21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хлебны варыянт Вiктара Дунаева

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хлебны варыянт Вiктара Дунаева

Гаспадар з Цвыркава перакананы: фермер — натура творчая

Палеткi Вiктара Дунаева знаходзяцца на мяжы двух раёнаў — Шклоўскага i Магiлёўскага. Здаецца, даволi

выгаднае размяшчэнне, але гэта толькi на першы погляд. Да раённага цэнтра ад фермерскай гаспадаркi 23 кiламетры, а да абласнога — 17. Вось i атрымлiваецца, што гэтыя мясцiны аддаленыя ад "цывiлiзацыi"— самая што нi на ёсць глыбiнка...

"Чорная пара"

Дунаеў рана застаўся без бацькоў — з дзесяцi гадоў выхоўваўся ў iнтэрнаце. Пасля таго, як пайшоў у "вялiкае жыццё" i застаўся без усялякай падтрымкi, не разгубiўся. Хлопец паступiў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю i вывучыўся на агранома. Пасля размеркавання трапiў у Бялынiцкi раён, дзе адпрацаваў па спецыяльнасцi колькi гадоў. Аднак з’явiлася пэўная незадаволенасць: выкладаешся па поўнай, але "на выхадзе" атрымлiваецца зусiм не тое, што хацелася б. Тут якраз выйшаў закон аб развiццi фермерскiх гаспадарак. У той час прыватная iнiцыятыва на зямлi актыўна развiвалася далёка не ва ўсiх раёнах. Да прыкладу, у Бялынiцкiм умовы не былi створаныя, а ў суседнiм Шклоўскiм фермерства атрымала "зялёнае святло". Таму Вiктар Дунаеў, якому на той час споўнiлася 28 гадоў, вырашыў паспрабаваць свае сiлы.

— Гэта была радыкальная перамена ў ладзе жыцця, — узгадвае Вiктар Пятровiч. — Уявiце сабе падарожнiка, якi крочыць у невядомым накiрунку, а за плячыма толькi невялiчкi клунак. Мой "клунак" на той час — гэта жонка з двума маленькiмi дзецьмi (дачцэ было пяць гадкоў, сыну — тры) i некалькi чамаданаў з немудрагелiстым хатнiм "iнвентаром". Невядомая мясцовасць, чужыя людзi — выглядае амаль як авантура. Але мы ведаем, што многiя справы менавiта так i пачыналiся.

У пэўным сэнсе Дунаеву пашанцавала — у 1992 годзе фермеры атрымалi заўважную дзяржаўную падтрымку. Рэальна ажыццяўлялася грунтоўная праграма развiцця гэтай справы. Вiктар Пятровiч атрымаў значны крэдыт (дасюль дакладна памятае суму) — 1 мiльён 250 тысяч рублёў. Гэта вялiкiя па тых часах грошы, за якiя, напрыклад, можна было набыць 6 трактароў МТЗ-82. Але тады яшчэ iснаваў дэфiцыт, а фiнансы гублялi "вагу" лiтаральна кожны дзень. У вынiку Вiктар Пятровiч паспеў купiць толькi два трактары. Ды i тое, як ён лiчыць, пашанцавала, што хоць так здолеў укласцi грошы.

Дунаеву выдзелiлi 50 гектараў палеткаў, якiя дагэтуль належалi калгасу "Зара". Цiкава, што ўчастак з’яўляўся практычна правiльным прамавугольнiкам: кiламетр у даўжыню i паўкiламетра ў шырыню. Акрамя такой "геаметрычнай бездакорнасцi" землi нiчым не адрознiвалiся. Выпрацаваныя палеткi, якiя зарасталi пустазеллем, кустоўем, а ў асобных месцах нават... лесам. Уявiце, колькi спатрэбiлася прыкласцi намаганняў, каб усё тут давесцi да ладу. Гэта вельмi нагадвае цяжкую працу нашых далёкiх продкаў, якiя гадамi ачышчалi патрэбныя ўчасткi.

— Асобныя кавалкi нельга было адразу засяваць, iх апрацоўваў ад пустазелля i пакiдаў на наступны год — гэта метад так званай "чорнай пары", — кажа Дунаеў. — Толькi так можна было паступаць, iнакш нiякага ўраджаю не атрымаў бы, а толькi нашкодзiў зямлi. Проста душа балела, калi ўзяўся за справу, аднак паступова навёў парадак, наладзiў нармальны севазварот. Калi спачатку збiраў па 25 цэнтнераў збожжавых з гектара (i лiчыў гэта нядрэнным вынiкам), то летась ураджайнасць даходзiла ўжо да 60 ц/га.

Як мець добры заробак?

50 гектараў, пасля 170 — плошча фермерскай гаспадаркi Вiктара Дунаева паступова пашыралася. Цяпер ён апрацоўвае 309 га. Першапачатковы "кавалак" пэўны час прыватнiка задавальняў. На iм Вiктар Пятровiч адпрацоўваў тыя падыходы да справы, якiя пачне ўвасабляць пасля. Спачатку займаўся i агароднiнай, "набор" вядомы — морква, буракi ды капуста. Аднак гэтыя культуры патрабуюць шмат ручной працы, а работнiкаў у тутэйшых мясцiнах шмат не збярэш.

— Адмовiўся ад вырошчвання гароднiны i жывёлагадоўляй не займаюся, бо ва ўсёй даволi вялiкай акрузе адчуваецца востры недахоп працоўнай сiлы, — з горыччу заўважае цвыркаўскi прыватнiк. — Моладзь з’ехала ў горад, а многiя з тых, што засталiся, проста паспiвалiся. У мяне працуе толькi адзiн работнiк з Цвыркава, а дваiх штодня прывожу на працу з Магiлёўскага раёна, з Рэчак. Шэраг людзей прасiлiся ў гаспадарку, уладкоўвалiся да мяне, аднак, мякка кажучы, не спраўлялiся са сваiмi абавязкамi, таму доўга не затрымлiвалiся. Можа такi падыход даволi жорсткi, але я лiчу, што калi чалавек бярэцца за працу, то павiнен выконваць яе якасна. Калi п’яны вадзiцель — гэта патэнцыяльны забойца, то п’яны за рулём трактара цi камбайна — забойца ўдвая.

У фермерскай гаспадарцы сёння тры работнiкi. Гэта спецыялiсты, як заўважае Вiктар Пятровiч, шырокага профiлю. Паколькi Дунаеў робiць стаўку на развiццё раслiнаводства, то асноўны даход атрымлiвае толькi ўвосень, падчас рэалiзацыi ўраджаю. Выходзiць, што людзi, якiя ў яго працуюць, менавiта ў гэты час зарабляюць добрыя грошы. Але ў прыватнiка сiтуацыя iншая. Да прыкладу, за снежань яго работнiкi атрымалi каля 1 мiльёна рублёў. Паколькi ў гэты час былi занятыя на падрыхтоўцы металаканструкцый для памяшкання, у якiм налета будзе захоўвацца збожжа. Фермер усё дакладна спланаваў. Да навагоднiх i калядных святаў людзi яшчэ атрымалi i адпускныя — у студзенi Дунаеў усiх адправiў у адпачынак. Паколькi ўжо ў лютым неабходна будзе поўным ходам рыхтавацца да сяўбы. Дарэчы, сам кiраўнiк фермерскай гаспадаркi апошнi раз быў у адпачынку ажно... 16 гадоў таму — узгадвае, што тады па пуцёўцы з’ездзiў у Ялту.

Час на дзяржзаказ

У структуры пасяўных плошчаў цвыркаўскага фермера пераважна збожжавыя. Як заўважае Дунаеў, неабходна заўсёды ўлiчваць кан’юктуру рынку. Сёння выгадна вырошчваць збожжа — значыць, менавiта гэтым i трэба займацца. У свой час перад Вiктарам Пятровiчам паўстала пытанне: пашыраць плошчы альбо займацца нечым iншым? Было вiдавочна, што на ўчастку ў 50 гектараў атрымлiваць стабiльны прыбытак i развiваць сваю справу, як належыць, проста немагчыма. Дунаеў не змянiў сферу дзейнасцi i пайшоў на павелiчэнне памераў гаспадаркi, паколькi лiчыць, што кожны павiнен займацца толькi тым, у чым адчувае сябе прафесiяналам.

Фермер аддае перавагу вырошчванню пшанiцы. Як ён лiчыць, гэта сапраўды стратэгiчная культура.

— Для вырошчвання i рэалiзацыi пшанiцы цяпер створаны самыя выгадныя ўмовы, — перакананы Вiктар Пятровiч. — Мяркуйце самi: летась з улiкам надбавак цэны даходзiлi да 730 тысяч рублёў за тону. Я рэалiзаваў каля 800 тон пшанiцы i атрымаў добрыя грошы. Многiя фермеры па восенi няправiльна зарыентавалiся i вырашылi пачакаць да вясны. I прагарэлi, бо цэны iмклiва пачалi змяншацца. Вось вам яскравы прыклад таго, што такое адчуваць рынкавую кан’юнктуру.

Агульны вал збожжа летась у Дунаева перавысiў 1,2 тысячы тон — амаль як у невялiкага СВК. А калi мець на ўвазе тое, што такi ўраджай сабралi трое чалавек (!), то лiчба сапраўды ўражвае. Сам прыватнiк удзельнiчае ў палявых работах па меры магчымасцi, калi ўсе астатнiя пытаннi ўжо вырашаны. "Тады выязджаю ў поле i адпачываю за любiмай справай, — кажа Вiктар Пятровiч. — Фермер — натура творчая, трэба з павагай адносiцца да зямлi i яна табе аддзячыць".

Тэхнiкi ў фермера хапае: чатыры трактары, камбайн, неабходнае прычапное i навясное абсталяванне. Праўда, хацелася б набыць яшчэ энерганасычаны трактар. Пакуль гэта не ўдалося зрабiць, паколькi летась прыватнiкам абяцалi цэнтралiзавана выдаць льготны крэдыт на 7 гадоў, але сродкi не выдзелiлi. Застаецца спадзявацца на лепшае. Дарэчы, менавiта дзяржаву Дунаеў лiчыць самым лепшым партнёрам у сваiм "зямельным бiзнэсе". Вельмi выгадная сiстэма, калi фермеры ўвесну атрымлiваюць неабходныя сродкi пад будучы ўраджай. Авансы даходзяць да 50 працэнтаў сумы здзелкi, акрамя гэтага ў межах дзяржзаказу гарантавана будзе закуплены агавораны аб’ём раслiнаводчай прадукцыi. У выпадку з Дунаевым — збожжа.

Для належнага севазвароту Вiктар Пятровiч займаецца вырошчваннем шэрагу iншых культур. Да прыкладу, рапсу, якi, па словах прыватнiка, не толькi незаменны "санiтар" палеткаў, але i выдатны папярэднiк. Апошнiя тры гады фермер займаецца i грэчкай, акрамя ўсяго iншага — гэта добры меданос.

Праўда, да пчалярства пакуль не даходзяць рукi. Як i да саду, якiм Дунаеў калiсьцi марыў заняцца. Пасадзiў дрэвы каля сядзiбы i гэтым абмежаваўся. Магчыма, усе гэтыя накiрункi асвоiць у далейшым. Пакуль жа, акрамя збожжавых, вырошчвае бульбу, пераважна беларускiя гатункi — самы запатрабаваны "Журавiнка", смачныя "Крынiца", "Брыз". "Другi хлеб" вельмi выручае на фiнiшы ўборкi, калi неабходна выконваць iншыя работы, да прыкладу, сяўбу азiмых. Грошы ад рэалiзацыi бульбы можна атрымаць практычна адразу. Так што "хлебны варыянт" фермерскай гаспадаркi ад такой падтрымкi толькi выйграе.

Дунаева ва ўсiх справах заўсёды падтрымлiвае жонка Марына Мiкалаеўна, якая працуе побач з iм. А вось сын i дачка выбралi не зусiм "зямельныя" прафесii: Максiм вучыцца на кухара, а Анастасiя — на дзiцячага псiхолага. Але, мабыць, i такiя спецыяльнасцi будуць запатрабаваныя ў глыбiнцы. I бацькоўская справа знойдзе свой працяг.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Фота аўтара.

Шклоўскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гаспадар з Цвыркава перакананы: фермер — натура творчая Палеткi Вiктара Дунаева знаходзяцца на мяжы двух раёнаў — Шклоўскага i Магiлёўскага. Здаецца,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика