21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мінску рассакрэцяць серыю жаночых фотамаршрутаў

26.08.2009 15:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Жаночая фатаграфія стала з’явай распаўсюджанай, каб ігнараваць яе занадта доўга. Таму літаратурны музей Максіма Багдановіча і ініцыятыўная група «Жаночае крэатыўнае асяроддзе» адкрываюць цэлы цыкл выстаў, прысвечаных жаночаму свету, адлюстраванаму на каляровай і чорна-белай фотастужцы. Гэта выставы твораў розных кабет, якія жывуць у Мінску і знаходзяцца ў бесперапынным руху, не забываючы пры гэтым час ад часу шчоўкаць сваім апаратам.

Паводле арганізатараў, рух — гэта неад’емны элемент горада, штодзённага жыцця з яго сацыяльнымі, прасторавымі і часавымі асаблівасцямі. Усіх месцічаў аб’ядноўвае аднолькавы досвед сучаснасці. Flâneuse — назоўнік жаночага роду, утвораны ад французскага дзеяслова flaner, якое азначае «шпацыраваць». Досвед фланіравання — гэта досвед самотнага шпацыравання па гарадской прасторы вуліц, крам, паркаў, кавярань, пляцаў, праспектаў, мастоў і падземных пераходаў. Гэта значыць, што існуе індывідуалізаваны жаночы досвед жыцця ў горадзе. Але менавіта такі досвед «сучаснасці» ў яе прыватных праявах вельмі рознай прыроды застаецца тым, што амаль заўсёды выпадае з-пад увагі.

Арганізатары адзначаюць, што жанчына бачыць горад і свет па-іншаму, і таму яе фатаграфія заслугоўвае асобнай увагі, даследвання і захаплення.

Гарадская прастора ператвараецца для жанчыны, што фланіруе, у знакавую паверхню, якую яна чытае, здымаючы, прысвойваючы і пазначаючы крокамі свае адвольныя маршруты. Гэта надае пэўную форму ейнаму досведу (перажыванню): спыніцца, сфатаграфаваць і рухацца далей. Крокі па горадзе не паддаюцца ўліку, у кожнага свая манера руху, але дзякуючы крокам пункты складаюцца ў траекторыі, паміж імі з’яўляюцца сувязі, і прастора набывае цялеснасць,.. ператвараючыся ў мапу, якую цяпер, дзякуючы зробленым фотаздымкам, могуць прачытаць і іншыя, сцвярджае афіша.

Фотаздымкі, якія перадаюць і/або ствараюць рэальнасці flâneuse, можа быць, з’яўляюцца самымі загадкавымі з усіх аб’ектаў, якія змяняюць і пашыраюць людзкое ўяўленне пра тое, што варта ўвагі і назірання, бо яны ўскладняюць «сучаснасць». Фотаздымкі flâneuse перадаюць схоплены досвед (досвед захопу), і камера — гэта лепшая зброя для (сама)ўсведамлення, разумення, фіксацыі змены настрояў і развіцця ўспрымальнасці. Фотаздымкі маюць множныя значэнні, але вядомая пісьменніца і публіцыст С’юзан Зонтаг пісала, што найвялікшая мудрасць фатаграфічнага малюнка кажа нам: «Паверхня такая, а зараз думайце, адчувайце, спасцігайце пры дапамозе інтуіцыі тое, што ляжыць за ейнымі межамі. Вылічвайце, якая павінна быць рэальнасць пры дадзеным павярхоўным абліччы». Не тлумачачы нічога самі, фотаздымкі служаць невычарпальнай крыніцай разважання.

Каштоўнасць гэтага праекта фотамаршрутаў у праблематызацыі жаночага фланёрскага досведу, які не можа разглядацца асобна ад пэўных гарадскіх маршрутаў. Кожнаму наведніку выстаў прапануецца наблізіцца да разумення таго, як суадносіцца жаночы фатаграфічны досвед з цялесным досведам flâneuse.

У першай серыі фотапраекта свае маршруты прадставяць дызайнер Ганна Драпеза, фатографы Марына Бацюкова, Вольга Бітус, Надзея Дзегцярова.

Мяркуецца, што на адкрыцці выставы выступяць беларускія літаратары, мастакі і тэарэтыкі: Артур Клінаў, Вольга Шпарага, Вольга Гапеева, Ірына Саламаціна ды іншыя.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жаночая фатаграфія стала з’явай распаўсюджанай, каб ігнараваць яе занадта доўга.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика