21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЗАСЕЎКІ. Стары Новы год

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗАСЕЎКІ. Стары Новы год

Не паспелi адгучаць песнi дзяўчат-калядоўшчыц, як ураннi вясковыя вулiцы пачыналi гучаць велiчальнымi спевамi хлапчукоў. Яны збiралiся ў невялiкiя групы, павязвалi праз плячо торбы з зернем жыта, аўса цi ячменю i кiравалiся на чарговы абыход вёскi. Яны заходзiлi ў хаты, вiншавалi гаспадароў з Новым годам i раскiдвалi па падлозе зерне разнастайных сельскагаспадарчых культур.

Старэйшая ў хаце жанчына збiрала iх i захоўвала да пасеву: "Нарадзi, Божа, усялякага жыта па корабу на ўвесь хрышчоны свет".

Стары Новы год. Рэформа летазлiчэння, якая адбылася на пачатку 1918 года, прывяла да таго, што мы сталi адзначаць Новы год i Стары Новы год. Абрады i павер’i, якiя звязаны з Новым годам, тычацца ў роўнай ступенi як 1, так i 14 студзеня.

l У дзень Новага года кожны член сям’i iмкнуўся ўстаць першым i прынесцi вады. Каму гэта ўдасца, той увесь год будзе "мець рух", будзе рухавым, жывым, бадзёрым i г.д. Для навагодняга ўмывання ў ваду клалi медныя цi залатыя манеты — каб цэлы год быць чырвоным i моцным, як медзь i золата; сярэбраныя манеты — каб мець белы (чысты) твар.

l Каляды доўжацца два тыднi i прапануюць адпаведныя ўмовы ў паводзiнах. Існаваў цэлы пералiк "калядных забаронаў", якiя цалкам забаранялi фiзiчную працу. Асаблiва забарона на працу тычыцца вечароў — "усе вечары — святыя". А вось у некаторых рэгiёнах лiчылi неабходным распачынаць "для прыкладу" якую-небудзь справу, каб потым мець у ёй поспех на працягу цэлага года.

l "Некаторыя на Новы год не ходзяць у карчму, каб не быць п’янiцай".

l Гэты дзень носiць назву Васiльева вечара, у гонар Святога Васiля Вялiкага, якi ў вяскоўцаў лiчыўся ахоўнiкам свiней. У шчадроўках часцей за ўсё iдзе гаворка аб найбольш распаўсюджаным сярод славян сiмвале дабрабыту i пладавiтасцi — казе. Аднак адной з найбольш шануемых сярод беларусаў хатнiх жывёл (у кантэксце калядных святкаванняў) быў парсюк.

l У Васiльеў дзень пяклося печыва ў выглядзе кароў, парсюкоў, авечак i хатняй птушкi.

l Па ўяўленнях беларусаў, свiння лiчылася жывёлай, якая здольна ўздзейнiчаць на здароўе i дабрабыт людзей. Вiдавочна таму, вараная свiная галава займала галоўнае месца на святочным стале. Кожны з прысутных павiнен быў паспрабаваць хоць невялiкi яе кавалачак — гэты рытуал успрымаўся як ахвяраванне нашым далёкiм i не зусiм далёкiм памёршым продкам.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не паспелi адгучаць песнi дзяўчат-калядоўшчыц, як ураннi вясковыя вулiцы пачыналi гучаць велiчальнымi спевамi хлапчукоў. Яны збiралiся ў невялiкiя гру
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика