Трэццюю чвэрць сялецкія вучнi пачалi ў новай школе
Трэццюю чвэрць сялецкія вучнi пачалi ў новай школе
У аграгарадку Сялецкае ў Касцюковiцкiм раёне пасля рэканструкцыi адкрыўся абноўлены вучэбна-педагагiчны комплекс "Дзiцячы садок-сярэдняя школа". У старым будынку вучням не хапала месца i камфорту, таму да школы зрабiлi прыбудову i капiтальна адрамантавалi тое, што было. Атрымалiся два сучасныя будынкi, аб’яднаныя галерэяй. — Ад старой школы засталiся, лiчы, толькi сцены, — пракаментаваў намеснiк старшынi Касцюковiцкага райвыканкама Вiктар Сугака. — Памянялi вокны, столi, падлогi. Суцэльны еўрарамонт. Усе магчымасцi для паўнавартаснага навучання дзяцей i iх змястоўнага адпачынку. У новай школе ёсць вялiкiя спартыўныя i актавыя залы, прыгожая сталоўка, абсталяваныя новай тэхнiкай кабiнеты iнфарматыкi i фiзiкi. Асобную пабудову займаюць вучнёўскiя майстэрнi, дзе праходзяць урокi працы. У школе займаюцца 150 дзяцей, i ўсе яны вельмi задаволеныя вялiкiм падарункам да новай чвэрцi. У Касцюковiчах кажуць, што Сялецкая школа — першая ў раёне такога ўзроўню. Нават навучальныя ўстановы раённага цэнтра саступаюць у сучасным аздабленнi школе ў аграгарадку. На пабудову i рэканструкцыю комплексу ў Сялецкiм дзяржава выдаткавала больш за 7 мiльярдаў рублёў. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аграгарадку Сялецкае ў Касцюковiцкiм раёне пасля рэканструкцыi адкрыўся абноўлены вучэбна-педагагiчны комплекс "Дзiцячы садок-сярэдняя школа&qu |
|