб кампетэнцыi жыллёва-будаўнiчага кааператыва (агульнага сходу кааператыва або сходу ўпаўнаважаных). Як ужо адзначалася, агульны сход як вышэйшы орган кiравання ЖБК можа санкцыянаваць перабудову i перапланiроўку жылога памяшкання ў доме ЖБК, але толькi з дазволу мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Безумоўна, такiя работы могуць быць дазволены толькi пры ўмове захавання законных правоў i iнтарэсаў усiх жыльцоў i ўласнiкаў як суседнiх кватэр, так i ўсiх жыльцоў дома.

У гэтым выпадку, несумненна, мае месца парушэнне правоў i iнтарэсаў iншых жыльцоў дома, паколькi ўсе яны сваiмi сродкамi ўдзельнiчалi ў фiнансаваннi i месцаў, i памяшканняў агульнага карыстання ў доме ЖБК.

У адпаведнасцi з артыкулам 9 ЖК грамадзяне маюць права патрабаваць лiквiдацыi акалiчнасцяў, якiя перашкаджаюць ажыццяўленню жыллёвых i звязаных з iмi правоў.

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свой час, пасля засялення дома ЖБК, некаторыя жыльцы самавольна далучылi да сваiх кватэр (як дадатковыя жылыя пакоi) падсобныя памяшканнi (кладоўкi)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика