Эліна Зверава i чэкiсты наведалi падшэфную школу
Эліна Зверава i чэкiсты наведалi падшэфную школу
Прафкам Камiтэта дзяржаўнай бяспекi сумесна з саветам Афiцэрскага сходу вырашыў азнаменаваць пачатак Года роднай зямлi традыцыйнай паездкай да сваiх падшэфных — вучняў Цясноўскай сярэдняй школы iмя Ф.Э. Дзяржынскага, што ў Стаўбцоўскiм раёне. Вось ужо не першы год прафкам КДБ падтрымлiвае дзяцей са згаданай навучальнай установы. Лепшай вучанiцы выплачваецца нават спецыяльная iмянная стыпендыя. На гэты раз чэкiсты не толькi прывезлi самыя розныя падарункi для школы i непасрэдна дзяцей, перадалi грашовыя сродкi для набыцця неабходных рэчаў выхаванцам шматдзетных сем’яў, але i наладзiлi незвычайную сустрэчу з алiмпiйскай чэмпiёнкай, заслужаным майстрам спорту, капiтанам спартыўнай каманды Камiтэта дзяржбяспекi Элiнай Зверавай. Медалi, якiя яна прывезла з сабой, шчырыя адказы на дзiцячыя пытаннi яскрава паказалi, што з’яўляецца галоўным багаццем роднай зямлi. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафкам Камiтэта дзяржаўнай бяспекi сумесна з саветам Афiцэрскага сходу вырашыў азнаменаваць пачатак Года роднай зямлi традыцыйнай паездкай да сваiх п |
|